«Чарнобыльская трагедыя»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства, прысвечанае катастрофе на Чарнобыльскай АЭС, на якім сабраліся ўсе неабыякавыя да гэтай даты, каб успомніць падзеі 31-гадовай даўніны і аддаць даніну падзякі ліквідатарам аварыі на ЧАЭС. 

У ходзе мерапрыемства, як жывая, паўстала перад прысутнымі карціна самай буйной тэхнагеннай радыяцыйнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. Успомнілі, што паслужыла прычынай выбуху, якія наступствы ён меў, колькі чалавек прынялі ўдзел у ліквідацыі і інш.

 Інфармацыя і эмоцыі застануцца ў памяці ўсіх прысутных надоўга.

2017-05-02

Тэматычны вечар «Расія і Беларусь: агульная гісторыя і агульны лёс»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Падчас вечарыны студэнтам былі прадэманстраваны відэаролікі, мультымедыйныя прэзентацыі аб саюзных дзяржавах. З прэзентацый яны даведаліся пра гісторыю развіцця гэтага свята, пра тое, што аб'ядноўвае гісторыю і культуру Расіі і Беларусі.

Дзень яднання Беларусі і Расіі - знамянальнае свята, бо яно сімвалізуе блізкасць народаў не толькі на культурным, але і гістарычным узроўні.

2017-04-11

Адкрыты мікрафон «Здароўе, сіла, прыгажосць»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшоў адкрыты мікрафон «Здароўе, сіла, прыгажосць», прымеркаваны да Сусветнага дня здароўя. У ходзе мерапрыемства падымаліся актуальныя пытанні здаровага ладу жыцця і прафілактыкі захворванняў. Усе прысутныя даведаліся пра важнасць здаровага ладу жыцця, аб станоўчым уплыве спорту на здароўе і пра спосабы падтрымання пазітыўнага настрою.

Здаровы лад жыцця сёння ― гэта патрабаванне часу. Праблема фарміравання здаровага ладу жыцця з'яўляецца адной з актуальных асабліва сярод моладзі. Быць здаровым стала модна і прэстыжна.

Завяршылася мерапрыемства спартыўным флэш-мобам.

2017-04-11

КВЗ «Сезон адкрыццяў»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшоў КВЗ на тэму «Сезон адкрыццяў». Перад прысутнымі на мерапрыемстве выступіла каманда «Усе свае», якая зарадзіла ўсіх эмоцыямі, ўсмешкамі і добрым настроем на ўвесь вечар.

2017-04-11

«Найвялікшая каштоўнасць – сям'я»

Студэнцкім актывам інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, праведзена мерапрыемства «Найвялікшая каштоўнасць – сям'я», мэта якога – фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнаснага вобраза сям'і, высокамаральных поглядаў на сям'ю і шлюб, устаноўкі на ўступленне ў шлюб, развіццё якасцей асобы, пазітыўных для шлюбна-сямейных адносін, прынцыпу гендарнай роўнасці.

Праведзенае мерапрыемства дапамагло навучэнцам зразумець культуру сямейных адносін і падрыхтаваць студэнтаў да сямейнага жыцця. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы і прынесла шмат станоўчых эмоцый.

2017-03-30

«Экалогія нашага дома»

Студэнцкім актывам інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, было праведзена мерапрыемства «Экалогія нашага дома». 

Сення большасць людзей не ўсведамляе, да якой ступені чалавецтва разбурыла свет, у якім мы жывём. 

На жаль, дагэтуль жыве ў людзях паняцце, што чалавек - цар прыроды і заваёўнік. Не ўсе людзі, якія асвойваюць тыя ці іншыя прыродныя рэсурсы, умеюць правільна экалагічна думаць. Нярэдка імгненная выгада ў вачах гаспадароў засланяе не такія ўжо далёкія наступствы. 

Ад нас з вамі залежыць, якой будзе наша планета праз пяцьдзесят ці трыста гадоў. Ці стане яна гарачай пустыняй, апранецца ў бетонную кашулю, ці ўсё ж чалавек навучыцца жыць з прыродай у поўнай згодзе, асцярожна карыстаючыся выгодамі, якія яна дае, але ў той жа час і чула рэагуючы на яе патрэбы.

2017-03-28

Святочны канцэрт «Наўруз Байрам-2017»

21 сакавіка ў культурна-творчым цэнтры адбыўся святочны канцэрт «Наўруз Байрам-2017», у якім прынялі ўдзел замежныя студэнты і актывісты інтэрната па вул.Убарэвіча, 18. Наўруз Байрам ― свята вясны і наступлення Новага года па сонечным летазлічэнні у іранскіх і цюрскіх народаў, які супадае з днём веснавога раўнадзенства.

Канцэрт з запальнымі танцамі, усходняй музыкай на народных інструментах, песнямі на туркменскай мове суправаджаўся бесперапыннымі апладысментамі.

2017-03-24

«Душы цудоўныя парывы...»

Да Сусветнага дня паэзіі студэнцкім актывам інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, было праведзена мерапрыемства, мэта якога далучыць студэнтаў да паэзіі, абудзіць цікавасць да лірычных твораў, раскрыць прыгажосць і шчырасць пачуццяў.

У час мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з вершаў вядомых паэтаў. Пранікнёна гучалі радкі з твораў А.Пушкіна, М.Лермантава, С.Ясеніна, А.Блока і А.Ахматавай. На працягу ўсяго вечара панавала цёплая паэтычная атмасфера.

Такія вечары спрыяюць духоўнаму развіццю маладога пакалення і дапамагаюць дакрануцца да старонак вялікай паэзіі.

2017-03-20

«Знаўцы Канстытуцыі»

Студэнцкім актывам інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, падрыхтавана і праведзена мерапрыемства, прымеркаванае да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве абмяркоўваліся наступныя пытанні: што такое Канстытуцыя, якія правы і абавязкі ў кожнага з нас. Студэнты, што прысутнічалі на мерапрыемстве, уважліва слухалі ўсё, што ім казалі, і з задавальненнем адказвалі на пытанні міні-віктарыны.

Арганізатарам удалося данесці да студэнтаў галоўную думку: Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - гэта значны дзень, які мы не павінны абыходзіць сваёй увагай.

2017-03-17

Конкурсная забаўляльная праграма «Міс інтэрната»

Напярэдадні 8 Сакавіка ў люстранай зале інтэрната па вул.Убарэвіча, 22, прайшла конкурсная забаўляльная праграма "Міс інтэрната". Інтэрнат па вул.Убарэвіча, 18, прадстаўлялі Пратасевіч Наталля і Гутар Кацярына. Дзяўчыны дэманстравалі строі з падручных матэрыялаў, праяўлялі сваю прывабнасць і харызматычнасць, даказвалі, што яны ўмелыя гаспадыні, прадстаўлялі свае творчыя нумары.

Канкурсантак на працягу ўсяго свята зала падтрымлівала гучнымі апладысментамі, усяляючы ў кожную ўпэўненасць у перамозе, ва ўласнай выключнасці.

Ад усёй душы віншуем усіх удзельніц і жадаем далейшых творчых дасягненняў!

2017-03-09

 

 

Студенческий совет общежития

Чарнякоўская Кацярына Андрэеўна
Cтаршыня студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Васілеўская Анастасія Міхайлаўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Ляшкевіч Ксенія Уладзіміраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Скобель Паліна Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Амбражэвіч Вольга Валянцінаўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Загорац Аляксандра Дзянісаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Субоціна Ксенія Валер'еўна
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Патапчук Анастасія Дзмітрыеўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Траяноўская Аляксандра Віктараўна
Намеснік кіраўніка інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Хамец Аляксей Яўгенавіч
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Зайкоўская Анастасія Іосіфаўна
Намеснік кіраўніка сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Лешчанка Юлія Аляксандраўна
Кіраўнік прававога сектара

Студенческий совет общежития

Пракапенка Аліна Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студенческий совет общежития

Ерамейчык Лізавета Дзянісаўна
Стараста 1 паверха

Студенческий совет общежития

Казук Дар'я Генадзьеўна
Намеснік старасты 1 паверха

Студенческий совет общежития

Варсоцкая Яна Гендрыкаўна
Стараста 2 паверха

Студенческий совет общежития

Кухарчык Захар Уладзіміравіч
Намеснік старасты 2 паверха

Студенческий совет общежития

Абрамовіч Карына Вітальеўна
Стараста 3 паверха

Студенческий совет общежития

Казленя Дар'я Дзмітрыеўна
Намеснік старасты 3 паверха

Студенческий совет общежития

Бык Таццяна Іванаўна
Стараста 4 паверха

Студенческий совет общежития

Чыжык Наталля Віктараўна
Намеснік старасты 4 паверха

Студенческий совет общежития

Селівонік Карына Аляксандраўна
Стараста 5 паверха

Студенческий совет общежития

Сяргейка Аляксандра Валер'еўна
Намеснік старасты 5 паверха

Студенческий совет общежития

Якубчык Алёна Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «ART-MASTER»

Студенческий совет общежития

Яўсеева Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гуртка «ART-HOUSE»

Студенческий совет общежития

Кісель Уладзіслаў Іванавіч кіраўнік
Кіраўнік гуртка «CREATEAM»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ