Аддзел культуры і творчасці інфармуе аб мерапрыемствах у студзені—лютым 2014 г

Аддзел культуры і творчасці прыступіў да рэалізацыі новага праекту: здымкі рэкламнага відэароліка «БарДУ– тут студэнтаў братэрства...». Кіраўнік відэастудыі «Action» Беглі Акмырадаў запрашае ўсіх жадаючых студэнтаў БарДУ стаць удзельнікамі відэаздымкаў,якія адбудуцца 23 студзеня ў 17:00 на базе аддзела культуры і творчасці (вул. Паркавая, 62, корпус 3).
Па пытаннях звяртацца па тэлефону: 8 (0163) 48-51-54 (Ганна Уладзіміраўна Грэзе – начальнік аддзела культуры і творчасці БарДУ).

На факультэтах з 22 па 24 студзеня крэатыў-камандамі факультэтаў будуць праводзіцца святочныя акцыі «Таццянін дзень» (да Дня студэнта).
31 студзеня, 1 лютага на базе УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» (г. Горкі) студэнты БарДУ прымуць удзел у рэспубліканскім спартыўна-мастацкім свяце «Моладзь – надзея і будучыня Беларусі».

2014-01-20

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ