УНИВЕРСIТЭТ

Выкладчыкі інжынернага факультэта наведалі Усебеларускі семінар «1С-Бітрыкс: вэб для бізнеса»

8 чэрвеня 2017 г. супрацоўнікі кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій наведалі Усебеларускі семінар «1С-Бітрыкс: вэб для бізнесу», куды былі запрошаныя ўласнікі бізнесу, дырэктары кампаній, маркетолагі і тэхнічныя спецыялісты з Баранавічаў і іншых гарадоў.

На семінары супрацоўнікамі кампаніі Лайкіт былі прадстаўленыя даклады:

  • «Падбіраем аптымальны функцыянал для вашай інтэрнэт-крамы. Магчымасці платформы «1С-Бітрыкс» (Ягор Дзягцяр – кіраўнік інтэрнэт-агенцтва Лайкіт);
  • «Змяняем граблі на ‹-Backspace. Або чаму не працуе інтэрнэт-крама» (Віталь Міхалюк – спецыяліст па продажах Лайкіт);
  • «CRM для інтэрнэт-крамы. Магчымасці сэрвісу Бітрыкс24 для эфектыўнай работы з кліентамі» (Фрыдрык Аляксандр – кіраўнік аддзела распрацоўкі Лайкіт);
  • «Хостынг і бяспека вашага сайта» (Жак Сяргей – вэб-распрацоўшчык Лайкіт).

Усе прысутныя маглі пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы падчас кава-брэйку, задаць пытанні адзін аднаму і дакладчыкам, падзяліцца вопытам і абмяняцца дзелавымі кантактамі.

У канцы семінара сярод слухачоў была праведзена віктарына і разыграны каштоўныя прызы.

16.06.2017