Абласны адкрыты фестываль здаровага ладу жыцця «ЧАС ДЗЕЙНІЧАЦЬ!» пройдзе 12-13 красавіка

12-13 красавіка 2018 года на базе ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» адбудзецца абласны адкрыты фестываль здаровага ладу жыцця «Час дзейнічаць!», арганізаваны БарДУ сумесна з галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. 

Фестываль аб'яднае больш за 700 жыхароў Брэсцкага рэгіёна розных узростаў, якія збяруцца на дадзенай пляцоўцы сказаць шырокай грамадскасці «як гэта выдатна весці здаровы лад жыцця», а тым, хто не знаходзіць час схадзіць у спартзалу, басейн або проста зрабіць зарадку, — «самы час дзейнічаць!». 

Фестываль збірае педагагічную і навуковую грамадскасць. Заслужаныя спартыўныя і медыцынскія работнікі, практыкуючыя педагогі, трэнеры, навукоўцы, студэнцтва ў рамках навукова-метадычнай пляцоўкі прадставяць вынікі навуковых даследаванняў, абмяняюцца эмпірычным вопытам па паляпшэнні прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў праз далучэнне да здаровага ладу жыцця. 

Спартсмены змогуць пазмагацца за прызы фестывалю ў першынствах па плаванні, армрэстлінгу, тэнісе настольным, дартсе, стрытболе. Майстар спорту міжнароднага класа, шматразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь, бронзавы прызёр чэмпіянату свету па армрэстлінгу Д.Г. Міхей правядзе майстар-клас.

Байцам моладзевых атрадаў аховы правапарадку трэба пераадолець «Сцежку выжывання».

Прафсаюзныя камітэты розных арганізацый пазмагаюцца за прызы ў рамках акцыі-спартландыі «Прафсаюз. Сям’я. Здароўе». 

Фестывальны рух, напоўнены акцыямі, квэстамі, адкрытымі мікрафонамі, латарэяй, завершыцца маштабным танцавальным рухам па дэвізам «Без алкаголю, тытуню весялосці можа быць спаўна!».

2018-04-10

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ