Круглы стол «Хрысціянскія каштоўнасці і традыцыйная культура Беларусі» адбудзецца 23 кастрычніка

Пачатак — у 13.30.

Месца правядзення — вул. Паркавая, 62, бібліятэка (чытальная зала для навуковай літаратуры, аўд.223/3).

На дадзеным мерапрыемстве плануецца абмеркаванне наступных тэм:

  1. «Уклад мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) у развіццё і захаванне беларускай культуры» (протадыякан Павел Бубноў, старшы выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, клірык Свята-Георгіеўскай царквы г. Баранавічы).
  2. «Гісторыя праваслаўных храмаў горада Баранавічы» (протадыякан Андрэй Гарбуноў, кіраўнік місіянерскага аддзела Пінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, клірык Свята-Пакроўскага сабора г. Баранавічы).

Да ўдзелу ў працы круглага стала запрашаюцца навукова-педагагічныя работнікі, магістранты і студэнты, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, жыхары горада.

Пасля заканчэння круглага стала ў 15:00 гадзіне будзе арганізавана экскурсія па храмах г. Баранавічы. 

2018-10-17

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ