УНИВЕРСIТЭТ

Вынікі III алімпіяды «Дашкольная адукацыя: тэорыя і практыка (сацыяльнае партнёрства)»

26 красавіка 2024 года ў рамках работы XV Міжнароднага навукова-практычнага семінара «Дашкольная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы» падведзены вынікі III алімпіяды па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя: тэорыя і практыка (сацыяльнае партнёрства)» для навучальных устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Арганізатар Алімпіяды - кафедра дашкольнай і пачатковай адукацыі.

У Алімпіядзе прынялі ўдзел 6 каманд з навучэнцаў педагагічных каледжаў спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя».

Спаборніцтвы студэнцкіх каманд у творчым прымяненні ведаў і ўменняў былі прысвечаны Году якасці і рэалізацыі сацыяльнага партнёрства ў адукацыйным працэсе ўстаноў адукацыі.

Змест заданняў алімпіяды вызначылі складнікі Года якасці: якасць у засваенні тэарэтычных ведаў як адзінства традыцый мінулага і сучаснасці; якасць практычных уменняў; якасць партнёрскага ўзаемадзеяння.

Канкурсанты аформілі ў тэхналогіі скрайбінг тэзісы па творы А.С.Макарэнкі «Лекцыі аб выхаванні дзяцей»; склалі канспект квэст-гульні «Формула здароўя»; падрыхтавалі прэзентацыю «20 фактаў аб БарДУ»; вырашылі анлайн-тэсты.

Вынікі Алімпіяды:

  • Дыплом I ступені - каманда «Ушынскі style» установы адукацыі «Барысаўскі дзяржаўны каледж», кіраўнік - Стаін Юлія Леанідаўна.
  • Дыплом II ступені – «Аган'ОК» Аршанскака каледжа ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава», кіраўнік – Рабцава Ларыса Уладзіміраўна.
  • Дыплом III ступені — каманда «Захавальнікі дзяцінства» установы адукацыі «Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж», кіраўнікі - Бяляева Галіна Міхайлаўна і Старушэнка Алена Васільеўна.

 Дыпломы ў намінацыях:

Лепшы скрайбінг па творы А.С.Макарэнкі «Лекцыі аб выхаванні дзяцей» – каманда «Кудзесніцы» установы адукацыі «Салігорскі дзяржаўны каледж», кіраўнік — Хімакова Наталля Мікалаеўна

 Найлепшы канспект квэст-гульні «Формула здароўя» — каманда «Дзюймовачкі» Лідскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», кіраўнік – Богдан Віктар Валер'евіч.

Найлепшая прэзентацыя «20 фактаў аб БарДУ» — каманда «Агон'ОК» Аршанскага каледжа ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава», кіраўнік – Рабцава Ларыса Уладзіміраўна.

Найлепшы вынік тэсціравання — каманда «Камета» Ваўкавыскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», кіраўнік — Асіпенка Ірына Рыгораўна.

Віншуем пераможцаў Алімпіяды! Жадаем далейшых прафесійных перамог!

29.04.2024