УНИВЕРСIТЭТ

Журы конкурсу «Чытач года» падвяло вынікі за май

Дзмітрый Корпік вярнуўся! Вярнуўся ў бібліятэку, каб працягнуць свой удзел у конкурсе «Чытач года» і стаў майскім пераможцам у намінацыі «Чытач месяца». Падрыхтоўка і ўдзел у I Міжнароднай міжвузаўскай алімпіядзе па псіхалогіі «ψ-Батл – 2017» патрабавалі шмат часу і сіл, таму Дзмітрый ненадоўга сышоў з конкурснай дыстанцыі. Але вяртанне ўмацавала лідзіруючую пазіцыю Дзмітрыя ў конкурсе, з чым яго і віншуем! Журы конкурсу заўсёды прыходзіць да намінанта ў групу на ўзнагароджанне. На гэты раз у групе ПП-11, у якой вучыцца наш майскі пераможца, праходзіў трэнінг, і студэнты сядзелі на падлозе... ! Былі разасланыя пледы, і студэнты, зняўшы абутак і седзячы ў крузе, праводзілі занятак. Незвычайна! Таму журы конкурсу вырашыла далучыцца да трэнінгу і захаваць гэты момант. Дзмітрый пад бурныя апладысменты сяброў атрымаў сертыфікат пераможцы ў намінацыі «Чытач месяца» і ў падарунак кнігу аб мове цела, якая будзе яму карысная як будучаму спецыялісту ў галіне псіхалогіі.

Дарагія нашы чытачы! Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Пераможца конкурсу «Чытач года» атрымае прыз у выглядзе 10 кніг серыі «Богатый папа» і іншыя нечаканыя бонусы. Заўсёды рады вам у бібліятэцы!

05.06.2017