УНИВЕРСIТЭТ

Тыдзень лінгвістычнага факультэта: квіз “Sights of Belarus”

У рамках Тыдня лінгвістычнага факультэта К. Ю. Панкевіч, выкладчыкам кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў, быў праведзены квіз “Sights of Belarus” («Славутасці Беларусі»).

Студэнты I і II курсаў лінгвістычнага факультэта даведаліся, што свае Мальдывы ёсць і ў Рэспубліцы Беларусь. Для некаторых прысутных вялікім адкрыццём стала колькасць і багатая гісторыя рэлігійных пабудоў на тэрыторыі Беларусі, а таксама існаванне маленькага беларускага мястэчка з небеларускім нікнэймам «Квакенбург» і помніка «Агуродзец», прысвечанага некалі каралеўскай гародніне – агурку. Напрыканцы мерапрыемства вырашылася самая галоўная інтрыга: хто ведае нашу Беларусь лепш за ўсіх.

У гэтай гонцы ведаў, рызыкі і знаходлівасці перамаглі студэнты групы БЗМ-21 (спецыяльнасць 1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)).

Віншуем пераможцаў!

Жадаем усім, каб, задумваючыся аб незвычайным, якое знаходзіцца далёка, мы не забывалі пра цуды, якія зусім блізка!

29.04.2024