Сход студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20

За кубкам чая адбыўся сход студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, на якім былі падведзены вынікі форума «Змяні ўвесь свет! Пачні з сябе!», а таксама абмеркавалі дальнейшы план працы актыва.

2012-12-11

Мерапрыемства «Даведайся, з кім ты жывеш»

Усе нашы студэнты – людзі творчыя, цікавыя і, калі яны збіраюцца разам, то заўсёды адбываецца нешта феерычнае. Так і здарылася ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18 на мерапрыемстве «Даведайся, з кім ты жывеш». Мэта мерапрыемства: выхаванне здольнасці ўносіць прыгажосць у акаляючае асяроддзе і азнаямленне з творчым патэнцыялам удзельнікаў. У сяброўскім спаборніцтве сышліся тры каманды інтэрната, якія давалі зарад акаляючых сваёй энэргіяй. Гэта каманды «Навічкоў» (студэнты розных нацыянальнасцей, якія першы год жывуць у інтэрнаце), і не такія ужо старадаўнія «Старэнькія». Каманды спаборнічалі ў трох намінацыях, праявіўшы пры гэтым увесь свой творчы патэнцыял і данеслі гасцям мерапрыемства масу станоўчых эмоцый, незабыўных уражанняў і тонкага гумару. Кампетэнтнае журы (П.І.Папко, І. Купчэня, Д. Семаковіч) падвяло вынікі «паядынка» і аб’явіла рашэнне – перамогу атрымала сяброўства. Вечар прайшоў у лепшых традыцыях сяброўскага спаборніцтва, пакінуўшы ўсім на памяць прыемныя ўспаміны.

2012-12-06

Адбыліся спаборніцтвы па дартсу

У нашым інтэрнаце адбыліся спаборніцтвы па дартсу. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел члены студэнцкай рады. Юнакі і дзяўчаты з рознымі талентамі і здольнасцямі добра выявілі сябе і ў гэтым відзе спорта. Драцінкі са спрытам адпраўлялі ў мішэнь адна за адной. Па выніках гульні перамогу атрымаў сектар здаровага ладу жыцця з невялікім адрывам ад жыллёва-бытавога сектара. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі падарункі.

2012-11-29

31.10.12 ў інтэрнаце па Убарэвіча 18 праходзіла спартыўнае арыентаванне «Шабаш на Halloween»

Хэлоўін – не страшнае свята, а вясёлае ды завадное!
На мяне зірніце – хіба можа ведзьма такою быці?
Фіялетавыя пазногці, прусакі ў валасах,
Але зусім не вдаць злосці ў гарэзных маіх вачах.
Я вядзьмаркай прыбралася, а мой братачка – шкілет.
І мы пойдзем дружнай хваляй,
Каб суседзі весялілісь, каб яны не шкадавалі,
Каб ў коўыках змясціўся святочных цукерак свет!

2012-11-12

«Калі душа нарадзілася крылатай ...»

Кастрычніцкім вечарам жыхары інтэрната № 2, па Убарэвіча 18, сабраліся ў літаратурнай гасцінай, прысвечанай 120-й гадавіне з дня нараджэння паэтэсы Марыны Цвятаевай. На гэтым літаратурна-паэтычным вечары гучалі вершы і песні з яе творчасці, а таксама вершы пачаткоўцаў паэтаў-студэнтаў нашага інтэрната. Госця мерапрыемства – паэтэса гарадскога творчага аб'яднання «Ліра» Л.А. Шувалава, прачытала свае лірычныя вершы. Гаспадыняй гасцінай – Шчарбук Анастасіяй, была паказана прэзентацыя, якая адлюстроўвае жыццёвы шлях Марыны Цвятаевай. Вершы, пачутыя ў зале, не пакінулі нікога абыякавымі да свету, да жыцця і творчасці.

2012-10-25

Пасяджэнне дыскусійнага аб'яднання па тэме «Ці патрэбныя ўстановы, дзе адбываюць пакаранне непаўналетнія»

25.10.2012г. ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18 адбылося пасяджэнне дыскусійнага аб'яднання па тэме «Ці патрэбныя ўстановы, дзе адбываюць пакаранне непаўналетнія». У працэсе дыскусіі абмяркоўваліся праблемы жорсткасці падлеткаў і іх адказнасці за зробленае. Студэнты, якія ўдзельнічалі ў абмеркаванні, спрабавалі знайсці вытокі гэтай праблемы. На мерапрыемстве прысутнічаў участковы інспектар па справах непаўналетніх капітан міліцыі С.С. Грязь. Ён распавёў студэнтам пра адказнасць за правапарушэнні. У дыскусіі прынялі ўдзел 48 чалавек.

2012-10-25

17.10.2012г. ў інтэрнаце № 2 Убарэвіча, 18 праходзіла мерапрыемства, прысвечанае дню Маці

Мерапрыемства падрыхтаваў культурна-творчы сектар студэнцкага савета інтэрната. Святам правіў пазітыў. У зале прагучалі цудоўныя песні пра маму, былі прачытаны прыгожыя вершы ў яе гонар. Гэта дазволіла зразумець і адчуць, наколькі важная любоў да маці. Вядучыя вечара – Батайкіна Кацярына і Хітрук Ксенія, арганізавалі гульні з залай. Цікавыя конкурсы і прыемныя музычныя падарункі не маглі пакінуць абыякавымі гледачоў. Быў прадстаўлены фільм «Мамы»

2012-10-18

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, на працягу верасня, праходзіла фарміраванне студэнцкага актыва

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, на працягу верасня, праходзіла фарміраванне студэнцкага актыва. 17 верасня адбылося пасяджэнне студэнцкага савета. Шляхам тайнага галасавання старшынёй студэнцкага савета абраны студэнт 4 курса інжэнернага факультэта Лысы Ўладзімір. Таксама на пасяджэнні абраны кіраўнікі сектараў і старасты паверхаў. На пасяджэнні савета ўручана ганаровая грамата старасце 514 блока Круковіч Аляксандру па вынікам агляда-конкурса на “Лепшы блок” інтэрната за 2011/2012 навучальны год. Таксама прааналізавана анкета “Дзейнасць студэнцкага савета інтэрната”, якую правяла напярэдадні пасяджэння Батайкіна Кацярына. Большасць удзельнікаў анкетавання адзначылі, что савет інтэрната патрэбен як орган самакіравання. Было адзначана і тое, што студэнцкі савет інтэрната карыстаўся аўтарытэтам і аказваў уплыў на маральна-этычныя паводзіны студэнтаў, якія пражываюць ў інтэрнаце.

2012-10-01

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18 адбылася дыскусія на тэму: «Ці высакародная гэта справа - дзяцей вучыць?»

Напярэдадні Дня настаўніка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18 адбылася дыскусія на тэму: «Ці высакародная гэта справа - дзяцей вучыць?», у якой прынялі ўдзел студэнты факультэтаў педагогікі і псіхалогіі, славянскіх і германскіх моў. Арганізатары гэтага мерапрыемства - члены дыскусійнага аб'яднання «Дыялог» - Шчарбук Анастасія, Вячорка Алена, Міхнавец Вольга. Вядучыя - Мароз Павел, Чарнель Таццяна.

Для абмеркавання былі прапанаваны наступныя пытанні:

  • Як вы лічыце, сучасныя дзеці разумеюць, што настаўнік - гэта чалавек, які ім неабходны?
  • Паскаль сказаў: «Мы бываем шчаслівыя, толькі адчуваючы, што нас паважаюць». Як вы думаеце, ці часта бываюць шчаслівымі настаўнікі і інш.?

На мерапрыемстве прысутнічалі ветэраны педагагічнай працы - Марыя Уладзіміраўна Бондар і Надзея Васільеўна Цішкевіч. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы і пакінула аб сабе толькі станоўчыя ўражанні.

2012-10-01

26 снежня 2011 года ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча , 18 прайшломерапрыемства, прысвечанае святкаванню Новага года

26 снежня 2011 года ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча , 18 прайшломерапрыемства, прысвечанае святкаванню Новага года.

У Навагоднімкапусніку прымалі ўдзелпрадстаўнікістудэнцкагасаветаінтэрната. Нягледзячы на экспромт і вынаходлівасцьудзельнікаў, вечарамкіраваўпазітыў і адчуванне свята. Складаласяўражанне, штовось-восьу залу ўвойдзеДзедМароз і адорыцьусіхпрысутныхнезвычайныміпадарункамі.

Навагоднікапуснікбыўпрадстаўлены ў форме казкі з элементамівіктарыны, навін, конкурсаў і музычныміўстаўкамі. Нельгаабыйсці бокам і падрыхто ўку ў дзельнікаў у касцюмным плане. Яны гарман іравалі з ролямі і стваралінеабходнуюатмасферу ў зале. Хацелася б адзначыць і музычнаесуправаджэнне да спектакля, якое складала немалаважную ролю ў стварэннінавагодняга настрою ваўсіхпрысутных.

Мерапрыемства не пакінула абыякавымі ні госцяў, ні яго ўдзельнікаў. Кожны з прысутных панёс з сабой ноткі шчасця і пазітыву, а Навагоднія героі з казкі павіншавалі ўсіх з надыходзячым святам.

2012-01-05

 

 

Студенческий совет общежития

Чарнякоўская Кацярына Андрэеўна
Cтаршыня студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Васілеўская Анастасія Міхайлаўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Ляшкевіч Ксенія Уладзіміраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Скобель Паліна Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Амбражэвіч Вольга Валянцінаўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Загорац Аляксандра Дзянісаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Субоціна Ксенія Валер'еўна
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Патапчук Анастасія Дзмітрыеўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Траяноўская Аляксандра Віктараўна
Намеснік кіраўніка інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Хамец Аляксей Яўгенавіч
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Зайкоўская Анастасія Іосіфаўна
Намеснік кіраўніка сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Лешчанка Юлія Аляксандраўна
Кіраўнік прававога сектара

Студенческий совет общежития

Пракапенка Аліна Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студенческий совет общежития

Ерамейчык Лізавета Дзянісаўна
Стараста 1 паверха

Студенческий совет общежития

Казук Дар'я Генадзьеўна
Намеснік старасты 1 паверха

Студенческий совет общежития

Варсоцкая Яна Гендрыкаўна
Стараста 2 паверха

Студенческий совет общежития

Кухарчык Захар Уладзіміравіч
Намеснік старасты 2 паверха

Студенческий совет общежития

Абрамовіч Карына Вітальеўна
Стараста 3 паверха

Студенческий совет общежития

Казленя Дар'я Дзмітрыеўна
Намеснік старасты 3 паверха

Студенческий совет общежития

Бык Таццяна Іванаўна
Стараста 4 паверха

Студенческий совет общежития

Чыжык Наталля Віктараўна
Намеснік старасты 4 паверха

Студенческий совет общежития

Селівонік Карына Аляксандраўна
Стараста 5 паверха

Студенческий совет общежития

Сяргейка Аляксандра Валер'еўна
Намеснік старасты 5 паверха

Студенческий совет общежития

Якубчык Алёна Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «ART-MASTER»

Студенческий совет общежития

Яўсеева Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гуртка «ART-HOUSE»

Студенческий совет общежития

Кісель Уладзіслаў Іванавіч кіраўнік
Кіраўнік гуртка «CREATEAM»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ