Дыспут «Талерантнасць: за і супраць»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшоў дыспут «Талерантнасць: за і супраць». Мэта мерапрыемства ― прывіць павагу, міласэрнасць і разуменне, як да сябе, так і да іншых нацыянальнасцяў. Талерантнасць неабходна ў адносінах да асаблівасцяў культуры і традыцый розных народаў, нацый і рэлігій. Яна з'яўляецца прыкметай ўпэўненасці ў сабе і ўсведамлення непахіснасці сваіх пазіцый. Праява талерантнасці не азначае цярпімасці да сацыяльнай несправядлівасці, адмовы ад сваіх перакананняў або саступкі чужым перакананням, а таксама навязвання сваіх перакананняў іншым людзям.

2016-11-21

Дыспут «Розум без наркотыкаў»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшоў дыспут «Розум без наркотыкаў». У час вечарыны з навучэнцамі праведзена размова пра тое, якія матывы часцей за ўсё ўздзейнічаюць на маладых людзей, што ўжываюць наркатычныя рэчывы, пра шкоду і наступствы, якія нясуць наркотыкі.

Студэнты актыўна прымалі ўдзел у гутарцы. У канцы мерапрыемства ўсе жадаючыя падзяліліся ўражаннямі ад атрыманай інфармацыіі, выказалі свае водгукі і пажаданні па пытаннях барацьбы з нарказалежнасцю.

2016-11-14

Дыспут «Моладзь і будучыня»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, адбылася вечарына, прымеркаваная моладзі і будучыні. Увазе нашых студэнтаў былі прадстаўлены відэаролікі, задаваліся розныя пытанні, выконваліся песні. Наша будучыня ў нашых руках. У цяперашні час у моладзі шмат магчымасцяў сябе рэалізаваць. Яны могуць знаёміцца з аднагодкамі з іншых краін, перапісвацца, выкарыстоўваючы віртуальную прастору.

Пакаленне нашых бацькоў стварыла для нас спакойную гавань, дзе можна жыць шчасліва, расці, развівацца, вучыцца, стаць добрымі спецыялістамі, пабудаваць моцную і здаровую сям'ю.

2016-10-31

Яшчэ раз аб правілах пражывання ў інтэрнаце

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшла сустрэча студэнтаў з Туркменістана з выхавацелямі і загадчыкам інтэрната, на якой абмяркоўваліся пытанні аб прапускной сістэме, захаванні правіл унутранага распарадку і санітарным стане блокаў.

У час гутаркі студэнты атрымалі вычарпальныя адказы на іх пытанні.

2016-10-26

Тэматычны вечар «Давайце ганарыцца, што мы ― беларусы»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім саветам арганізаваны тэматычны вечар пра Беларусь, падчас якога студэнты падзяліліся ведамі пра краіну, дзяржаўныя сімвалы, беларускія гарады і іх славутыя мясціны. Праведзены віктарыны, апытанні і конкурсы на веданне гісторыі радзімы. У ходзе мерапрыемства мы ўпэўніліся, што ў студэнтаў сфарміравана пачуццё гонару за тое, што яны жывуць у такой цудоўнай краіне.

2016-10-20

Тэматычная вечарына да Дня маці «Самае святое на зямлі ― Матуля!»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча 18, прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці. Словы любві і падзякі мамам гучалі на працягу ўсей канцэртнай праграмы. У зале царыла сяброўская атмасфера, сагрэтая ўспамінамі пра нашых любімых мам, якія заўседы прысутнічаюць у нашых думках, у нашым сэрцы. Няхай ніколі не перасохне крыніца мамінай любві, а маме мы заўседы прысвячалі свае вершы, песні, рабілі добрыя справы.

2016-10-17

Дыскусія «Шкодным звычкам - не, здароваму харчаванню — так»

 У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, адбылася вечарына, прысвечаная тэме «Здаровы лад жыцця». У ходзе мерапрыемства студэнты даведаліся шмат новай інфармацыі, замацавалі ўжо даўно ім знаёмае, а таксама падзяліліся сваім меркаваннем, расказалі пра свае спосабы захавання здаровага ладу жыцця. Акрамя гутаркі, былі праведзены і тэматычныя конкурсы.

2016-10-10

Забаўляльная праграма «Даведайся, з кім жывеш!»

 У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім саветам было арганізавана штогадовае мерапрыемства «Даведайся, з кім жывеш!». Першакурснікі прадэманстравалі свае ўменні і майстэрства, раскрылі свае таленты. Танцы, песні, вершы, сцэнкі, конкурсы і многае іншае можна было бачыць на мерапрыемстве.

2016-10-06

Вечар-сустрэча «Настаўнік ― гэта гучыць ганарова»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча 18, прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка. Кіраўнікі культурна-творчага сектара падрыхтавалі праграму, якая ўключала ў сябе музычныя нумары, сцэнкі і танцавальны флэш-моб.

Госцем вечара была малады выкладчык БарДУ Піліпчук Ганна Мікалаеўна. У зале была добрая і святочная атмасфера.

Ад усіх студэнтаў віншуем выкладчыкаў універсітэта і супрацоўнікаў аддзела выхаваўчай работы з моладдзю з надыходзячым святам.

2016-09-30

Гутарка-дыялог «Чалавек сярод людзей. Сакрэты зносін»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства «Чалавек сярод людзей. Сакрэты зносін». Мерапрыемства праводзілася з мэтай развіцця навыкаў зносін студэнтаў, раскрыцця асноўных прыёмаў і сакрэтаў зносін. Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні і дзяліліся вопытам па вырашэнні канфліктных сітуацый. У ходзе гутаркі навучэнцы завялі новыя знаёмствы і атрымалі добры настрой.

2016-09-27

 

 

Студенческий совет общежития

Чарнякоўская Кацярына Андрэеўна
Cтаршыня студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Васілеўская Анастасія Міхайлаўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Ляшкевіч Ксенія Уладзіміраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Скобель Паліна Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Амбражэвіч Вольга Валянцінаўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Загорац Аляксандра Дзянісаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Субоціна Ксенія Валер'еўна
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Патапчук Анастасія Дзмітрыеўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Траяноўская Аляксандра Віктараўна
Намеснік кіраўніка інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Хамец Аляксей Яўгенавіч
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Зайкоўская Анастасія Іосіфаўна
Намеснік кіраўніка сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Лешчанка Юлія Аляксандраўна
Кіраўнік прававога сектара

Студенческий совет общежития

Пракапенка Аліна Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студенческий совет общежития

Ерамейчык Лізавета Дзянісаўна
Стараста 1 паверха

Студенческий совет общежития

Казук Дар'я Генадзьеўна
Намеснік старасты 1 паверха

Студенческий совет общежития

Варсоцкая Яна Гендрыкаўна
Стараста 2 паверха

Студенческий совет общежития

Кухарчык Захар Уладзіміравіч
Намеснік старасты 2 паверха

Студенческий совет общежития

Абрамовіч Карына Вітальеўна
Стараста 3 паверха

Студенческий совет общежития

Казленя Дар'я Дзмітрыеўна
Намеснік старасты 3 паверха

Студенческий совет общежития

Бык Таццяна Іванаўна
Стараста 4 паверха

Студенческий совет общежития

Чыжык Наталля Віктараўна
Намеснік старасты 4 паверха

Студенческий совет общежития

Селівонік Карына Аляксандраўна
Стараста 5 паверха

Студенческий совет общежития

Сяргейка Аляксандра Валер'еўна
Намеснік старасты 5 паверха

Студенческий совет общежития

Якубчык Алёна Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «ART-MASTER»

Студенческий совет общежития

Яўсеева Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гуртка «ART-HOUSE»

Студенческий совет общежития

Кісель Уладзіслаў Іванавіч кіраўнік
Кіраўнік гуртка «CREATEAM»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ