«Мужчынскае \ жаночае»

Пад такой назвай у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам быў арганізаваны вечар, які аб'ядноўвае два вялікіх святы: 8 Сакавіка і 23 Лютага. Творчая праграма вечара ўключала ў сябе песні, конкурсы і вершы. Арганізатарам удалося стварыць вясёлую і сяброўскую атмасферу свята.

2017-03-06

Адкрытая размова «Не наркотыкам»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча,18, адбылося мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню барацьбы з наркаманіяй. Падчас вечарыны студэнты гаварылі аб наркаманіі як пра лютага ворага, які бязлітасна захоплівае моладзь, таму гэтая праблема хвалюе кожнага. Вядучыя задавалі прысутным пытанні: «Чаму людзі пачынаюць спрабаваць накротыкі?», «Што гэта ― патрэба арганізма або даніна модзе і часу?».

Вялікую цікавасць выклікалі у прысутных тэматычныя відэа і апавяданне вядучых аб тым, што наркотыкі не ведаюць ні класавых, ні маёмасных падзелаў. Яны губяць любога чалавека, хто ўстаў на гэты шлях.

2017-03-03

Літаратурная кампазіцыя «Жыві, мая мова, - жыві, мой народ»

Да Міжнароднага дня роднай мовы студэнцкім актывам інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, праведзена літаратурная кампазіцыя «Жыві, мая мова,  - жыві, мой народ», на якой было расказана пра творы вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў і пра гісторыю беларускай мовы.

Удзельнікі мерапрыемства паведамілі пра шляхі адраджэння нашай роднай мовы. На вечарыне гучалі вершы беларускіх паэтаў, у якіх яны сцвярджаюць, што наша мова - самая мілагучная і спеўная.

2017-03-02

Вечар-дыскусія «Здаровы лад жыцця - гэта заўсёды актуальна»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, адбыўся вечар-дыскусія «Здаровы лад жыцця - гэта заўсёды актуальна». Мэта мерапрыемства - праінфармаваць студэнтаў пра спосабы перадачы інфекцыйных захворванняў, якія перадаюцца пераважна палавым шляхам (ІППШ), і пра спосабы прадухілення заражэння.

2017-03-01

Вечар актуальных праблем «Дзе высока стаіць навука ― стаіць высока чалавек»

У Беларусі 2017 год аб'яўлены Годам навукі, і ў сувязі з гэтым ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, актывісты студэнцкага савета правялі вечар актуальных праблем «Дзе высока стаіць навука – стаіць высока чалавек». На працягу мерапрыемства былі паказаны тэматычныя відэаролікі, прэзентацыя «Славутыя вучоныя Беларусі» і праведзены розныя конкурсы.

Навука задае імклівы тэмп інавацыйнаму развіццю, пракладваючы дарогу высокіх тэхналогіям, сучаснай тэхніцы, падымаючы на новы ўзровень ўсе сферы жыцця чалавека. 

2017-02-24

Пасяджэнне студэнцкага савета

15 лютага ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, адбылося пасяджэнне студсавета, на якім былі прадстаўлены справаздачы кіраўнікоў сектараў аб праведзенай працы за 1 семестр 2016/2017 навучальнага года. На пасяджэнні прысутнічалі начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю І. С. Булыга і старшыня каардынацыйнага савета Раман Шухно.

Варта адзначыць, што пасяджэнне студсавета праходзіла ў форме дыялогу, на якім усе ўдзельнікі актыўна абмяркоўвалі актуальныя пытанні і шукалі на іх адказы.

2017-02-17

Рамантычнае віншаванне «Усё пачынаецца з кахання»

У гонар выдатнага свята Дня ўсіх закаханых у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, працавала рамантычная пошта. «Паштовая скрыня» для валянцінак працавала на працягу ўсяго дня, і кожны жадаючы меў магчымасць прызнацца ў сваіх пачуццях, проста сказаць цёплыя словы тым, каго мы любім і шануем.

Смелых юнакоў і дзяўчат, якія праявілі сваіх пачуцці, аказалася даволі шмат!

2017-02-15

Займальная і незабыўная экскурсія ў Полацк

28 снежня па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама была арганізавана экскурсія для працоўнай моладзі, студэнтаў, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв, а таксама студэнтаў-актывістаў БарДУ ў гістарычны Полацк.

Актыў студэнцкага савета інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, таксама прыняў удзел у экскурсіі, у час якой яны ўбачылі славутасці самага старажытнага горада Беларусі, наведалі Сафійскі сабор і Спаса-Ефрасіньеўскі манастыр. Студэнты былі прыемна здзіўлены і ўражаны веліччу і архітэктурай гістарычных помнікаў. 

Успаміны і эмоцыі ад убачанага яшчэ надоўга застануцца ў памяці ўдзельнікаў экскурсіі.

2017-01-03

Выстаўка «Залатыя ручкі»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, кіраўніком гуртка па рукадзеллі «Чароўная пацерка» была арганізавана выніковая выстава, на якой былі прадэманстраваны творчыя работы ўдзельнікаў гуртка. Рукадзелле ― гэта творчасць, палёт фантазіі і майстэрства выканаўцы. У кожную выкананую рэч ўкладваецца энергія выканаўцы, часцінка душы і сэрца.

2016-12-28

Тэматычны вечар «Тэхналогія працаўладкавання»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам быў арганізаваны тэматычны вечар «Тэхналогія працаўладкавання». Увазе студэнтаў былі прадстаўлены відэаролікі і прэзентацыі. У працэсе мерапрыемства вырашаліся праблемныя сітуацыі. Рабяты даведаліся, як трэба правільна складаць рэзюмэ і як паводзіць сябе пры працаўладкаванні. У завяршэнні вечара студэнты прачыталі тэматычныя вершы.

2016-12-22

 

 

Студенческий совет общежития

Чарнякоўская Кацярына Андрэеўна
Cтаршыня студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Васілеўская Анастасія Міхайлаўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Ляшкевіч Ксенія Уладзіміраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Скобель Паліна Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Амбражэвіч Вольга Валянцінаўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Загорац Аляксандра Дзянісаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Субоціна Ксенія Валер'еўна
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Патапчук Анастасія Дзмітрыеўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Траяноўская Аляксандра Віктараўна
Намеснік кіраўніка інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Хамец Аляксей Яўгенавіч
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Зайкоўская Анастасія Іосіфаўна
Намеснік кіраўніка сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Лешчанка Юлія Аляксандраўна
Кіраўнік прававога сектара

Студенческий совет общежития

Пракапенка Аліна Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студенческий совет общежития

Ерамейчык Лізавета Дзянісаўна
Стараста 1 паверха

Студенческий совет общежития

Казук Дар'я Генадзьеўна
Намеснік старасты 1 паверха

Студенческий совет общежития

Варсоцкая Яна Гендрыкаўна
Стараста 2 паверха

Студенческий совет общежития

Кухарчык Захар Уладзіміравіч
Намеснік старасты 2 паверха

Студенческий совет общежития

Абрамовіч Карына Вітальеўна
Стараста 3 паверха

Студенческий совет общежития

Казленя Дар'я Дзмітрыеўна
Намеснік старасты 3 паверха

Студенческий совет общежития

Бык Таццяна Іванаўна
Стараста 4 паверха

Студенческий совет общежития

Чыжык Наталля Віктараўна
Намеснік старасты 4 паверха

Студенческий совет общежития

Селівонік Карына Аляксандраўна
Стараста 5 паверха

Студенческий совет общежития

Сяргейка Аляксандра Валер'еўна
Намеснік старасты 5 паверха

Студенческий совет общежития

Якубчык Алёна Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «ART-MASTER»

Студенческий совет общежития

Яўсеева Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гуртка «ART-HOUSE»

Студенческий совет общежития

Кісель Уладзіслаў Іванавіч кіраўнік
Кіраўнік гуртка «CREATEAM»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ