З 29 сакавіка па 3 красавіка пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў БарДУ мужчынская валейбольная каманда ўніверсітэта прыняла ўдзел у спаборніцтвах сярод розных прафсаюзаў горада

З 29 сакавіка па 3 красавіка пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў БарДУ мужчынская валейбольная каманда ўніверсітэта прыняла ўдзел у спаборніцтвах сярод розных прафсаюзаў горада. На працягу тыдня 12 каманд, сярод якіх былі такія знакамітыя ўдзельнікі, як «Атлант», «Авіязавод», «Беларуснафта», змагаліся за прызавыя месцы. Мужчынская зборная БарДУ не пакінула шанцаў сваім сапернікам і атрымала перамогі ва ўсіх матчах. У нядзелю 3 красавіка адбылося адкрытае першынство горада па валейболе, у якім 4 наймацнейшыя каманды горада памераліся сілай і майстэрствам. У выніку ўпартай барацьбы каманда БарДУ заняла першае месца, «Беларуснафта» стала другой, і трэцяе месца дасталася камандзе «Авіязавод». Першасная прафсаюзная арганізацыя супрацоўнікаў універсітэта віншуе з перамогай трэнера і каманду, жадае далейшых спартыўных поспехаў і новых перамог мужчынскай валейбольнай зборнай БарДУ.

2011-04-05

1 красавіка ў культурна-творчым цэнтры факультэта эканомікі і права пры фінансавай падтрымцы прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта адзначыў Міжнародны дзень гумару і смеху

1 красавіка ў культурна-творчым цэнтры факультэта эканомікі і права пры фінансавай падтрымцы прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта адзначыў Міжнародны дзень гумару і смеху. У гэты вечар выкладчыкі ўсіх кафедр факультэта аб'ядналіся ў творчыя каманды для таго, каб пасмяяцца над сабой і падарыць адзін аднаму ўсмешкі і добры настрой. Такія папулярныя КВНаўскія конкурсы, як візітоўка, размінка, конкурс капітанаў і творчае хатняе заданне вызначылі самую творчую, самую арыгінальную, самую артыстычную і самую знаходлівую каманды. Журы і гледачы атрымалі сапраўдны зарад станоўчых эмоцый, а салодкі стол быў прыемным дадаткам вечара. Кожная каманда, якая прымала ўдзел у конкурсе, атрымала дыплом і каштоўныя прызы ад старшыні прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта. І напрыканцы хочацца сказаць усім: памятайце, што «гумар - гэта выратавальны круг на хвалях жыцця». Усмешак Вам і добрага настрою на працы і ў побыце!

2011-04-05

Cход калектыву супрацоўнікаў універсітэта

24 сакавіка 2011 г адбыўся сход калектыву супрацоўнікаў універсітэта, прысвечаны падведзенню вынікаў выканання плана развіцця ўніверсітэта ў перыяд 2006-2010 гг. На падставе аналізу дасягнутых вынікаў складаецца план развіцця ўніверсітэта на 2011-2015 гг., у якім будуць адлюстраваны асноўныя напрамкі развіцця ўніверсітэта ў наступнай пяцігодцы.

2011-03-25

Універсітэцкая лыжня - 2011

20 лютага на спартыўным стадыёне ў ніверсітэцкага гарадка спартыўны клуб сумесна з першаснай прафсаюзнай арганізацыяй сабралі больш сотні работнікаў універсітэта на першым этапе круглагоднай спартакіяды "Здароўе". У гэты па-сапраўднаму зімовы дзень выкладчыкі і супрацоўнікі БарДУ спаборнічалі ў лыжных гонках. На лыжню выйшлі больш за 80 выкладчыкаў і супрацоўнікаў усіх факультэтаў і структурных падраздзяленняў. Многія прыйшлі падтрымаць сваіх калег. Пасля праходжання ўсіх этапаў ўдзельнікі накіраваліся ў сталовую, дзе іх чакаў гарачы чай з бутэрбродамі і цырымонія ўзнагароджання. Два жаночых этап а , адзін мужчынскі і адзін дзіцячы вызначылі пераможцаў і прызёраў, якія атрымалі граматы, медалі і каштоўныя падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі. Месцы размеркаваліся наступным чынам:

Жанчыны:
1 месца - Бізюкова т.т. (ПФ)
2. месца - Шастак Т. (ЛГАК)
3. месца - Круглякова М.М. (ФІЯ)

Мужчыны:
1. месца - Майкоўкі У.С. (ФЭП)
2. месца - Макаранка Н.С. (ФІЯ)
3. месца - Полулех В.Г. (ПФ)

Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў універсітэцкай лыжні!

2011-02-21

Кантактная iнфармацыя
Адрас:
вул. Войкава, 21, 225404 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў:
Жывула Людміла Уладзіміраўна
Тэлефон:
+375 163 66 53 74 (доп. 110)

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ