УНИВЕРСIТЭТ

ХV Міжнародны навукова-практычны семінар «Дашкольная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы»

26 красавіка 2024 года кафедрай дашкольнай і пачатковай адукацыі факультэта педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў арганізаваны і праведзены ХV Міжнародны навукова-практычны семінар «Дашкольная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы».

Традыцыйнае мерапрыемства аб'яднала навуковых і педагагічных работнікаў дашкольнай і пачатковай адукацыі з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Малдовы.

Абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца кіравання якасцю дашкольнай і пачатковай адукацыі; арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі; рэалізацыі пераемнасці дашкольнай і пачатковай адукацыі; псіхалагічнага суправаджэння дзяцей ранняга, дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту; перспектыў развіцця спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай і пачатковай адукацыі; прафесійнай, вышэйшай, дадатковай адукацыі дарослых.

Калектыў кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі выказвае падзяку адміністрацыі ўніверсітэта і факультэта, а таксама ўсім удзельнікам семінара!

У перспектыве - працяг супрацоўніцтва і пашырэнне геаграфіі семінара.

29.04.2024