.

   АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Увазе іншагародніх абітурыентаў ! 7 жніўня 2014 года заканчваецца кампанія па падачы заяў для засялення ў інтэрнаты ўніверсітэта на 2014-2015 навучальны год

Інфармуем Вас аб тым, што, калі Вы жадаеце атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце, Вам неабходна стаць на чаргу жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнатах універсітэта.

Уся кампанія па засяленні ў інтэрнаты 2014 арганізавана згодна з Палажэннем аб студэнцкім інтэрнаце БарДУ (размешчана на галоўнай старонцы сайта універсітэта www.barsu.by ва ўкладцы «Студэнту»).

Падача дакументаў – з даты залічэння ў лік студэнтаў (22ліпеня, 01 жніўня) да 7 жніўня 2014 года.
Месца падачы заяў – кабінет аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, вул. Войкава 21, адміністратыўны корпус № 2, каб. № 110.
Час прыёму дакументаў – з 9-00 да 13-00 і з 14-00 да 17-00, Пн, Аў, Ср, Чв, Пт
Прыём будзе арганізаваны таксама – 26 ліпеня з 10-00 да 16-00 і 2 жніўня з 10-00 да 16-00.

Пералік дакументаў
Для прыняцця на ўлік іншагародніх навучэнцаў, жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце універсітэта:

  1. Заява, запоўненая у адзінай электроннай сістэме БарДУ (доступ да электроннай сістэмы забяспечаны на сайце ўніверсітэта www.barsu.by ў раздзеле «Галоўная - Студэнту - Электронная форма падачы дакументаў»);
    Увага! Заявы не адпавядаючыя ўзору або якія змяшчаюць граматычныя, кантэкстуальныя ці іншыя памылкі, незапоўненыя графы, выпраўленни, «унесеныя ад рукі» прымацца не будуць!
    Просім запоўніць і раздрукаваць заяву загадзя ДОМА!
  2. Даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і (даведка павінна адлюстроўваць метраж займаемага жылога памяшкання);
  3. Ксеракопія 30-31, 32-33-й старонак пашпарта і старонак пашпарта з дадзенымі аб пастаяннай рэгістрацыі; пашпарт (для агляду);
  4. Дакумент, які пацвярджае ільготу.

Увага! Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт прадаставіць жылое памяшканне ўсім іншагароднім студэнтам 1 курса 2014 года, якія падалі заявы да 07 жніўня па ўсталяваных правілах.

Вынікі паседжання камісіі па жыллёва-бытавых пытаннях студэнтаў будуць размешчаны на сайце ўніверсітэта 12 жніўня 2014 года.

Інфармацыя па тэлефоне прадастаўляцца НЕ БУДЗЕ!

Задайце ўсе пытанні, якія цікавяць на форуме сайта ўніверсітэта www.barsu.by - форум - інтэрнаты і мы дадзім вам вычарпальны адказ на любое пытанне.

2014-07-28