МАГІСТРАТУРА
УМОВЫ ПРЫЁМУ Ў МАГІСТРАТУРУ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ ”БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ” НА 2011 ГОД
Ва ўстанове адукацыі ”Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” у 2010 годзе згодна Прыказу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2009 №732 адкрыта падрыхтоўка на другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) па спецыяльнасці 1-08 80 06 «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі». Форма навучання :
- дзённая ( тэрмін навучання 1 год)
- завочная (тэрмін навучання 1,5 года)
Умовы і парадак прыёму абітурыентаў на дзённую і завочную формы навучання на другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) вызначаюцца Палажэннем аб другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) зацверджанымі Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2008 № 68 (у рэд. пастановы Саўміна ад 06.05.2009 N 599, ад 26.02.2010 N 285) і Правіламі прыёму ў магістратуру вышэйшых навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2008 № 68 (у рэд. пастаноў Саўміна ад 23.12.2008 N 2010, ад 26.02.2010 N 285).
Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца ў прыёмную камісію магістратуры:
- заява на і мя рэктара па ўстаноўленай форме;
- арыгінал і копіі дыпломаў аб вышэйшай адукацыі і дадаткі да яго;
- выпіска з пратакола пасяджэння Савета факультэта вышэйшай навучальнай установы аб рэкамендацыі для навучання ў магістратуры (для выпускнікоў 2011 года), падпісаную дэканам і зацверджаную пячаткай факультэта ;
- копія працоўнай кніжкі (для працуючых );
- даведка аб рэгістрацыі ў аддзеле працы, занятасці і сацыяльнай абароны гарадскога (раённага ) выканкама (для асоб, якія знаходзяцца на ўліку ва ўказаных органах );
- дакументы , якія падцвярджаюць беларускую нацыянальнасць (для беларусаў , якія з'яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў або асобамі без грамадзянства );
- 4 фотаздымкі памерам 3х4 см;
- медыцынская даведка для паступаючых па форме 086/у;
- ксер акопія па шпарта (стар. 31, 33, пр апіска або рэгістрацыя );
- д а кумент, які пацвярджае асобу, пр ад'яўляецца асабіста;
- спісак і копіі апублікаваных навуковых работ, справаздачы аб выкананых даследаваннях і распрацоўках, дыпломы лаўрэатаў міжнародных студэнцкіх алімпіяд і Рэспубліканскіх (абласных) конкурсаў студэнцкіх навуковых работ, апісанні вынаходніцтваў і іншыя мат эрыялы (прынаяўнасці).
Тэрмін падачы дакументаў у магістратуру з 27 чэрвеня па 05 ліпеня 2011 года.
Уступнае выпрабаванне па спецыяльнасці пр аводзіцца з 06 ліпеня па 12 ліпеня .
Форма пр авядзення ўступных выпрабаванняў – вусны экзамен.
Тэрмін за лічэння ў маг і стратуру:
- на навучанне за кошт сродкаў бюджэту – па 14 ліпеня
- на ўмовах аплаты – па 17 ліпеня.
Пачатак навучальнага года – 1 верасня .
|