.

   АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю інфармуюць аб правядзенні 3 лістапада трэнінга «Сацыяльныя камунікацыі» для прафоргаў 1-га курса

Паспяховая дзейнасць сучаснага актыўнага маладога чалавека любой сферы дзейнасці немагчыма без цэласнай сістэмы ведаў пра формы і метады сацыяльных камунікацый, якая з'яўляецца ўніверсальным механізмам зносін і ўзаемадзеяння людзей. Такія веды асабліва неабходны для студэнтаў, якія з'яўляюцца прафоргамі навучальных груп.

З мэтай выпрацоўкай актыўнага стылю зносін, раскрыцця асобаснага патэнцыялу лідара адбудзецца трэнінгавы занятак для прафоргаў 1-га курса «Сацыяльныя камунікацыі».

Час правядзення: 3 лістапада (панядзелак), 15:00.
Месца правядзення: інтэрнат па вул.Убарэвіча, 18, 2-гі паверх (зала для трэнінгаў).

2014-10-29