Экскурсія членаў прафсаюза ў «Дудуткі»

20 мая 2017 года Музейны комплекс старажытных народных рамёслаў і тэхналогій  «Дудутки» расчыніў свае дзверы для членаў прафсаюза Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У час экскурсіі можна было судакрануцца з культурай и сакрэтамі старажытных рамёстваў беларускай зямлі. 

Асаблівасць музея — практычна любы экспанат можна патрымаць у руках і нават купіць. Майстар няспынна папаўняе калекцыю прама ў цябе на вачах 

У час экскурсіі нас частавалі самагонам, хлебам асабістай вытворчасці, традыцыйнымі сырамі (таксама гатуюцца ў музеі), дамашнім маслам і гарбатай, квашанай капустай і салам.

«Дудуткі» –выдатнае месца для адрачынку і азнаямлення з з нацыянальнымі традыцыямі! Тут вам і элементы сельскага быту, і вырабы рамеснікаў, і прадстаўнікі флоры і фаўны. Сама тэрыторыя вельмі прыгожая і маляўнічая.

Пашанцавала з надвор'ем і экскурсаводамі. Столькі бадзёрасці, гумару, светлых усмешак пры цікавай інфармацыі даўно не бачылі. 

2017-05-23

Сход працоўнага калектыву

9 сакавіка 2017 года ў канцэртна-актавай зале БарДУ адбыўся сход працоўнага калектыву. аб эфектыўнасці дзейнасці ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» у 2016 годзе і задачах на 2017 год далажыў прысутным рэктар універсітэта В.І. Качурка. 

старшыня прафкама супрацоўнікаў БарДУ І.М. Мякіш зрабіла справаздачу аб рабоце прафсаюзнай арганізацыі ў 2016 годзе і вызначыла асноўныя напрамкі работы прафкама па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці ў 2017 годзе.

2017-03-14

Адкрыццё спартакіяды «ЗДАРОЎЕ»

Адкрыццё круглагадовай спартакіяды «ЗДАРОЎЕ» сярод работнікаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося 4 лютага.

На стадыёне ўніверсітэта па вул. Паркавай, 62, стартаваў першы этап спартакіяады - лыжныя гонкі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і заўзятараў звярнуліся рэктар універсітэта В.І.Качурка і старшыня прафкама супрацоўнікаў І.М. Мякіш. Яны пажадалі ўдзельнікам свята спартыўнага запалу, лёгкага старту, выдатнага фінішу і пазітыўнага настрою.

У спаборніцтвах па лыжных гонках прынялі ўдзел выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта, члены іх сем'яў і дзеці.

Праграма спаборніцтваў ўключала ў сябе:

  • сустрэчная эстафета;
  • асабістае першынство (мужчыны 800м, жанчыны 400м);
  • асабістае першынство сярод дзяцей (100м).

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. 

Вынікі каманднай эстафеты:

1-е месца

Факультэт педагогікі і псіхалогіі

2-е месца

Адміністрацыйны корпус

3-е месца

Факультэт эканомікі і права

4-е месца

Iнжынерны факультэт

5-е месца

Факультэт славянскіх і германскіх моў

Асабістае першынство сярод мужчын:

1-е месца

Сафонаў Уладзімір Аляксандравіч

2-е месца

Крыштап Уладзімір Леонавіч

3-е месца

Атоўка Мікалай Пятровіч

Асабістае першынство сярод жанчын:

1-е месца

Бізюкова Таццяна Цімафееўна

2-е месца

Януш Людміла Аляксандраўна

3-е месца

Шчарбацэвіч Людміла Пятроўна

Пераможцы спаборніцтваў у камандным і асабістым першынстве былі адзначаны дыпломамі спартыўнага клуба ўніверсітэта і атрымалі салодкія прызы ад прафсаюзнай арганізацыі.

2017-02-08

Сустрэча з ветэранамі

У выставачнай зале вучэбнага корпуса па вул.Паркавай у студзені рэктарат, прафсаюзная і ветэранская арганізацыі правялі прыём ветэранаў універсітэта. Сустрэча ў пачатку 2017 года звязана не толькі з навагоднімі святамі, але і з 30-годдзем дзейнасці ветэранскіх арганізацый у нашай краіне і горадзе.

2017-01-25

Прафсаюзныя ўзнагароды ўручаны рэктару ўніверсітэта В.І. Качурку і калектыву аддзела культуры і творчасці БарДУ

У рамках тыдня прафсаюзнай культуры ў гарадскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт «Народныя таленты табе, Беларусь», у якім прынялі ўдзел лепшыя прафесійныя і самадзейныя баранавіцкія артысты, фіналісты гарадскога этапу прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі», у тым ліку і народны аматарскі моладзевы тэатр мініяцюр БарДУ «Сафіт».

Рэктар БарДУ прафесар В.І. Качурка быў узнагароджаны граматай гарадскога аб'яднання прафсаюзаў за падтрымку і развіццё самадзейнай мастацкай творчасці. 

Таксама граматай за плённую творчую дзейнасць, высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці г. Баранавічы ўзнагароджаны калектыў аддзела культуры і творчасці БарДУ (начальнік аддзела А.В. Грэзе).

Моладзевы тэатр мініяцюр «Сафіт» узнагароджаны дыпломам за ўдзел у «Тыдні прафсаюзнай культуры», плённую творчую дзейнасць, прапаганду народных традыцый, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці г. Баранавічы (кіраўнік А. Грэзе, памочнік рэжысёра Я. Гурын).

2016-11-29

Ушанаванне шматдзетных маці

У сярэдзіне кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаюць свята маці.

У гэты дзень адзначаецца таксама праваслаўнае свята — Пакроў Прасвятой Багародзіцы.

Ва ўніверсітэце ў гэты святочны дзень арганізавана сустрэча рэктара В.І. Качуркі са шматдзетнымі маці, якія працуюць у БарДУ. У сваім звароце да прысутных рэктар падкрэсліў, што на працягу ўсяго жыцця ў кожнага чалавека самыя цёплыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны асацыююцца з вобразам маці. Яна дае першыя ўрокі маральнасці, духоўнасці, дабраты і цярпімасці. 

З прывітальным словам да маці звярнулася старшыня прафкама супрацоўнікаў І.М. Мякіш, якая пажадала шматдзетным маці ўніверсітэта міру і дабра, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту, маладосці і абаяння, аптымістычнага настрою і пазітыўных эмоцый.

Павіншаваць шматдзетных маці прыйшлі і студэнты ўніверсітэта, якія пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў аддзела культуры і творчасціў БарДУ падрыхтавалі святочную канцэртную праграму.

Сустрэча прайшла ў цёплай і дружалюбнай атмасферы.

2016-10-20

Падарожжа па малой Радзіме ў Дзень настаўніка

Кожная тэрыторыя нашай рэспублікі мае сваю гісторыю, свае адметнасці, свае асаблівасці, традыцыі, цікавыя і прыгожыя прыродныя мясціны, мае легеды і паданні. Не з'яўляецца выключэннем і Баранавіцкі раён.

Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, а вывучаць яе лепш практычным спосабам, у час паходаў і экскурсій.

Ацаніць прыгажосць і непаўторнасць малой радзімы ў дзень свайго прафесійнага свята змаглі супрацоўнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яны пабывалі каля памятнага каменя ў Сталовічах, у вёсцы Арабаўшчына, дзе знаходзіцца помнік першаму Герою Беларусі У.М.Карвату. Наведалі экскурсанты і гістарычны помнік «Тры крыжы» ў адзінай ва Ўсходняй Еўропе трохвугольнай Свята-Траецкай царкве ў вёсцы Вялікая Сваротва. 

Экскурсія была арганізавана прафкамам супрацоўнікаў сумесна з адміністрацыяй універсітэта ў Дзень настаўніка.

2016-10-06

Выязное пасяджэнне камісіі па рабоце з працоўнай моладдзю

Выязное пасяджэнне камісіі па рабоце з працоўнай моладдзю Маладзёжнага савета Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прайшло на базе БарДУ.

У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзел: галоўны спецыяліст апарата Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Н.Л.Каменка, старшыня Маладзёжнага савета галіновага прафсаюза В.Ф.Барэйша, старшыні Маладзёжных саветаў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласных арганізацый прафсаюза, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў і студэнтаў БарДУ.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў выязнога пасяджэння звярнуўся рэктар універсітэта прафесар В.І. Качурка.

У ходзе выязнога пасяджэння абмеркаваны:

  • пытанні маладзёжнай палітыкі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі;
  • дзейнасць камісіі па рабоце з працоўнай моладдзю Маладзёжнага савета Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі;
  • праблемы сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з вопытам работы з працоўнай моладдзю Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза.

Аб рабоце, якая праводзіцца ўніверсітэтам і прафкамам супрацоўнікаў БарДУ па сацыяльнай абароне працоўнай моладзі, інфармавала прысутных І.М. Мякіш — старшыня прафкама супрацоўнікаў БарДУ.

2016-09-23

Віншуем пераможцаў гарадскога этапа Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «НОВЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ — 2016»

Члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў і студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта 21 студзеня 2016 года прынялі ўдзел у гарадскім этапе Рэспубліканскага прафсаюзнага тонкурсу творчасці працоўных калектываў «НОВЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ — 2016».

У намінацыі «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» свае работы прадставілі: Іван Міхайлавіч Піпчанка (разьба па дрэве), Наталля Віктараўна Андрыйчук і Ларыса Канстанцінаўна Валчкова (вышыўка крыжыкам).

У намінацыі «Сцэнічная творчасць» выступілі: квінтэт вакалістаў народнай студыі эстраднай песні «Талент» (Н.М.Русакевіч, А.І.Панькоў, Р.А.Жанкевіч, Т.В.Кузьміч, Н.Л.Семянкова), вакалістка народнай студыі эстраднай песні «Талент» Анастасія Барысевіч, танцавальны дуэт «Леди дэнс» (А.Г.Неўдах, В.І.Артухевіч).

Творчы калектыў супрацоўнікаў і студэнтаў БарДУ стаў пераможцам у намінацыі «Сцэнічная творчасць» і будзе прадстаўляць пярвічную прафсаюзную арганізацыю супрацоўнікаў і студэнтаў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» на абласным этапе творчага конкурсу «НОВЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ — 2016».   

2016-01-28

Творчыя людзі сярод нашых калег

Для выяўлення адораных і таленавітых супрацоўнікаў, папулярызацыі развіцця талентаў у калектыве, пашырэння сувязей і абмену вопытам паміж калектывамі структурных падраздзяленняў прафсаюзны камітэт супрацоўнікаў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» арганізаваў і правёў творчы фестываль «Новыя імёны БарДУ —2015».

У фестывалі пад дэвізам «Ствараючы — тварыць» прынялі ўдзел супрацоўнікі, здольныя тварыць цуды і дарыць радасць тым, хто іх акружае.

Віншуем удзельнікаў фестывалю з перамогай, якой яны дабіліся над сабой і сваёй няўпэўненасцю.

кожны з іх, хто паверыў у сябе і свае сілы, — ужо пераможца.

Жадаем пераможцам фестывалю новых творчых поспехаў і дасягненняў!

2015-12-11

Кантактная iнфармацыя
Адрас:
вул. Войкава, 21, 225404 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў:
Жывула Людміла Уладзіміраўна
Тэлефон:
+375 163 66 53 74 (доп. 110)

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ