УНИВЕРСIТЭТ

Адкрыты дыялог з удзелам урача псіхіятра-нарколага са студэнтамі інжынернага факультэта

23 красавіка 2024г. на інжынерным факультэце адбыўся адкрыты дыялог «Уся праўда і міфы аб залежнасцях» з удзелам урача псіхіятра-нарколага УАЗ «Баранавіцкі міжраённы наркалагічны дыспансер» Ганны Анатольеўны Банкевіч. На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты 1 курса.

Падчас дыялогу былі закрануты пытанні аб здаровым ладзе жыцця і аб шкодных звычках маладых людзей. Урач-нарколаг растлумачыла прысутным у даступнай і зразумелай для аўдыторыі форме, з пункту гледжання медыцыны, аб наступствах курэння, алкагалізму і ўжывання розных псіхаактыўных рэчываў на здароўе.  Асаблівая ўвага таксама была ўдзелена такім пытанням, як вейпінг, ужыванне энергетыкаў.

Акцэнтавалася ўвага студэнтаў на тым, што здароўе з'яўляецца адной з галоўных жыццёвых каштоўнасцей, а захаванне і ўмацаванне здароўя - гэта, у першую чаргу, задача самога чалавека.

У сваім выступленні ўрач асвятліла прычыны і небяспеку шкодных звычак, якія бываюць вельмі папулярнымі ў моладзі і разглядаюцца ёю як адна з прыкмет сталення.

У ходзе гутаркі студэнты таксама прагледзелі навукова-папулярныя тэматычныя ролікі «Як хутка цябе заб'юць ЭНЕРГЕТЫКІ», «Чым небяспечны ВЕЙП», «Што адбываецца з тваім целам пры курэнні» і іншыя. Напрыканцы сустрэчы ўрач псіхіятр-нарколаг заклікала прысутных разумна разважаць і думаць.

Удзельнікі дыялогу прыйшлі да высновы: ад таго, якія ў жыцці яны будуць прымаць рашэнні, будзе залежаць іх асабістая і прафесійная будучыня. Пасля размовы прысутныя маглі задаць пытанні і атрымаць поўныя адказы спецыяліста.

29.04.2024