EN | RU | BY
 
ИНФОРМАЦИЯ
 

Главная Информация Часопіс «Маладосць» прапануе

  ЧАСОПІС «МАЛАДОСЦЬ» ПРАПАНУЕ

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс “Маладосць” у Мінску прадаецца ў крамах “Саюздрук” пад плошчай Перамогі. Лепшы спосаб заўсёды мець свежы нумар — аформіць падпіску. Або чытаць сайт www.maladost.lim.by.

У новым нумары часопіса «Маладосць» – новыя думкі пра кіно і вайну, белтэатр і белмову, вакацыі і адукацыю.

Чым прафесар БДУ не такі, як Індыяна Джонс? Чаму беларускасць – не лінгвістычная з'ява? Да якога часу дакладна наша драматургія будзе ўспрымацца як « калгасная»? Што помняць пра вайну народжаныя пасля яе? І чаму вышэйшая адукацыя не дае чалавеку высакароднасці?

Цікава?

А з прозы тут – свежыя навелы Уладзіміра Сцяпана, душашчыпальная аповесць Тацяны Дземідовіч «Не плач, Лізанька» і драма Ягора Конева пра забойцу з роду Дастаеўскіх. А, ну і вершы таксама. Новая падборка ад Алеся Емяльянава – проста ўлётная!

ноч зазірнуўшы ў твае вочы
ад святла іх аслепла і звар'яцела
і я нібы невідушчы шрыфт Брайля
разбіраю на выгінах твайго цела
Каб такое чытаць, ды штодня, трэба чытаць «Маладосць»!

Часопіс “Маладосць” – лепшае чытанне для тых, хто ўмее думаць!
Індэкс падпіскі: 74957
Інтэрнэт-варыянт: www.maladost.lim.by.
Чытайце беларускае!

 
Наш адрес:
225404 Брестская область,
г.Барановичи,
ул. Войкова 21
12.06.2013 с 10.00 до 12.00 по телефону 41-59-56 проводится "прямая телефонная линия" с деканом инженерного факультета Акуловым А.В. по теме "О подготовке специалистов инженерного профиля"
© 2005-2013 Учреждение образования "Барановичский государственный университет"