«Мы разам, мы побач»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, функцыянуе куток беларускай культуры «Спадчына», створана культурна-эстэтычная асяроддзе для ўсебаковага развіцця студэнтаў розных нацыянальнасцяў: беларусаў, туркменаў, кітайцаў, украінцаў. У інтэрнаце пануе ўтульная абстаноўка, у якой кожны студэнт адчувае сябе як дома. Ні для каго не сакрэт, што нашы студэнты - гэта вялікая, дружная сям'я!

2015-11-17

Гутарка-дыспут «Алгарытмы бяспекі»

«Будучыня без правапарушэнняў»  — пад такім дэвізам прайшла гутарка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, на якую быў запрошаны супрацоўнік Следчага камітэта Паляшчук Павел. У час мерапрыемства студэнты актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу, абмяркоўвалі сітуацыі, звязаныя з прафілактыкай правапарушэнняў.

2015-11-13

Экалагічная акцыя «Абаронім прыроду»

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, удзельнічалі ў акцыі эколага- краязнаўчага аб'яднання «Неруш», прысвечанай аднаўленню і добраўпарадкаванню крыніцы каля в. Рагозніца. Вынік працы - 62 метры рэчышча ручая, які бярэ пачатак ад крыніцы, было ачышчана.

2015-11-13

Ніхто не забыты - нішто не забыта

5 лістапада праводзілася экскурсія для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18.

Экскурсаводам была кіраўнік клуба «вяртанне да вытокаў»  Радомская Таццяна Рыгораўна. Студэнты пабывалі каля помніка першаму герою Беларусі Уладзіміру Карвату ў в. Арабаўшчына, які адвёў няспраўны самалёт ад вёскі і тым самым выратаваў жыцці людзей. Наведалі месца гібелі лётчыка і ўсклалі кветкі. Далей маршрут пралягаў да мемарыяла на месцы былога канцлагера часоў Вялікай Айчыннай вайны «Калдычэва». 

Вельмі цікава прайшла экскурсія ў музеі-сядзібе Завоссе, дзе нарадзіўся і вырас Адам Міцкевіч.

2015-11-10

Традыцыі і культура Японіі

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, наведалі выставу «Традыцыі і культура Японіі».

Арганізацыя і правядзенне такіх выстаў мае вялікую значнасць у культурным жыцці і нашых студэнтаў. Экспазіцыя выставы ўключала ў сябе мноства цікавых экспанатаў: традыцыйныя японскія касцюмы; карціны, якія адлюстроўваюць усю прыгажосць прыроды гэтай загадкавай краіны, маскі і інш.

Студэнты былі ўражаныя ўбачаным, даведаліся шмат новага пра культуру і побыт жыхароў Краіны ўзыходзячага сонца.

2015-11-05

«Даведайся, з кім жывеш!»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло штогадовае мерапрыемства «Даведайся, з кім жывеш!». Нашы студэнты паказалі свае ўменні і майстэрства, раскрылі свае таленты.

Танцы, песні, вершы, сцэнкі, конкурсы і многае іншае можна было бачыць на мерапрыемстве. Талант ― другое «Я» кожнага студэнта.

Госцем дадзенага мерапрыемства была начальнік аддзела выхаваўчай работы Булыга Іна Сяргееўна.

2015-11-02

Страйкбол для студэнтаў

Студэнтамі, якія жывуць  у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, была арганізавана ваенна-спартыўная гульня «Страйкбол» для з’яднання калектыва, фізічнага развіцця і ўмення працаваць у камандзе.

2015-10-28

Алкаголь ці здароўе

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства «Алкаголь ці здароўе».

У час правядзення мерапрыемства студэнтамі былі прачытаны вершы, паказаны відэафільмы, прагучалі выказванні знакамітых людзей аб шкоднай звычцы, па тэме задаваліся пытанні ўдзельнікам.

Студэнты праявілі свае творчыя і тэатральныя здольнасці і  з гумарам выканалі сцэнку з кінафільма «Іронія лёсу, ці З лёгкай парай».

Не ўзнікае сумненняў, што кожны для сябе зрабіў выснову, што здаровы лад жыцця – гэта аснова развіцця асобы паспяховага студэнта!

2015-10-23

Роля моладзі ў сучасным грамадстве

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшоў дыспут пад назвай «Роля моладзі ў сучасным грамадстве».

На мерапрыемстве студэнты абмеркавалі праблемы на шляху сучаснай моладзі: правы і абавязкі моладзі, паразважалі пра каштоўнасці сучаснай моладзі, даведаліся пра сучасныя субкультуры, аб значнасці ўдзелу моладзі ў грамадскіх арганізацыях.

2015-10-22

Гутарка-дыялог «Тваё здароўе ў тваіх руках»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшла сустрэча з урачом-гінеколагам Н.С. Сянкевіч на тэму «Віды кантрацэпцыі». У даступнай форме урач адказала на ўсе пытанні, якія хвалююць студэнтаў.

Такія сустрэчы як нельга лепш спрыяюць развіццю здаровай асобы.

2015-10-15

 

 

Студенческий совет общежития

Чарнякоўская Кацярына Андрэеўна
Cтаршыня студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Васілеўская Анастасія Міхайлаўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Ляшкевіч Ксенія Уладзіміраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Скобель Паліна Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Амбражэвіч Вольга Валянцінаўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Загорац Аляксандра Дзянісаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Субоціна Ксенія Валер'еўна
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Патапчук Анастасія Дзмітрыеўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Траяноўская Аляксандра Віктараўна
Намеснік кіраўніка інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Хамец Аляксей Яўгенавіч
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Зайкоўская Анастасія Іосіфаўна
Намеснік кіраўніка сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Лешчанка Юлія Аляксандраўна
Кіраўнік прававога сектара

Студенческий совет общежития

Пракапенка Аліна Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студенческий совет общежития

Ерамейчык Лізавета Дзянісаўна
Стараста 1 паверха

Студенческий совет общежития

Казук Дар'я Генадзьеўна
Намеснік старасты 1 паверха

Студенческий совет общежития

Варсоцкая Яна Гендрыкаўна
Стараста 2 паверха

Студенческий совет общежития

Кухарчык Захар Уладзіміравіч
Намеснік старасты 2 паверха

Студенческий совет общежития

Абрамовіч Карына Вітальеўна
Стараста 3 паверха

Студенческий совет общежития

Казленя Дар'я Дзмітрыеўна
Намеснік старасты 3 паверха

Студенческий совет общежития

Бык Таццяна Іванаўна
Стараста 4 паверха

Студенческий совет общежития

Чыжык Наталля Віктараўна
Намеснік старасты 4 паверха

Студенческий совет общежития

Селівонік Карына Аляксандраўна
Стараста 5 паверха

Студенческий совет общежития

Сяргейка Аляксандра Валер'еўна
Намеснік старасты 5 паверха

Студенческий совет общежития

Якубчык Алёна Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «ART-MASTER»

Студенческий совет общежития

Яўсеева Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гуртка «ART-HOUSE»

Студенческий совет общежития

Кісель Уладзіслаў Іванавіч кіраўнік
Кіраўнік гуртка «CREATEAM»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ