УНИВЕРСIТЭТ

Удзел студэнтаў інжынернага факультэта ў 18-ай Міжнароднай алімпіядзе студэнтаў ВНУ па тэарэтычнай механіцы

У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (г. Гомель) у перыяд з 22 па 25 красавіка 2024 года адбылася 18-я Міжнародная алімпіяда студэнтаў ВНУ па тэарэтычнай механіцы. У алімпіядзе прымалі ўдзел студэнты з Беларусі, Кітая, Туркменістана і Расіі.

Каманду Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прадстаўлялі студэнты спецыяльнасці «Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій» - МАТЫБОРСКІ Сяргей, ШУДЗЕЛЬКІ Максім і спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты» - ГУРЫНАВІЧ Ілля, ЖУКОВІЧ Станіслаў.

Мэта правядзення алімпіяды - развіццё творчых здольнасцей студэнтаў і цікавасці да навукова-даследчай дзейнасці, распаўсюджванне ведаў сярод навучэнцаў, а таксама папулярызацыя ВНУ ў міжнароднай адукацыйнай прасторы.

Удзельнікі спаборнічалі ва ўменні прымяняць веды, атрыманыя пры вывучэнні такіх дысцыплін як тэарэтычная механіка, фізіка, матэматыка, а таксама дэманстравалі здольнасці да сістэмнага аналізу і дзеяння, навыкі самастойнай працы і творчае мысленне.

Лепшы вынік сярод студэнтаў БарДУ паказаў студэнт 3 курса спецыяльнасці «Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій» МАТЫБОРСКІ Сяргей.

Кіраўнік каманды Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Наліўка Алег Ігаравіч працаваў у складзе журы 18-ай Міжнароднай алімпіядзе студэнтаў ВНУ па тэарэтычнай механіцы.

Усе ўдзельнікі адзначылі высокі ўзровень арганізацыі алімпіяды і выказалі пажаданне, каб такія алімпіяды праводзіліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту і надалей.

29.04.2024