Гутарка-дыялог «Мы ― за здаровы лад жыцця»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, па ініцыятыве актыву сектара здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната адбылося мерапрыемства «Мы ― за здаровы лад жыцця».

Падчас дыялогу студэнты задумаліся аб стане свайго здароўя, абмяняліся думкамі пра фактары, якія ўплываюць на яго, абмеркавалі актуальныя  сёння тэмы дня: прафілактыка наркаманіі, тытунекурэння, алкаголю. Асаблівую ўвагу надалі таму, як правільна весці здаровы лад жыцця. Размова ішла пра тое, што кожны павінен клапаціцца аб уласным здароўі праз актыўны ўдзел у занятках фізкультурай і спортам, здаровае харчаванне, а таксама актыўнае ўключэнне ў правядзенне інфармацыйнай працы сярод сваіх аднагодкаў.

Падчас мерапрыемства былі паказаны відэафільмы на дадзеную тэму, праведзены конкурсы і віктарыны.

2017-09-28

Міжнародны дзень міру

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню міру.

Студэнцкім актывам інтэрната была падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя, ключавым матывам якой сталі вершы і песні, фота- і відэаматэрыялы пра мір.

Мерапрыемства прайшло цікава, у цёплай і сяброўскай атмасферы.

2017-09-26

«Хвіліна славы»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшло творчае спаборніцтва сярод студэнтаў «Хвіліна славы». 

Мерапрыемства дало выдатную магчымасць першакурснікам праявіць свае творчыя здольнасці і прадэманстраваць свой талент. Канкурсанты ўпрыгожылі залу маляўнічымі работамі, спявалі песні, дэкламавалі вершы, паказвалі гумарыстычныя сцэнкі.

Студэнты паказалі ўсё, на што яны здольныя. І журы, і гледачы, якіх сабралася нямала, засталіся задаволеныя.

2017-09-18

Я кажу жыццю «ТАК!»

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, сустрэліся з педагогам-псіхолагам В.М. Бабылёвай. Студэнты, якія прыйшлі на размову, даведаліся пра тое, як захаваць у сабе чалавечыя якасці характару.  Вольга Мікалаеўна яшчэ раз даказала, што жыццё трэба шанаваць і ставіцца да сябе з павагай і любоўю.

Сустрэча была цікавай і пазнавальнай.

2017-09-15

Забаўляльная праграма для першакурснікаў

1 верасня ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, была праведзена забаўляльная праграма. Актывам студсавета з мэтай згуртавання першакурскнікаў былі падрыхтаваны гульні на знаёмства і камандаўтварэнне.

Мерапрыемства прайшло ў ветлівай і цёплай абстаноўцы, а таксама ўсім прысутным дало пазітыўны настрой на ўвесь дзень.

2017-09-04

Кампанія па засяленні ў інтэрнат

29 жніўня стартавала кампанія па засяленні студэнтаў у інтэрнат на 2017/2018 навучальны год. Дзякуючы суладнай працы студсавета і адміністрацыі інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, засяленне ідзе хуткімі тэмпамі. На працягу трох дзён студэнты заключаюць дагаворы найму жылога памяшкання, праходзяць інструктаж па правілах пажарнай бяспекі і вывучаюць правілы ўнутранага распарадку інтэрната.

2017-08-30

Інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшла акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня без тытуню. Мэта праведзенай акцыі – інфармаванне студэнтаў аб наступствах, звязаных з ужываннем тытуню і ўздзеяннем тытунёвага дыму на арганізм чалавека. Праведзеная акцыя дазволіла студэнтам, якія кураць, задумацца пра шкоду тытунекурэння і яго сумныя наступствы і адмовіцца ад курэння ў гэты дзень.

2017-06-02

Сустрэча «Лета без праблем»

Студэнты інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, сустрэліся з супрацоўнікамі ГАУС і ГРАНС. Галоўнай тэмай сустрэчы сталі правілы паводзін у летні перыяд.

 Спецыялісты расказалі навучэнцам аб правілах паводзін пры пажары ў кватэры, на дачы, у лесе. Падрабязна разгледзелі тэму прычын пажараў і ўздзеяння небяспечных фактараў на чалавека.

У летні перыяд немалаважна, каб студэнты ведалі правілы паводзін на азёрах, рэках: як паводзіць сябе ў вадзе, як павінен быць апрануты чалавек, каб абараніць сябе ад сонечнага ўдару. Многія простыя правілы былі вельмі карысныя.

2017-05-31

«Сям'я – апора шчасця»

У рамках Міжнароднага дня сям'і ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшла дыскусія «Сям'я – апора шчасця». Мэта мерапрыемства – фарміраванне каштоўнасці інстытута сям'і і шлюбу, інфармаванне студэнтаў аб ролі мужа і жонкі ў сям'і.

З сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца яго фарміраванне як грамадзяніна. Калі ў чалавека моцная сям'я, то яму лягчэй у жыцці быць паспяховым і пазітыўным! Сям'я фарміруе высокі ўзровень адказнасці, выхоўвае ў чалавеку асноўныя маральныя і грамадскія каштоўнасці.

Тэматыка дыскусіі нікога не пакінула раўнадушным.

2017-05-18

Тэматычная выстава «Ведай і шануй сімволіку сваёй краіны»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам была арганізавана выстава, прымеркаваная да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Гэтае дзяржаўнае свята адзначаецца штогод у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 ад 26 сакавіка 1998 года. Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

На тэматычнай выставе студэнты даведаліся пра гісторыю галоўных сімвалаў нашай краіны, якія нясуць у сабе гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі.

2017-05-12

 

 

Студенческий совет общежития

Чарнякоўская Кацярына Андрэеўна
Cтаршыня студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Васілеўская Анастасія Міхайлаўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Ляшкевіч Ксенія Уладзіміраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Скобель Паліна Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Амбражэвіч Вольга Валянцінаўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Загорац Аляксандра Дзянісаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Субоціна Ксенія Валер'еўна
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Патапчук Анастасія Дзмітрыеўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Траяноўская Аляксандра Віктараўна
Намеснік кіраўніка інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Хамец Аляксей Яўгенавіч
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Зайкоўская Анастасія Іосіфаўна
Намеснік кіраўніка сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Лешчанка Юлія Аляксандраўна
Кіраўнік прававога сектара

Студенческий совет общежития

Пракапенка Аліна Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студенческий совет общежития

Ерамейчык Лізавета Дзянісаўна
Стараста 1 паверха

Студенческий совет общежития

Казук Дар'я Генадзьеўна
Намеснік старасты 1 паверха

Студенческий совет общежития

Варсоцкая Яна Гендрыкаўна
Стараста 2 паверха

Студенческий совет общежития

Кухарчык Захар Уладзіміравіч
Намеснік старасты 2 паверха

Студенческий совет общежития

Абрамовіч Карына Вітальеўна
Стараста 3 паверха

Студенческий совет общежития

Казленя Дар'я Дзмітрыеўна
Намеснік старасты 3 паверха

Студенческий совет общежития

Бык Таццяна Іванаўна
Стараста 4 паверха

Студенческий совет общежития

Чыжык Наталля Віктараўна
Намеснік старасты 4 паверха

Студенческий совет общежития

Селівонік Карына Аляксандраўна
Стараста 5 паверха

Студенческий совет общежития

Сяргейка Аляксандра Валер'еўна
Намеснік старасты 5 паверха

Студенческий совет общежития

Якубчык Алёна Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «ART-MASTER»

Студенческий совет общежития

Яўсеева Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гуртка «ART-HOUSE»

Студенческий совет общежития

Кісель Уладзіслаў Іванавіч кіраўнік
Кіраўнік гуртка «CREATEAM»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ