Забаўляльная праграма «Зімовая карусель»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, напярэдадні Новага года прайшла забаўляльная праграма «Зімовая карусель».

Новы год у нашым студэнцкім доме - гэта заўсёды вялікае, шумнае і вясёлае свята, а мініяцюры, падрыхтаваныя студэнтамі, - сапраўдны парад талентаў: нашы ўдзельнікі выдатна выконваюць песні, палымяна танцуюць, іграюць на гітары і саксафоне, чытаюць вершы. Музычныя нумары чаргаваліся з вясёлымі мініяцюрамі.

Сардэчна віншуем усіх з надыходзячым 2017 годам!

2016-12-19

Вечар-сустрэча «Нацыянальныя асаблівасці: Беларусь ― Туркменістан»

 У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, адбылася вечарына на тэму нацыянальных асаблівасцей дзвюх краін: Беларусі і Туркменістана. Студэнты Туркменістана пазнаёмілі з культурнымі асаблівасцямі сваёй краіны. Цікава было пазнаёміцца і з нацыянальнымі касцюмамі Туркменістана. Яркія фарбы, мудрагелістыя ўзоры - усё гэта цудоўна перадае самабытнасць і непаўторнасць гэтай краіны.

Нямала было сказана і пра Беларусь з яе знакамітымі славутасцямі. Увазе студэнтаў прадстаўлены відэаролікі пра дзве краіны, прагучалі меладычныя песні, прачытаны цудоўныя вершы. Студэнты нашага інтэрната прынялі ўдзел у конкурсах. Таксама прысутныя мелі магчымасць даведацца пра асаблівасці кухні Туркменістана. У канцы вечара кожны мог пакаштаваць смачныя нацыянальныя стравы гэтай краіны.

2016-12-19

Дыскусія «Экалогія ― кампраміс паміж прыродай і чалавекам»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам была праведзена дыскусія, на якой абмяркоўвалася праблема захавання чысціні горада і навакольнага асяроддзя.

У ходзе мерапрыемства было ўзнята пытанне правільнага сартавання адходаў на змешанае смецце, пластык, шкло і паперу. Студэнты прагледзелі відэаролікі, даведаліся, як ідзе справа са смеццем ў розных краінах, прынялі ўдзел у конкурсах.

Галоўная ўмова развіцця чалавецтва - не заваяванне, а супрацоўніцтва з прыродай, беражлівае і клапатлівае стаўленне да ўсяго жывога на Зямлі.

2016-12-08

Ток-шоў «Будучыня ў нашых руках»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Мэта мерапрыемства ― інфармаванне студэнтаў аб актуальнасці праблемы захворвання ВІЧ/СНІД, фарміраванне навыкаў беражлівых адносін да свайго здароўя.

Студэнты выказвалі свае думкі пра шляхі барацьбы з дадзенай праблемай, актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах. Усе атрымалі інфармацыю пра тое, як засцерагчы сябе ад ВІЧ, якія асаблівасці інфекцыі можна адразу заўважыць і своечасова пачаць лячыць.

2016-12-08

Пазнавальнае кафэ «Гісторыя майго краю»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, адбылася вечарына на тэму «Гісторыя майго краю». Мэта дадзенага мерапрыемства ― выхаванне любові навучэнцаў да роднага краю, да яго прыроды; фарміраванне пачуцця адказнасці за лёс сваёй малой Радзімы. У ходзе мерапрыемства студэнты даведаліся шмат цікавай інфармацыі, адказвалі на пытанні віктарыны.

2016-12-05

Круглы стол «Каханне і давер у сям'і»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, адбылася вечарына на тэму кахання і даверу ў сям'і. У ходзе мерапрыемства падымаліся такія пытанні, як прычыны разладу ў сям'і, разводаў, непаразумення паміж рознымі пакаленнямі. Увазе студэнтаў былі прадэстаўлены тэматычныя відэаролікі, студэнты чыталі кранальныя вершы і спявалі лірычныя песні. Давер, павага і паразуменне ― падмурак кожнай сям'і.

2016-11-29

Тэматычная гадзіна «Курыць-здароўю шкодзіць»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства, прымеркаванае тэме курэння. У час вечарыны ўвазе студэнтаў былі прадстаўлены мультымедыйныя прэзентацыі пра шкоду курэння.

Студэнты ў ходзе мерапрыемства падыскутавалі пра шкоду курэння, злоўжыванне якім вядзе да анкалагічных захворванняў. Кожны студэнт зрабіў выснову, што адмова ад шкодных звычак - залог здароўя і поспеху.

2016-11-29

Гутарка-дыялог «Утульнасць і камфорт у тваім доме»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства, галоўнай мэтай якога, было стварэнне ўтульнасці і камфорту ў сваім доме. Дом - месца псіхалагічнай абароненасці. Каб было цёпла і ўтульна ў доме, патрэбны, безумоўна, клопат, а таксама паразуменне, душэўнасць ў адносінах паміж блізкімі людзьмі. Тут фарміруюцца традыцыі, складваецца асаблівая сямейная атмасфера хатняга ачага. Нашы студэнты прынялі актыўны ўдзел у гутарцы і прадставілі сваю мадэль утульнага і камфортнага дома.

2016-11-25

Забаўляльная праграма «Студэнцкі калейдаскоп у СТАЛІЧНЫМ* універсітэце»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня студэнта. У праграму мерапрыемства былі ўключаны разнастайныя конкурсы, прысвечаныя тэме студэнцкага жыцця, музычныя нумары, гумарыстычныя сцэнкі і іншае. Дзень студэнта з'яўляецца сімвалічным аб'яднаннем ўсіх студэнтаў. Дружба, адзінства, узаемадапамога панавалі на працягу ўсяго мерапрыемства.

2016-11-22

Сустрэча з інспектарам

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, адбылася сустрэча першакурснікаў, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, з інспектарам па справах непаўналетніх А.Б. Станкевічам. Гаворка ішла аб папярэджанні злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, прафілактыцы алкагольнай і нікацінавай залежнасці, захаванні правіл пражывання ў інтэрнаце. Ніхто не застрахаваны ад памылак, у тым ліку і першакурснікі, якія ўступілі ў новае студэнцкае жыццё, таму А.Б. Станкевіч нагадвае, што любое правапарушэнне ляжа плямай на далейшы лёс чалавека.

2016-11-21

 

 

Студенческий совет общежития

Чарнякоўская Кацярына Андрэеўна
Cтаршыня студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Васілеўская Анастасія Міхайлаўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Ляшкевіч Ксенія Уладзіміраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Скобель Паліна Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Амбражэвіч Вольга Валянцінаўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Загорац Аляксандра Дзянісаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Субоціна Ксенія Валер'еўна
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Патапчук Анастасія Дзмітрыеўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Траяноўская Аляксандра Віктараўна
Намеснік кіраўніка інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Хамец Аляксей Яўгенавіч
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Зайкоўская Анастасія Іосіфаўна
Намеснік кіраўніка сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Лешчанка Юлія Аляксандраўна
Кіраўнік прававога сектара

Студенческий совет общежития

Пракапенка Аліна Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студенческий совет общежития

Ерамейчык Лізавета Дзянісаўна
Стараста 1 паверха

Студенческий совет общежития

Казук Дар'я Генадзьеўна
Намеснік старасты 1 паверха

Студенческий совет общежития

Варсоцкая Яна Гендрыкаўна
Стараста 2 паверха

Студенческий совет общежития

Кухарчык Захар Уладзіміравіч
Намеснік старасты 2 паверха

Студенческий совет общежития

Абрамовіч Карына Вітальеўна
Стараста 3 паверха

Студенческий совет общежития

Казленя Дар'я Дзмітрыеўна
Намеснік старасты 3 паверха

Студенческий совет общежития

Бык Таццяна Іванаўна
Стараста 4 паверха

Студенческий совет общежития

Чыжык Наталля Віктараўна
Намеснік старасты 4 паверха

Студенческий совет общежития

Селівонік Карына Аляксандраўна
Стараста 5 паверха

Студенческий совет общежития

Сяргейка Аляксандра Валер'еўна
Намеснік старасты 5 паверха

Студенческий совет общежития

Якубчык Алёна Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «ART-MASTER»

Студенческий совет общежития

Яўсеева Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гуртка «ART-HOUSE»

Студенческий совет общежития

Кісель Уладзіслаў Іванавіч кіраўнік
Кіраўнік гуртка «CREATEAM»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ