ІНЖЫНЕРНЫ ФАКУЛЬТЭТ
 |
Декан факультета
Акулаў А.У.
|
Інжынерны факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку інжынерных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў вобласці машынабудавання і тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці. За час навучання студэнты атрымліваюць глыбокую тэарэтычную падрыхтоўку па фундаментальных навуках, неабходны аб'ём ведаў па спецыяльных дысцыплінах.
Агульная колькасць студэнтаў інжынернага факультэта складае звыш 900 чалавек. У навучальным працэсе заняты больш за сто выкладчыкаў з вялікім вопытам вытворчай і педагагічнай працы, у тым ліку 4 дактары і 19 кандыдатаў навук.
На сённяшні дзень створаны філіялы кафедраў, вядзецца праца па стварэнні Навучальна-вытворчага аб'яднання сумесна з Баранавіцкім заводам аўтаматычных ліній, што дазваляе скараціць тэрмін адаптацыі студэнтаў да вытворчых умоў, злучае атрыманыя тэарэтычныя веды з рэальнай вытворчасцю. У перспектыве - стварэнне Навукова -вытворчага цэнтра, які прадугледжвае больш цесную інтэграцыю ВНУ, навукі і вытворчасці
Інжынерны факультэт, размяшчаючыся на тэрыторыі РУПП "Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній", шырока выкарыстоўвае матэрыяльна-тэхнічную базу завода. Для працы са студэнтамі, правядзення практычных і лабараторных заняткаў запрашаюцца спецыялісты прадпрыемстваў. Тэмы дыпломных праектаў студэнтаў максімальна набліжаны да рэальнай вытворчасці. Шматлікія дыпломныя праекты маюць рэальнае ўкараненне ў вытворчасць.
Штогод умацоўваецца матэрыяльная база факультэта. Набываецца сучаснае абсталяванне, пашыраюцца лабараторныя пляцы.
Навучальна-даследчую і навуковую дзейнасць студэнтаў каардынуе студэнцкае навуковае грамадства "СПЕКТР". На кафедрах факультэта функцыянуюць студэнцкія навуковыя кружкі. Вынікі студэнцкіх навукова-даследчых прац штогод прадстаўляюцца на рэспубліканскі конкурс студэнцкіх прац і навукова-практычных канферэнцыях, дзе атрымліваюць прызавыя месцы.
На факультэце функцыянуе сістэма выхаваўчай працы, мэтай якога з'яўляецца фарміраванне ў будучых спецыялістаў грамадзянскай, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры, здаровага ладу жыцця. Асноўным органам самакіравання на інжынерным факультэце з'яўляецца Студэнцкая Рада.
Спецыяльнасці інжынернага факультэта
Спецыяльнасць 1-36 01 01 Тэхналогія машынабудавання Прафесійная кваліфікацыя: "Інжынер"
У рамках гэтай спецыяальнасці вядзецца падрыхтоўка інжынераў у вобласці металаапрацоўкі і зборкі машын, тэхналогіі іх вырабаў. Тэарэтычная падрыхтоўка замацоўваецца навучальнымі і тэхналагічнымі практыкамі. Выпускнікі спецыяальнасці атрымліваюць кваліфікацыю інжынера і рыхтуюцца для плённай працы ў якасці інжынераў-тэхнолагаў і інжынераў-механікаў на прадпрыемствах машынабудаўнічай галіны.
Выпускаючая кафедра - кафедра тэхналогіі машынабудавання.
Спецыяльнасць 1-36 01 03 Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці Прафесійная кваліфікацыя: "Інжынер"
Па гэтай спецыяальнасці вядзецца падрыхтоўка будучых інжынераў, якія будуць праектаваць сучаснае тэхналагічнае абсталяванне для машынабудавання. Студэнты атрымліваюць добрую падрыхтоўку як у вобласці механікі і тэхналогій, так і па электратэхніцы і электроніцы, матэматычнаму мадэляванню працэсаў і машын, эканоміцы і арганізацыі вытворчасці. Інжынеры - выпускнікі спецыяальнасці - працуюць у канструктарскіх і тэхналагічных арганізацыях, у цэхах машынабудаўнічых прадпрыемстваў.
Выпускаючая кафедра - кафедра абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці
Спецыяльнасць 1-27 01 01 Эканоміка і арганізацыя вытворчасці Прафесійная кваліфікацыя: "Інжынер-эканаміст"
Па дадзенай спецыяальнасці рыхтуюцца інжынеры-эканамісты. За час вучобы студэнты атрымліваюць глыбокія веды па эканоміцы, арганізацыі вытворчасці, фінансам, мэнэджменту, маркетынгу, бухгалтарскаму ўліку. У выніку выпускнікі могуць працаваць на пасадах інжынераў-эканамістаў, вырашаць пытанні аналізу інвестыцыйных праектаў, распрацоўваць бізнэс-планы
Выпускаючая кафедра - кафедра эканомікі і арганізацыі вытворчасці.
Спецыяльнасць 1-40 01 02 Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі Прафесійная кваліфікацыя: "Інжынер-праграміст"
Развіццё чалавечай цывілізацыі як інфармацыйнага грамадства ўступае ў новы этап навукова-тэхнічнага прагрэсу. Асновай яго з'яўляюцца дасягненні ў інфарматыцы, мікра- і нанаэлектроніцы , у сферы стварэння сродкаў апрацоўкі, захоўванні і перадачы інфармацыі, якія аб'ядноўваюцца агульным паняццем - інфармацыйныя тэхналогіі.
Дадзеная спецыяальнасць мае свой накірунак - "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў праектаванні і вытворчасці". Аўтаматызацыя праектавання - дынамічна развіваючая вобласць інфармацыйных тэхналогій. Сёння няма ніводнага значнага прадпрыемства, дзе б не ўжываліся метады камп'ютарнага праектавання і інфармацыйных тэхналогій.
Выпускнікі дадзенай спецыяальнасці паспяхова працуюць у праектна-канструктарскіх бюро і навукова-даследчых лабараторыях, на прадпрыемствах розных формаў уласнасці.
Выпускаючая кафедра - кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій
Спецыяльнасць 1-53 01 01 Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцяў Прафесійная кваліфікацыя: "Інжынер па аўтаматызацыі"
Сучасная вытворчасць немагчыма без аўтаматызацыі. Асновай аўтаматызацыі з'яўляюцца прагрэсіўныя тэхналагічныя працэсы апрацоўкі дэталяў машын і зборкі, якія непарыўна злучаны з сучаснымі сістэмамі кіравання на базе камп'ютарных тэхналогій. Выпускнікі дадзенай спецыяльнасці ў дасканаласці авалодаюць навыкамі працы з сучаснымі сістэмамі аўтаматызаванай тэхналагічнай і канструктарскай падрыхтоўкі вытворчасці, будуць здольныя працаваць з найважнейшымі пакетамі праграм у дадзенай вобласці, і па заканчэнні атрымліваюць кваліфікацыю - інжынер па аўтаматызацыі. Спецыялісты, якія валодаюць такімі навыкамі, запатрабаваны на любых прадпрыемствах, уключаючы структуры малога і сярэдняга бізнэсу.
Выпускаючая кафедра - кафедра абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці.
Спецыяльнасць 1-74 01 01 Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці Прафесійная кваліфікацыя: "Інжынер"
Інжынеры дадзенай спецыяальнасці будуць займацца забеспячэннем эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі. Выпускнікі спецыяальнасці падрыхтаваны для працы на пасадах інжынер, інжынер-механік, інжынер па механізаванні працаёмкіх працэсаў. Кваліфікацыя - інжынер.
Выпускаючая кафедра - кафедра механізавання і энергазабеспячэння вытворчасці.
|