Уручэнне ўзнагарод членам галіновага прафсаюза — супрацоўнікам і студэнтам БарДУ

За актыўны ўдзел у дзейнасці галіновага прафсаюза, значны асабісты ўклад у рэалізацыю статутных задач, работу па забеспячэнні працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў супрацоўнікаў і студэнтаў БарДУ старшыня Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Віктар Андрэевіч Харытановіч уручыў юбілейны медаль «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» рэктару ўніверсітэта Васілю Іванавічу КАЧУРКУ.

Граматы і падзякі ўручаны супрацоўнікам і студэнтам універсітэта:

  • Паповай Наталлі Мікалаеўне, вядучаму юрысконсульту, члену прафкама, старшыні камісіі па жыллёва-бытавых пытаннях;
  • Кругляковай Наталлі Мікалаеўне, дэкану факультэта славянскіх і германскіх моў, члену галіновага прафсаюза;
  • Дубінскай Наталлі Валерыеўне, лабаранту вучэбна-метадычнага кабінета факультэта эканомікі і права, старшынікамісіі па арганізацыйна-масавай рабоце;
  • Дзядовіч Святлане Аляксандраўне, загадчыку вучэбна-доследнай батанічнай гаспадаркі, члену прафкама, старшыні камісіі па ахове працы;
  • Шчэрба Таццяне Вадзімаўне, бібліятэкару, члену прафкама, старшыні камісіі па рабоце сярод моладзі;
  • Граўцовай Алене Аляксандраўне, студэнтцы 3-га курса (група АН-33), старшыні прафбюро факультэта славянскіх і германскіх моў;
  • Мялешка Алесі Дмітрыеўне, студэнтцы 4-га курса (група ПХ-42), старшыні прафбюро факультэта эканомікі і права. 

2015-11-18

2 верасня 2013 года адбылося выязное пасяджэнне членаў прафкама

У рамках пасяджэння былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі ўніверсітэта да працы ў 2013/2014 навучальным годзе, працы камісіі па ахове працы і грамадскіх інспектараў па ахове працы, прэміравання і аказання матэрыяльнай дапамогі, пастаноўкі супрацоўнікаў БарДУ на ўлік у Першасную прафсаюзную арганізацыю супрацоўнікаў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт» і зняцця з дадзенага ўліку, правядзення анкетавання работнікаў «Задаволенасць ўмовамі працы і навучання ў БарДУ. Размеркаванне пазавучэбнага часу выкладчыкамі і студэнтамі», быў зацверджаны план работы прафсаюзнага камітэта на верасень 2013 года.

2013-09-10

52 дзіцяці з сем'яў членаў калектыву, якiя найбольш маюць патрэбу, атрымалі дапамогу да новага навучальнага года

У мэтах аказання сацыяльнай падтрымкі шматдзетным, не поўным, малазабяспечаным сем'ям членаў прафсаюза для падрыхтоўкі дзяцей да навучальнага года, набыцця школьнай формы і навучальных прыладаў прэзідыумам Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і прафкамам супрацоўнікаў БарДУ былі выдзелены сродкі прафсаюзнага бюджэту для аказання матэрыяльнай дапамогі членам прафсаюза на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года.

У прафкам паступіла 52 заявы работнікаў універсітэта, якія адносяцца да катэгорыі шматдзетных, няпоўных (развод), няпоўных (смерць мужа), адзінокіх , малазабяспечаных (найбольш маюць патрэбу) сем'яў на аказанне матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі 67 дзяцей да школы і 4 дзяцей да дзіцячага саду.

Разгледзеўшы заявы супрацоўнікаў, было прынята рашэнне аб выкарыстанні 2 000 000 бел. рублёў са сродкаў прафсаюзнага бюджэту абласнога камітэта і 4 000 000 бел. рублёў са сродкаў прафсаюзнага бюджэту ППА супрацоўнікаў БарДУ на аказанне матэрыяльнай дапамогі 39 членам прафсаюза для падрыхтоўкі 52 дзяцей да новага навучальнага года. Шматдзетным сям'ям матэрыяльная дапамога склала 150 000 рублёў на падрыхтоўку кожнага дзіцяці да школы.

2013-09-10

Адбылася прафсаюзная канферэнцыя Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта

10 чэрвеня адбылася прафсаюзная канферэнцыя Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта, удзел у якой прынялі 150 дэлегатаў.

Вынікам працы канферэнцыі стала прыняцце калектыўнага дагавора паміж установай адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” і супрацоўнікамі ўстановы адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” на 2013—2016 гг.

Новы калектыўны дагавор прадугледжвае абарону нормаў і правіл аховы працы, адстойванне інтарэсаў супрацоўнікаў, грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы.

2013-06-12

1 мая 2013 года больш за 150 работнікаў і 300 студэнтаў БарДУ прынялі ўдзел у Шэсці працоўных калектываў

1 мая 2013 года больш за 150 супрацоўнікаў і 300 студэнтаў БарДУ прынялі ўдзел у Шэсці працоўных калектываў, якое прайшло на галоўнай плошчы г. Баранавічы. Дадзенае свята стала яшчэ адным значным мерапрыемствам па кансалідацыі членаў калектыву ўніверсітэта, павышэнні значнасці прафсаюзнай арганізацыі, павышэнню матывацыі прадуктыўнасці працы на фоне дасягнення працоўных калектываў ўсіх арганізацый горада.

2013-05-02

Аздараўленне супрацоўнікаў і іх дзяцей - адна з асноўных задач прафсаюзнага камітэта. Бо ад таго наколькі здаровы сам супрацоўнік і яго дзеці залежыць яго настрой, а разам з тым і працаздольнасць. У гэтым накірунку прафкам універсітэта сумесна з адміністрацыяй вну і Баранавіцкім цэнтрам па аздараўленні робяць усё магчымае, каб аздаравіць супрацоўнікаў і іх дзяцей.

Аздараўленне супрацоўнікаў і іх дзяцей - адна з асноўных задач прафсаюзнага камітэта. Бо ад таго наколькі здаровы сам супрацоўнік і яго дзеці залежыць яго настрой, а разам з тым і працаздольнасць. У гэтым накірунку прафкам універсітэта сумесна з адміністрацыяй вну і Баранавіцкім цэнтрам па аздараўленні робяць усё магчымае, каб аздаравіць супрацоўнікаў і іх дзяцей.

Што дакранаецца санаторна-курортнага лячэння, то за тры квартала 2011 года дзякуючы своечасовай працы профкама пуцёўкі на аздараўленне атрымалі 36 чалавек. З іх супрацоўнікі - 11, дзіцячыя - 19, маці і дзіцяці - 6.

2011-08-22

21 чэрвеня 2011 года на сумесным паседжанні адміністрацыі ўніверсітэта і профкама супрацоўнікаў, які было прынята рашэнне аб уступе ў сілу новай калектыўнай дамовы паміж установай адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт" і першаснай прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў БАРДУ на 2011-2014 гады з 21 чэрвеня 2011 года.

На сумесным паседжанні адміністрацыі ўніверсітэта і профкама супрацоўнікаў, якое адбылося 21 чэрвеня 2011 года, было прынята рашэнне аб уступе ў сілу новай калектыўнай дамовы паміж установай адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт" і першаснай прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў БАРДУ на 2011-2014 гады з 21 чэрвеня 2011 года.

Атрымаць кансультацыю па пытаннях калектыўнай дамовы можна ў профкаме супрацоўнікаў БАРДУ.

Запампаваць электронную версію калектыўнай дамовы можна на сайце профкама супрацоўнікаў БАРДУ па адрасу www.profkom.barsu.by у раздзеле "Дакументы"

2011-06-27

17 красавіка 2011 спартыўным клубам, кафедрай ФКіЗЛЖ і першаснай прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў БарДУ былі арганізаваны спаборніцтвы па плаванню сярод ППС і супрацоўнікаў універсітэта.

2011-04-22

Паважаныя супрацоўнікі і выкладчыкі ўніверсітэта!

5 мая 2011 года ў 15.00 адбудзецца прафсаюзная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», прысвечаная 90-годдзю Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

2011-04-21

Паважаныя супрацоўнікі ўніверсітэта! Дзіцячы аздараўленчы лагер «Лясная казка» запрашае вашых дзяцей на аздараўленне ў летні перыяд

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Лясная казка» запрашае вашых дзяцей на аздараўленне ў летні перыяд. Камфартабельнае пражыванне, выдатнае харчаванне, арганізацыя вольнага часу і самыя даступныя цэны ў горадзе - усё гэта «Лясная казка». Аб гэтай казцы варта сказаць асобна. У кожнага з нас ёсць куток прыроды, куды хочацца прыязджаць зноў і зноў, дзе адчуваеш яднанне з дзіўным светам лесу, азёр. Для многіх дзяцей і дарослых гэтым кутком стала «Лясная казка» - аздараўленчы лагер ААТ «Баранавічыдрэў», які на працягу 28 гадоў кожнае лета прымае на аздараўленне па 150 дзетак на працягу трох змен. «Лясная казка» размешчана ў 30 кіламетрах ад Баранавіч на беразе возера Гаць, у маляўнічым і экалагічна чыстым раёне, у выдатным лясным масіве з магутнымі хвоямі, якія напаўняюць паветра непаўторным водарам ігліцы. Фітонціды іглічных парод дрэў аказваюць спрыяльнае ўздзеянне на нервовую, сардэчна - сасудзістую і дыхальную сістэму. У гэтым цудоўным лясным аазісе створаны ўсе ўмовы для таго, каб дзеці маглі выдатна адпачыць, паправіць сваё здароўе, набрацца сіл і даведацца шмат новага і карыснага. Спрыяльны клімат, непаўторны ландшафт, сінь возера ствараюць цудоўныя ўмовы для аздараўлення, лячэння і рэабілітацыі. Цалебнае лясное паветра, прыгажосць прыроды зараджаюць дзяцей станоўчай энергіяй і здароўем, дораць масу яркіх уражанняў.

Змены заезду дзяцей:

I змена - 11/06 - 30/06
II змена - 09/07 - 28/07
III змена 06.08 - 25/08

Жадаючыя адпачыць і аздаравіцца ў «Лясной казцы» могуць напісаць заявы ў прафкаме супрацоўнікаў БарДУ па вул. Войкава 21, каб. 7. Тэл. 45-78-60 (доп. 110)

2011-04-08

Кантактная iнфармацыя
Адрас:
вул. Войкава, 21, 225404 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў:
Жывула Людміла Уладзіміраўна
Тэлефон:
+375 163 66 53 74 (доп. 110)

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ