ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЕ ТЭСЦІРАВАННЕ Ў г. БАРАНАВІЧЫ
Абітурыенты, якія жадаюць паступіць у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь на дзённую, завочную або вячэрнюю формы атрымання адукацыі, павінны прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне не больш, чым па трох прадметах:
- па беларускай або рускай мове (на выбар абітурыента);
- па двух прадметах у адпаведнасці з профілем (кірункам) абранай спецыяльнасці.
Да ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні дапускаюцца асобы, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй або сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2011 годзе
Час пачатку ЦТ па ўсіх вучэбных прадметах 11.00.
Пункты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў г.Баранавічы:
- № 603 - на базе БарДУ (Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт)
- № 606 - на базе БТК (Баранавіцкі тэхналагічны каледж Белкаапсаюза)
Апрацоўка бланкаў адказаў праходзіць ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ) і ўключае:
- пераклад інфармацыі, якая змяшчаецца ў бланках адказаў удзельнікаў тэстаў, у электронны фармат шляхам сканіравання;
- распазнанне камп'ютарам адсканіраванай інфармацыі і яе рэдактаванне (пры няправільным распазнанні).
- праверка адказаў удзельнікаў тэстаў на заданні педагагічных тэстаў з правільнымі адказамі пры дапамозе ЭВМ.
Пры выяўленні тэхнічных дэфектаў бланкаў адказаў, памылак друку ў тэставых заданнях, якія ўплываюць на правільнасць адказу тэсціруемых, адказ абітурыента па дадзеным тэставым заданні залічваецца як правільны.
Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання ацэньваюцца ў тэставых балах па стобальнай сістэме. Шкала перакладу тэставых балаў у дзесяцібальную сістэму адзнак ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Абітурыенту, які прайшоў цэнтралізаванае тэсціраванне, выдаецца сертыфікат. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання, прадстаўленыя ў сертыфікаце, залічваюцца ў якасці вынікаў уступных выпрабаванняў ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацый. Сертыфікат лічыцца сапраўдным да канца бягучага каляндарнага года.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
- (0163) 45 67 69 - прыёмная камісія БарДУ
- (0163) 45 87 99 - факультэт давузаўскай падрыхтоўкі БарДУ
- (0163) 41 25 25 - метадычны кабінет БТК
- (0163) 41 25 27 - прыёмная дырэктары БТК
З больш падрабязнай інфармацыяй па розных аспектах правядзення абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання можна азнаёміцца на сайце РІКВ www.rikz.unibel.by
|