У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18 дзейнічае куток беларускай культуры «Бацькаўшчына»

Памятаць пра сваю спадчыну, паважаць сваіх продкаў, быць годным да іх. Што можа быць больш важным для шчырага чалавека, сапраўднага патрыёта?
Менавіта з мэтай выхавання павагі да сваіх каранёў у інтэрнаце па вул. Убарэвіча 18, функцыянуе куток беларускай культуры «Бацькаўшчына». Яго з цікавасцю наведваюць не толькі беларускія студэнты, але і студэнты Туркменістана. Варта адзначыць, што экспазіцыя рэгулярна папаўняецца галоўным чынам намаганнямі студэнтаў, якія прывозяць старадаўнія рэчы, прадметы побыту і перадаюць іх у дар кутку.

2013-09-30

«Эканомія рэсурсаў – дэвіз па жыцці»

Пад такім лозунгам прайшоў круглы стол ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча 18, мэтай якога было сфармаваць у студэнтаў сталыя адносіны да выкарыстання энергетычных рэсурсаў, а таксама арыентаваць жыхароў інтэрната на практычныя дзеянні па эканоміі рэсурсаў. Усе студэнты маглі выказаць свой пункт погляду і набыць для сябе шмат карыснай інфармацыі.

2013-09-30

«Трагедыя 1986г. ...Чарнобыль...»

У інтэрнаце па вуліцы Убарэвіча,18 адбылося мерапрыемства, прысвечанае аварыі на Чарнобыльскай АЭС, тэмай якога стала «Трагедыя 1986 г. … Чарнобыль…». Вечар памяці пачаўся са знаёмства студэнтаў з падзеямі чарнобыльскай трагедыі. Пасля гэтага, для актуалізацыі ведаў пра праблемы тэхнагенных катастроф і наступствы Чарнобыльскай і іншых радыяцыйных аварый, была праведзена віктарына, на пытанні якой студэнты адказвалі вельмі актыўна. Далей удзельнікам вечара быў прадстаўлены дакументальны фільм «Праўда пра Чарнобыль», у якім былі паказаны падзеі таго фатальнага дня. Вядучыя азнаёмілі гасцей з гісторыямі жыцця герояў і ліквідатараў Чарнобыльскай трагедыі. У завяршэнні мерапрыемства, у знак шчырай спагады, кахання і падзякі да герояў-чарнобыльцаў, былі прачытаны вершы.

2013-04-30

Вучыся жыць эканомна

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18 прайшло мерапрыемства на тэму «Ашчаднасць даражэй за багацце», якое было накіравана на выхаванне пачуцця гаспадарлівасці, стымуляванне эканоміі і ашчаднасці наяўных у нашай краіне рэсурсаў і сыравіны такіх як вада, электрычнасць, газа і г.д.

Мерапрыемства прайшло вельмі весела. Было шмат забаўляльных конкурсаў: віктарына, пазнавальны штрыхворд, конкурс сацыяльнай рэкламы і іншыя. Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, атрымалі шмат карыснай інфармацыі, якая можа спатрэбіцца ў жыцці.

Дадзенае мерапрыемства выклікала вялікую зацікаўленасць у студэнтаў.

2013-04-29

Агульныя каштоўнасці двух славянскіх народаў

Адзін з заснавальнікаў славянскай ідэалогіі Ян Коллар выказаў яднанне духоўных сіл славян такімі словамі: «Славянскі народ і культура падобныя дрэву, якое падзяляецца на вялікія галіны, кожная галіна квітнее і дае ўласныя плады, кожная дакранаецца і абдымае галіны іншых, і ўсе яны растуць з аднаго кораня, і разам утвораць адзіную крону».

Менавіта агульным каштоўнасцям двух славянскіх народаў было прысвечана мерапрыемства, якое прайшло ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча,18.

Таксама гасцей сустракала міні-экспазіцыя вырабаў з хахламы, саломы і гжэлі. Ганаровым госцем дадзенага мерапрыемства быў загадчык кафедры агульнага і прыкладнага мовазнаўства Дзмітрый Сяргеевіч Томчык.

Вечар скончыўся патрыятычнай песняй ў выкананні Ганны Райнэль.

2013-04-10

Cпаборніцтвы па шахматах

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча,18 прайшлі спаборніцтвы па шахматах. Пераможцам стаў студэнт 5-га курса факультэта эканомікі і права Круковіч Аляксандр.

2013-04-03

Дыскусійны вечар па тэме «Інтэлегент – гэта асоба, а не дыплом ці пасада»

Для таго, каб адказаць на пытанне «Які ён, сучасны інтэлігент?» дыскусійны клуб інтэрната па вул.Убарэвіча, 18 правёў дыскусійны вечар па тэме «Інтэлегент – гэта асоба, а не дыплом ці пасада». Гасцямі гэтага мерапрыемства былі, ветэран педагагічнай працы М.У.Бондар, і выкладчык, адказны за выхаваўчую работу на факультэце славянскіх і германскіх моў М.С.Малатоўнік, якія падзяліліся са студэнтамі сваімі думкамі на тэму сучаснай інтэлігенцыі, далі шмат карысных і цікавых парад. Таксама на мерапрыемствы быў паказаны ўрывак з фільма «Пушкін: апошняя дуэль». Праглядзеўшы яго, студэнты атрымалі ўяўленне аб інтэлігенцыі ХІХ ст. Цытаваліся ўрыўкі з сачыненняў Д.С.Ліхачова, з кнігі А.І.Салжаніцына «Архипелаг ГУЛАГ».

2013-04-03

Круглы стол на тэму "Харчовая бяспека і абарона здароўя"

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18 быў праведзены круглы стол на тэму "Харчовая бяспека і абарона здароўя" па праекце "Новае пакаленне выбірае ЗЛЖ". Госцем дадзенага мерапрыемства была ўрач Клімава А.І., якая распавяла студэнтам пра важнасць ЗЛЖ і неабходнасці прытрымлівацца здаровага харчавання. Па ходзе мерапрыемства ў студэнтаў сфармавалася перакананасць у неабходнасці ўмацавання свайго здароўя.

2013-03-27

«Мне не ўсё роўна, якой будзе мая краіна» – менавіта пад такім дэвізам прайшоў прававы дыялог у інтэрнаце па адрасе Убарэвіча,18

Прысутныя маглі не толькі даведацца шмат новага, але і падзяліцца сваімі ведамі. На мерапрыемства да нас прыбыў выкладчык факультэта эканомікі і права Алена Пятроўна Дзмітрук, якая расказала шмат карыснай і цікавай інфармацыі. З выказваннямі выкладчыка было цяжка не пагадзіцца, так як многія з яе фраз былі сказаны словамі вялікіх людзей. Напрыклад, вельмі спадабалася выслоўе: «Не маліся аб тым тварцу, каб скончыліся смуткі, калі скончыліся смуткі, значыць, жыццё ідзе да канца». Вядома ж, як і звычайна, на дыскусіях, думкі разыходзіліся і ў чымсьці былі падобныя. Пазней усім прысутным было прапанавана «загадаць» тры жаданні.

«... Калі б у Вас была магчымасць загадаць тры жаданні, што б Вы загадалі?»

Былі прапанаваны розныя варыянты, але больш за ўсё быў адзначаны адказ студэнта факультэта эканомікі і права: «Змяні сябе сам і свет вакол цябе зменіцца».

У студэнтаў была магчымасць праглядзець Канстытуцыю РБ. Пакуль яны яе праглядалі, сваё меркаванне выказала выхавальнік інтэрната Алена Юр'еўна Валынец:

«... Вы патрыёты сваёй краіны ... Краіну моцнай робяць людзі, якія ў ёй жывуць».

У завяршэнні мерапрыемства, студсавет падзякаваў усіх прысутных і асобна выказаў словы падзякі шаноўнаму госцю.

2013-03-20

21 лютага ў музеі славы 203-га гвардзейскага авіяпалка, студэнцкім актывам інтэрната № 2 было праведзена пасяджэнне дыскусійнага аб'яднання прысвечанага В. Карвату і Дню абаронцы Айчыны

21 лютага ў музеі славы 203-га гвардзейскага авіяпалка, студэнцкім актывам інтэрната № 2 было праведзена пасяджэнне дыскусійнага аб'яднання прысвечанага В. Карвату і Дню абаронцы Айчыны. На дадзеным мерапрыемстве прысутнічалі: Крывашлык Віктар Іванавіч – старшыня Савета ветэранаў 203-га гвардзейскага полку Дальняй авіяцыі, Вараб'ёў Юрый Аляксеевіч – старшыня Савета ветэранаў 61-ай авіябазы, а гэтак жа не аднакратны госць розных мерапрыемстваў праведзеных у інтэрнаце № 2, кіраўнік паэтычнага клуба « Ліра» – Шувалава Людміла Аркадзьеўна.

На працягу ўсяго мерапрыемства гаворка ішла пра гераізм, мужнасць, пра подзвігі баранавіцкіх лётчыкаў и канешне ж аб вялікім подзвігу Уладзіміра Карвата, а таксама паэтэсса Л.А.Шувалава зачытала усім прысутничаючым верш, які называецца «Дзвум Аляксандрам». У знак падзякі гасцям нашага мерапрыемства Ганнай Райнль была выканана песня «Зямля мая». Прагучаўшыя гісторыі пра подзвігі баранавіцкіх лётчыкаў і вершы нашай суайчынніцы не пакінулі ні воднага прысутнага абыякавым да гэтага мерапрыемства.

2013-02-22

 

 

Студенческий совет общежития

Чарнякоўская Кацярына Андрэеўна
Cтаршыня студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Васілеўская Анастасія Міхайлаўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Ляшкевіч Ксенія Уладзіміраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Скобель Паліна Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Амбражэвіч Вольга Валянцінаўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Загорац Аляксандра Дзянісаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Субоціна Ксенія Валер'еўна
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Патапчук Анастасія Дзмітрыеўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Траяноўская Аляксандра Віктараўна
Намеснік кіраўніка інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Хамец Аляксей Яўгенавіч
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Зайкоўская Анастасія Іосіфаўна
Намеснік кіраўніка сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Лешчанка Юлія Аляксандраўна
Кіраўнік прававога сектара

Студенческий совет общежития

Пракапенка Аліна Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студенческий совет общежития

Ерамейчык Лізавета Дзянісаўна
Стараста 1 паверха

Студенческий совет общежития

Казук Дар'я Генадзьеўна
Намеснік старасты 1 паверха

Студенческий совет общежития

Варсоцкая Яна Гендрыкаўна
Стараста 2 паверха

Студенческий совет общежития

Кухарчык Захар Уладзіміравіч
Намеснік старасты 2 паверха

Студенческий совет общежития

Абрамовіч Карына Вітальеўна
Стараста 3 паверха

Студенческий совет общежития

Казленя Дар'я Дзмітрыеўна
Намеснік старасты 3 паверха

Студенческий совет общежития

Бык Таццяна Іванаўна
Стараста 4 паверха

Студенческий совет общежития

Чыжык Наталля Віктараўна
Намеснік старасты 4 паверха

Студенческий совет общежития

Селівонік Карына Аляксандраўна
Стараста 5 паверха

Студенческий совет общежития

Сяргейка Аляксандра Валер'еўна
Намеснік старасты 5 паверха

Студенческий совет общежития

Якубчык Алёна Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «ART-MASTER»

Студенческий совет общежития

Яўсеева Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гуртка «ART-HOUSE»

Студенческий совет общежития

Кісель Уладзіслаў Іванавіч кіраўнік
Кіраўнік гуртка «CREATEAM»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ