УНИВЕРСIТЭТ

Юбілейны семінар з міжнародным удзелам на кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання

З 22 па 23 красавіка 2024 года секцыяй псіхалогіі кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання арганізаваны юбілейны Х Навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філасофіі і псіхалогіі: навука – практыцы».

Дадзенае навукова-практычнае мерапрыемства было прымеркаванае да 20-годдзя з дня заснавання Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама да 300-годдзя з дня нараджэння вялікага філосафа І.Канта. Суарганізатарамі дадзенага навукова-практычнага мерапрыемства выступілі універсітэты-партнёры з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі: Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна (кафедра філасофіі і эканомікі), Пяцігорскі дзяржаўны ўніверсітэт (кафедра псіхалогіі асобы і прафесійнай дзейнасці), Валагодскі дзяржаўны ўніверсітэт (кафедра філасофіі), Тульскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. Л.М.Талстога (кафедрай спецыяльнай псіхалогіі), Ніжнетагільскі дзяржаўны сацыяльна-педагагічны інстытут (кафедра педагогікі і псіхалогіі).

Мерапрыемства ўключала ў сябе разнастайныя фарматы працы: пленарнае пасяджэнне (выступілі вучоныя з устаноў адукацыі Расіі і Беларусі), секцыйныя пасяджэнні (філасофскі і псіхалагічны напрамкі), псіхалагічныя майстэрні і псіхалагічныя трэнінгі ў вочным і дыстанцыйным фармаце.

Асобна варта адзначыць адкрытыя лекторыі навукоўцаў і педагогаў з універсітэтаў-партнёраў:

  1. «Псіхалогія, філасофія і багаслоўе: дэмаркацыі і сінэргія антрапалагічнага дыскурсу» (на базе ВалДУ, г. Волагда, Расія); вядучы — А.В.Абатураў, дацэнт кафедры філасофіі Інстытута сацыяльных і гуманітарных навук Валагодскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філасофскіх навук;
  2. «Псіхалагічная бяспека асобы як запыт у працы практычнага псіхолага»; вядучая - С.А. Філіпава, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, дырэктар Цэнтра сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі студэнтам Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. Л.М. Талстога.

Пад кіраўніцтвам дэкана факультэта псіхалогіі ТДПУ ім. Л.М. Талстога Н.А.Сцяпанавай і загадчыка кафедры спецыяльнай псіхалогіі ТДПУ ім. Л.М. Талстога С.Г.Лешчанка ў рамках Семінара на базе ТДПУ ім. Л.М. Талстога працавала дыстанцыйная секцыя «Праблемы спецыяльнай адукацыі ў даследаваннях маладых вучоных». У рамках псіхалагічных майстэрняў працавалі як запрошаныя псіхолаг-практыкі (Л.А.Русецкая, г. Мінск; Д.А.Пасканная, Д.А.Жураўлёў, г.Салігорск), так і выкладчыкі кафедры (старшы выкладчык Я,В.Ляшкевіч ), а таксама замежныя псіхолагі (А.Н.Скавічава, Ю.У.Скарабагатава, г.Ніжні Тагіл, Расія).

Па выніках працы Семінара будзе выдадзены рэцэнзаваны міжвузаўскі зборнік навуковых артыкулаў «Актуальныя праблемы фарміравання псіхолага-педагагічнай культуры будучых спецыялістаў», які індэксуецца ў РІНЦ. Зборнік будзе змешчаны ў Навуковай электроннай бібліятэцы (eLibrary.ru), яму прысвойваюцца міжнародныя індэксы ISBN, УДК, ББК.

Секцыя псіхалогіі кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання сардэчна дзякуе кіраўніцтву Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і факультэта педагогікі і псіхалогіі за падтрымку навукова-практычнага Семінара, універсітэты-партнёры, прадстаўнікі якіх увайшлі ў арганізацыйны камітэт і выступілі суарганізатарамі названага мерапрыемства, а таксама ўсім удзельнікам, якія прадставілі вынікі сваіх навуковых. пошукаў у выглядзе дакладаў і паведамленняў.

29.04.2024