.

 БАРДУ І «АРТ-ВАКАЦЫІ», ПА СТАРОНКАХ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ

«Арт-выкацыі»

Арганізатарамі рэспубліканскага фестывалю з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстанова адукацыі "Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэтай правядзення рэспубліканскага фестывалю з'яўляецца развіццё студэнцкай творчасці, арганізацыя змястоўнага вольнага часу, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі, удасканаленне работы па захаванню і адраджэнню гісторыка-культурнай спадчыны, развіццё відаў жанравага дыяпазону аматарскай дзейнасці на аснове лепшых узораў народнай творчасці.

Рэспубліканскі фестываль "АРТ-вакацыi" ўключае наступныя мерапрыемствы:

  • рэспубліканскі агляд-конкурс мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў "АРТ-вакацыi"
  • рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў "Аўтограф"
  • рэспубліканскую выставу сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў "АРТ_АКАДЭМІЯ"
  • рэспубліканскі конкурс сучаснай лічбавай творчасці "Арт-партал"

Упершыню мастацкія калектывы аддзела культурнай дзейнасці БарДУ прынялі ўдзел у фестывалі-конкурсе "Арт-вакацыі» ў складзе творчай каманды Брэсцкай вобласці ў 2006 годзе.

Адрас:
каб. №302, 3 корпус, вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Начальнік аддзела
культуры і творчасці :
Пшэўлоцкая Алеся Станіславаўна
Тэлефон:
(0163) 60 61 48
E-mail: