| ФАКУЛЬТЭТ ЗАМЕЖНЫХ МОЎ
 |
Дэкан факультэта
Круглякова Н.Н.
|
Факультэт замежных моў ажыццяўляе падрыхтоўку педагагічных кадраў у галіне адукацыі. Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляюцца дашкольныя ўстановы, сярэднія агульнаадукацыйныя школы, сярэднія спецыяльныя вучэбныя ўстановы і іншыя тыпы вучэбных устаноў і ўстаноў адукацыі.
За час навучання студэнты атрымліваюць тэарэтычную і практычную падрыхтоўку ў адпаведнасці з прафесійнай падрыхтоўкай спецыяліста.
Агульная колькасць студэнтаў факультэта замежных моў складае каля 800 чалавек. У навучальным працэсе прымаюць удзел больш за 70 кваліфікаваных выкладчыкаў, у тым ліку і лектар Фонда імя Р. Боша (Германія), якія забяспечваюць іншамоўную падрыхтоўку будучых спецыялістаў.
На базе ўстаноў адукацыі г. Баранавічы дзейнічаюць філіялы кафедр факультэта. Заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве з кафедрамі Горлаўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (Украіна), з Вучэбна-навуковым інстытутам замежнай філалогіі Жытомірскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Украіна), вядзецца супрацоўніцтва з інстытутам імя Гётэ (Мінск), наладжваюцца кантакты з замежнымі ўстановамі адукацыі.
Студэнты могуць карыстацца лінгафоннымі кабінетамі, камп'ютарнымі класамі, фоналабараторыямі, мультымядыйнымі комплексамі, спутнікавым тэлебачаннем. Ёсць багатая відэатэка на замежных мовах, забяспечваецца выхад у сець Інтэрнет.
Кожны год умацоўваецца матэрыяльная база факультэта. Набываецца новае абсталяванне. У бібліятэцы і чытальнай зале прадстаўлены шырокі спектр вучэбнай і мастацкай літаратуры, газет і часопісаў на замежных мовах.
На факультэце працуюць відэаклубы на англійскай і нямецкай мовах, а таксама клуб «Паліглот», дзе студэнтам даецца магчымасць вывучаць іспанскую, французскую, англійскую, нямецкую і польскую мовы.
На 4-х кафедрах факультэта функцыянуюць студэнцкія навуковыя гурткі. Лепшыя працы студэнтаў штогодна прадстаўляюцца на Рэспубліканскі конкурс навукова-даследчых работ. Студэнты факультэта маюць магчымасць апрабацыі сваіх даследаванняў, удзельнічаючы ў навукова-практычных канферэнцыях.
На факультэце распрацавана і дзейнічае сістэма выхаваўчай работы, мэтай якой з'яўляецца фарміраванне грамадзянскай, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры, здаровага ладу жыцця. Органам студэнцкага самакіравання на факультэце выступае Студэнцкі савет.
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ ФАКУЛЬТЭТА ЗАМЕЖНЫХ МОЎ
Спецыяльнасць 1-02 03 07-03 Замежная мова (англійская). Тэхналогія (абслугоўваючая праца)
Кваліфікацыя: выкладчык
Аб'екты прафесійнай дзейнасці
Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляюцца дашкольныя ўстановы, сярэднія агульнаадукацыйныя школы, сярэднія спецыяльныя вучэбныя ўстановы і іншыя тыпы вучэбных устаноў і ўстаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць навучанне англійскай мове і абслугоўваючай працы ў адпаведнасці з прафесійнай падрыхтоўкай спецыяліста.
Сфера прафесійнай дзейнасці
- выкладанне англійскай мовы і дысцыплін дадатковай спецыяльнасці;
- планаванне вучэбнага працэсу;
- кіраўніцтва гуртковай і пазакласнай работай школьнікаў;
- метадычная работа ў ворганах адукацыі.
Прызначэнне спецыяліста
Спецыяліст павінен быць падрыхтаваны для выкладчыцкай, метадычнай, арганізацыйна-кіраўніцкай, лектарска-асветніцкай работы ў галіне агульнай сярэдняй адукацыі, навукова-даследніцкай дзейнасці.
Спецыяліст прызначаны для работы:
- у сярэдніх агульнаадукацыйных вучэбных установах;
- у сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных вучэбных установах;
- у сістэме дашкольнага выхавання;
- у іншых вучэбна-выхаваўчых установах у адпаведнасці з профілем падрыхтоўкі.
Спецыяльнасць 1-02 03 06-01 Англійская мова. Нямецкая мова
Кваліфікацыя: выкладчык
Аб'екты прафесійнай дзейнасці
Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляюцца дашкольныя ўстановы, сярэднія агульнаадукацыйныя школы, сярэднія спецыяльныя вучэбныя ўстановы і іншыя тыпы вучэбных устаноў і ўстаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць навучанне англійскай і нямецкай мовам у адпаведнасці з прафесійнай падрыхтоўкай спецыяліста.
Сфера прафесійнай дзейнасці
- выкладанне англійскай і нямецкай моў і дысцыплін дадатковай спецыяльнасці;
- планаванне вучэбнага працэсу;
- кіраўніцтва гуртковай і пазакласнай работай школьнікаў;
- метадычная работа ў ворганах адукацыі.
Прызначэнне спецыяліста
Спецыяліст павінен быць падрыхтаваны для выкладчыцкай, метадычнай, арганізацыйна-кіраўніцкай, лектарска-асветніцкай работы ў галіне агульнай сярэдняй адукацыі, навукова-даследніцкай дзейнасці.
Спецыяліст прызначаны для работы:
- у сярэдніх агульнаадукацыйных вучэбных установах;
- у сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных вучэбных установах;
- у сістэме дашкольнага выхавання;
- у іншых вучэбна-выхаваўчых установах у адпаведнасці з профілем падрыхтоўкі.
Спецыяльнасць 1-02 03 07-01 Замежная мова (англійская). Беларуская мова і літаратура
Кваліфікацыя: выкладчык
Аб'екты прафесійнай дзейнасці
Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляюцца дашкольныя ўстановы, сярэднія агульнаадукацыйныя школы, сярэднія спецыяльныя вучэбныя ўстановы і іншыя тыпы вучэбных устаноў і ўстаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць навучанне англійскай і беларускай мовам у адпаведнасці з прафесійнай падрыхтоўкай спецыяліста.
Сфера прафесійнай дзейнасці
- выкладанне англійскай і дысцыплін дадатковай спецыяльнасці;
- планаванне вучэбнага працэсу;
- кіраўніцтва гуртковай і пазакласнай работай школьнікаў;
- метадычная праца ў органах адукацыі.
Прызначэнне спецыяліста
Спецыяліст павінен быць падрыхтаваны для выкладчыцкай, метадычнай, арганізацыйна-кіраўніцкай, лектарска-асветніцкай работы ў галіне агульнай сярэдняй адукацыі, навукова-даследніцкай дзейнасці.
Спецыяліст прызначаны для працы:
- у сярэдніх агульнаадукацыйных вучэбных установах;
- у сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных вучэбных установах;
- у сістэме дашкольнага выхавання;
- у іншых вучэбна-выхаваўчых установах у адпаведнасці з профілем падрыхтоўкі.
Спецыяльнасць 1-02 03 07-02 Замежная мова (англійская). Інфарматыка
Кваліфікацыя: выкладчык
Аб'екты прафесійнай дзейнасці
Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляюцца дашкольныя ўстановы, сярэднія агульнаадукацыйныя школы, сярэднія спецыяльныя вучэбныя ўстановы і іншыя тыпы вучэбных устаноў і ўстаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць навучанне англійскай мове і інфарматыцы ў адпаведнасці з прафесійнай падрыхтоўкай спецыяліста.
Сфера прафесійнай дзейнасці
Сфера прафесійнай дзейнасці спецыяліста на аснове сукупнасці фундаментальных, агульнанавуковых, агульнапрафесійных і спецыяльных ведаў:
- выкладанне англійскай мовы і дысцыплін дадатковай спецыяльнасці;
- планаванне вучэбнага працэсу;
- кіраўніцтва гуртковай і пазакласнай работай школьнікаў;
- метадычная работа ў органах адукацыі.
Прызначэнне спецыяліста
Спецыяліст павінен быць падрыхтаваны для выкладчыцкай, метадычнай, арганізацыйна-кіраўніцкай, лектарска-асветніцкай работы ў галіне агульнай сярэдняй адукацыі, навукова-даследніцкай дзейнасці.
Спецыяліст прызначаны для работы:
- у сярэдніх агульнаадукацыйных вучэбных установах;
- у сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных вучэбных установах;
- у сістэме дашкольнага выхавання;
- у іншых вучэбна-выхаваўчых установах у адпаведнасці з профілем падрыхтоўкі.
Спецыяльнасць 1-02 03 07-02 Замежная мова (нямецкая). Інфарматыка
Кваліфікацыя: выкладчык
Аб'екты прафесійнай дзейнасці
Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляюцца дашкольныя ўстановы, сярэднія агульнаадукацыйныя школы, сярэднія спецыяльныя вучэбныя ўстановы і іншыя тыпы вучэбных устаноў і ўстаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць навучанне нямецкай мове і інфарматыцы ў адпаведнасці з прафесійнай падрыхтоўкай спецыяліста.
Сфера прафесійнай дзейнасці
Сфера прафесійнай дзейнасці спецыяліста на аснове сукупнасці фундаментальных, агульнанавуковых, агульнапрафесійных і спецыяльных ведаў:
- выкладанне нямецкай мовы і дысцыплін дадатковай спецыяльнасці;