Славутыя людзі Беларусі

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам было праведзена мерапрыемства «Славутыя людзі Беларусі». Увазе студэнтаў была прадстаўлена інфармацыя аб знакамітых суайчынніках, якія пакінулі свой след у гісторы краіны. Беларуская зямля падарыла свету шмат выдатных людзей - ад святых сярэднявечча да лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і алімпійскіх чэмпіёнаў сучаснасці.

2017-11-30

«Людзі. Грошы. Жыццё»

Студэнцкім актывам інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, было праведзена мерапрыемства «Людзі. Грошы. Жыццё». У ходзе вечара вядучыя пазнаёмілі прысутных з прычынамі ўзнікнення, формамі і функцыямі грошай; абмеркавалі ролю грошай у сучасным свеце.

Некаторыя людзі думаюць, што шчасце - гэта шмат мець грошай. Але грошы - гэта толькі сродак, каб набыць штосьці. За грошы шчасце не купіш, не купіш і сяброў. Не грошы павінны кіраваць чалавекам, а чалавек павінен навучыцца быць будаўніком свайго жыцця.

2017-11-27

Дзень студэнта

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам было арганізавана мерапрыемства, прымеркаванае да Дня студэнта.

Студэнцкая пара — асаблівы і непаўторны час у жыцці кожнага чалавека. Таму студэнцкія гады запамінаюцца назаўжды, а каб ўспаміны былі яркімі і ўражлівымі, студэнты і навучэнцы прымаюць удзел ва ўсіх святах і забаўках.

На працягу ўсяго вечара ў зале гучала музыка, выконваліся песні пад гітару, усе жартавалі, смяяліся, актыўна прымалі ўдзел у конкурсах для гледачоў. Атрымалася сапраўднае студэнцкае свята!

2017-11-20

Акцыя «Кідай курыць!»

Студэнцкім актывам інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, была праведзена акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню адмовы ад курэння «Кідай курыць!». Адмовіцца ад цыгарэты і такім чынам зрабіць першы крок на шляху да здаровага ладу жыцця – такую мэту ставілі перад сабой арганізатары мерапрыемства. У акцыі ўдзельнічала вялікая колькасць студэнтаў. Валанцёры пыталіся ў студэнтаў, якія праходзілі міма, як яны ставяцца да курэння і ці кураць яны наогул. Затым тым, хто курыць (іх аказалася вельмі мала), прапаноўвалі абмяняць сваю цыгарэту на цукерку і ўручалі памяткі «Як кінуць курыць».

Сусветны дзень некурэння — гэта цудоўная магчымасць звярнуць увагу студэнтаў на дадзеную праблему, прадоўжыць фарміраванне ў студэнцкім асяроддзі адмоўных адносін да курэння і недапушчэння курэння ў грамадскіх месцах.

2017-11-15

Месяц па добраўпарадкаванні

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прынялі актыўны ўдзел у суботніку па добраўпарадкаванні. Кожны ўдзельнік унёс свой значны ўклад у навядзенне парадку на тэрыторыі каля інтэрната. Студэнты дружна і зладжана зграбалі лістоту і прыбіралі смецце.

Мноства ўсмешак на тварах, добры настрой, чысціня і парадак - вось што засталося пасля працоўнага дэсанта.

2017-11-10

Тэматычная гадзіна «Спыніся і падумай»

Студэнцкім актывам інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, была падрыхтавана і праведзена тэматычная гадзіна «Спыніся і падумай», прысвечаная барацьбе з алкаголем. Мэта мерапрыемства - сфармаваць ўсвядомленыя адмоўныя адносіны студэнтаў да алкаголю і слабаалкагольных напояў, развіць у сабе звычку да здаровага ладу жыцця.

У сяброўскай, добразычлівай атмасферы прайшло тэматычнае мерапрыемства. І самае галоўнае, што кожны са студэнтаў атрымаў для сябе карысную і важную інфармацыю. І менавіта гэта, магчыма, у будучыні зберажэ яго ад неабдуманых учынкаў.

2017-11-03

Цяпло сямейнага ачага

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам было арганізавана і праведзена мерапрыемства «Цяпло сямейнага ачага», мэта якога — фарміраванне правільнай мадэлі сям’і і сямейных каштоўнасцяў. Падчас вечарыны студэнты адказвалі на пытанні і загадкі на сямейную тэматыку, распавядалі гісторыі пра сваю сям’ю.

Сям’я з’яўляецца асноўным элементам грамадства, менавіта ў сям'і чалавеку прывіваюць агульначалавечыя каштоўнасці культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў. Умацаванню прэстыжу сям’і ў Рэспубліцы Беларусь надаецца вялікая ўвага, бо дзякуючы ёй мацнее і расце дзяржава, стабільна развіваецца грамадства. Ва ўсе часы аб развіцці краіны судзілі па становішчы сям’і ў грамадстве і па адносінах да яе дзяржавы.

2017-10-30

Гісторыя майго краю

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, адбылася вечарына на тэму «Гісторыя майго краю». Мэта дадзенага мерапрыемства — выхаванне любові навучэнцаў да роднага краю; садзейнічанне ў развіцці пазнавальнай цікавасці да гісторыі сваёй малой Радзімы. Актывам студэнцкага савета інтэрната падрыхтаваны відэаматэрыял аб прыродзе і дасягненнях Беларусі, які з цікавасцю глядзелі ўсе ўдзельнікі вечара, а таксама  віктарына пра нашу краіну. У зале, дзе адбылася вечарына, была аформлена выстава прадметаў побыту беларускага народа.

2017-10-30

Дзень маці ў інтэрнаце

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам было арганізавана і праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню маці. Дзень маці - свята самага дарагога чалавека для кожнага з нас. На вечары прагучала шмат ласкавых і добрых слоў, а таксама музычных творчых кампазіцый у гонар маці.

Бурны ўсплеск станоўчых эмоцый выклікаў паказ відэаролікаў. У гэты вечар словы пра матулю гучалі з такой любоўю, што, здавалася, мамы, якія знаходзяцца далёка, пачулі і адчулі цяпло любові сваіх дзяцей.

На працягу ўсяго вечара панавала вясёлая і адначасова кранальная атмасфера.

2017-10-19

«Настаўнік - імя вечнае і бясконцае»

Студэнцкім актывам інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, было падрыхтавана і праведзена святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка. Рабята віншавалі выхавальнікаў, чыталі ім вершы, спявалі песні, паказвалі сцэнкі. Мерапрыемства атрымалася вясёлае і святочнае. Усе прысутныя атрымалі зарад добрага настрою.

2017-10-05

 

 

Студенческий совет общежития

Чарнякоўская Кацярына Андрэеўна
Cтаршыня студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Васілеўская Анастасія Міхайлаўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Ляшкевіч Ксенія Уладзіміраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Скобель Паліна Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Амбражэвіч Вольга Валянцінаўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Загорац Аляксандра Дзянісаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Субоціна Ксенія Валер'еўна
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Патапчук Анастасія Дзмітрыеўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Траяноўская Аляксандра Віктараўна
Намеснік кіраўніка інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Хамец Аляксей Яўгенавіч
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Зайкоўская Анастасія Іосіфаўна
Намеснік кіраўніка сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Лешчанка Юлія Аляксандраўна
Кіраўнік прававога сектара

Студенческий совет общежития

Пракапенка Аліна Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студенческий совет общежития

Ерамейчык Лізавета Дзянісаўна
Стараста 1 паверха

Студенческий совет общежития

Казук Дар'я Генадзьеўна
Намеснік старасты 1 паверха

Студенческий совет общежития

Варсоцкая Яна Гендрыкаўна
Стараста 2 паверха

Студенческий совет общежития

Кухарчык Захар Уладзіміравіч
Намеснік старасты 2 паверха

Студенческий совет общежития

Абрамовіч Карына Вітальеўна
Стараста 3 паверха

Студенческий совет общежития

Казленя Дар'я Дзмітрыеўна
Намеснік старасты 3 паверха

Студенческий совет общежития

Бык Таццяна Іванаўна
Стараста 4 паверха

Студенческий совет общежития

Чыжык Наталля Віктараўна
Намеснік старасты 4 паверха

Студенческий совет общежития

Селівонік Карына Аляксандраўна
Стараста 5 паверха

Студенческий совет общежития

Сяргейка Аляксандра Валер'еўна
Намеснік старасты 5 паверха

Студенческий совет общежития

Якубчык Алёна Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «ART-MASTER»

Студенческий совет общежития

Яўсеева Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гуртка «ART-HOUSE»

Студенческий совет общежития

Кісель Уладзіслаў Іванавіч кіраўнік
Кіраўнік гуртка «CREATEAM»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ