ДНІ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ У БАРАНАВІЦКІМ ДЗЯРЖАЎНЫМ УНІВЕРСІТЭЦЕ
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй для абітурыентаў 29 сакавіка 2012 г. у 11-00.
Месца правядзення: г. Баранавічы, вул. Войкава, 21, культурна-творчы цэнтр.
У праграме:
- выступленне рэктара з інфармацыяй аб універсітэце і перспектывах яго развіцця;
- выступленне адказнага сакратара прыёмнай камісіі;
- выступленні дэканаў факультэтаў дзённай і завочнай формаў атрымання адукацыі;
- узнагароджанне пераможцаў алімпіяды "Абітурыент БарДУ-2012;
- адказы на ўсе пытанні, якія датычацца паступлення ва ўніверсітэт у 2012 годзе.
Будучыя абітурыенты і іх бацькі змогуць даведацца:
- абноўлены пералік спецыяльнасцей, на якія плануецца набор у БарДУ ў 2012 годзе;
- кантрольныя лічбы прыёму на ўсе спецыяльнасці дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі;
- конкурс і прахадны бал на бюджэтную і платную формы навучання ў папярэднія гады;
- зменай ў правілах прыёму ва ўніверсітэт у 2012 годзе;
- парадак рэгістрацыі і праходжання цэнтралізаванага тэсціравання і выдачы сертыфікатаў у г. Баранавічы;
- інфармацыю аб падрыхтоўцы абітурыентаў да цэнтралізаванага тэсціравання на падрыхтоўчых курсах пры БарДУ
Тэлефоны для даведак:
(0163) 45-67-69 (прыёмная камісія)
(0163) 45-87-99 (факультэт давузаўскай падрыхтоўкі)
|