.
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
Спектакль адбудзецца 27 лютага а 18 гадзіне ў канцэртна-актавай зале БарДУ па вул. Паркавай, 62.
Кошт білета — 6 р.
Білеты можна набыць у выкладчыкаў, адказных за выхаваўчую работу на факультэтах, а таксама ў аддзеле выхаваўчай работы з моладдзю (вул. Войкава, 21, адм. к-с № 2, каб. 110).
Пра спектакль: людзi, якiя нарадзiлiся раней сваёй эпохi. Што мы ведаем пра iх? Сухія гістарычныя факты, даты і лічбы, партрэты ў падручніках. Ведаем iх дасягненні, якія сёння для нас натуральныя і незаўважныя. Але мы наўрад ці задумваемся аб тым, як такія людзі жылі, што адчувалі, як да іх ставіліся навакольныя i чаго iм каштавала апантанасць сваімі ідэямі, якая змяняла жыццё ўсяго чалавецтва. Кар’ера доктара Рауса – гісторыя чалавека, якi нарадзiўся значна раней сваёй эпохi. І імя яго – Францыск Скарына.