УНИВЕРСIТЭТ

Інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Мой стыль - жыццё без тытуню» прайшла у БарДУ

Штогод 31 мая адзначаюць Сусветны дзень без тытуню, прыцягваючы ўвагу да дадатковых рызык для здароўя, звязаных з ужываннем тытуню, і заклікаючы праводзіць эфектыўную палітыку па памяншэнні масштабаў спажывання тытуню. 

У рамках інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Мой стыль - жыццё без тытуню» валанцёрамі атрада БарДУ «Крылы надзеі» праведзены гумарыстычны фотасэт «СТОП тытунь», падчас якога студэнтам яшчэ раз нагадалі пра негатыўны ўплыў тытуню на арганізм чалавека, далі практычныя парады, як пазбавіцца ад гэтай згубнай звычкі.

02.06.2017