УНИВЕРСIТЭТ

«Паэтычнае караоке» на нямецкай мове для школьнікаў ад лінгвістычнага факультэта

23 красавіка 2024 г. у рамках супрацоўніцтва лінгвістычнага факультэта БарДУ і ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Баранавічы імя С. І. Грыцаўца» студэнтамі групы НА-31 праведзена выхаваўчае мерапрыемства на нямецкай мове «Паэтычнае караоке» для вучняў 6–9 класаў, якія вывучаюць нямецкую мову. Мерапрыемства насіла спаборніцкі характар, удзельнікам трэба было прайсці этапы: «Акцёр», «1, 2, 3…», «Скорагаворкі».

«Паэтычнае караоке» прайшло весела, дынамічна. Атмасфера захопленасці дала магчымасць вучням пераадолець сарамлівасць, скаванасць, зняць моўны бар’ер. У канцы мерапрыемства члены журы падвялі вынікі, уручылі ўсім навучэнцам салодкія прызы, а таксама ўзнагародзілі пераможцаў граматамі.

29.04.2024