Запрашаем на спектакль «Раскіданае гняздо» 5 снежня а 18 гадзiне!

Сюжэт геніяльнай п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» (http://rtbd.by/project/raskidanae-gnezdo/?ri=15), напісанай у 1913 годзе, актуальны і ў нашы дні. Аказваецца, праблемы людзей зусім не памяняліся за сто гадоў! Яны аднолькава мараць аб лепшым жыцці, гэтак жа ў пошуках свайго месца пад небам, аднолькава гатовыя змагацца за сваю маёмасць і гэтак жа не падрыхтаваныя прыйсці да паразумення. Назіраць за перыпетыямі жыцццёвай гісторыі і сумна, і страшна, бо такое можа здарыцца з кожным.

Кошт квітка – 6 р.

Месца правядзення – вул.Паркавая, 62, канцэртна-актавая зала.

Па пытаннях набыцця квіткоў звяртацца па тэл. 8 (0163) 66 53 79 (Кашчык Вольга Анатольеўна, Булыга Іна Сяргееўна (+375 (29) 522 34 51).

2018-11-14

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ