КУРСЫ РУСКАЙ МОВЫ ДЛЯ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт прапаноўвае навучанне замежных грамадзян рускай мове па праграмам элементарнага, базавага і павышанага ўзроўняў вывучэння.
- Тэрмін навучання – 2;2,5;3; 5 або 6 месяцаў;
- Колькасць чалавек у групе – 12-15;
- Пасля прыбыцця ў аэрапорт г. Мінска групу сустракае аўтобус універсітэта;
- Універсітэт забяспечвае слухачоў камфартабельным інтэрнатам;
- Прадстаўляецца магчымасць наведаць памятныя і культурныя мясціны Беларусі: Брэсцкую крэпасць, Белавежскую пушчу, Дудуткі, г.Мінск, Мірскі і Нясвіжскі замкі, Хатынь і іншыя выдатныя мясціны;
- Пасля заканчэння курсаў, пры ўмове паспяховай здачы экзаменаў, слухачам выдаецца пасведчанне (сертыфікат).
1. Атрыманне запрашэння на вучобу.
Для атрымання запрашэння на вучобу неабходна звярнуцца ў фірму-пасрэднік або даслаць запоўненую анкету – заяву і копію нацыянальнага пашпарта на адрас электроннай пошты : inessa-sobol@rambler.ru.(з паметкай “Курсы рускай мовы”).
Пераняць (перапісаць) форму анкеты-заявы (*doc).
2. Інфармаванне аб атрыманні запрашэння на вучобу і візы для ўезда ў Рэспубліку Беларусь.
Пасля атрымання запрашэння на вучобу ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у краіне кандыдата на вучобу замежны грамадзянін абавязаны праінфармаваць сектар па міжнародных сувязях універсітэта аб умоўнай даце прыезду ў Рэспубліку Беларусь па тэлефоне +375 163 45-78-60, ( або на адрас электроннай пошты: inessa - sobol @ rambler . ru ).
3. Пасля прыезду ў Рэспубліку Беларусь
Запрошаныя на вучобу грамадзяне замежных дзяржаў самастойна аплочваюць:
- дагавор абавязковага медыцынскага страхавання (85 € за год);
- рэгістрацыю (40-50 $);
- афармленне неабходных для рэгістрацыі дакументаў (10-15 $);
- візы для выезду (25-30 $).
4. Заключэнне дагавора і аплата за вучобу і пражыванне
Залічэнне замежнага грамадзяніна на курсы рускай мовы ажыццяўляецца на падставе Дагавора аб навучанні паміж універсітэтам і замежным грамадзянінам.
Замежнаму слухачу гарантуецца месца ў камфартабельным інтэрнаце ўніверсітэта.
Інфармацыю аб кошце навучання і пражывання можна атрымаць па тэлефоне + 375 163 45-78-60
5. Да пачатку вучобы замежны грамадзянін павінен:
- прайсці працэдуру рэгістрацыі ў міграцыйннай службе г.Баранавічы на працягу 5 (пяці) рабочых дзён з дня прыезду ў Рэспубліку Беларусь;
- заключыць дагавор на вучобу і пражыванне;
- унесці аплату за вучобу і пражыванне;
- заключыць дагавор абавязковага медыцынскага страхавання;
- прайсці абавязковы медыцынскі агляд у органах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у сектары па міжнародных сувязях універсітэта. |