.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Удзел у выбарах – грамадзянскі абавязак

Студэнты, якія жывуць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, актыўна бяруць удзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, якія з'яўляюцца важнай палітычнай падзеяй нашай краіны.

Удзел у такой палітычнай падзеі з'яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна.

Удзел у выбарах – грамадзянскі абавязак Удзел у выбарах – грамадзянскі абавязак

2018-02-20

Інфармацыйная гадзіна «Галасуем разам за будучыню нашай краіны»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, праведзена інфармацыйная гадзіна, прымеркаваная да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Мэта мерапрыемства –праінфармаваць студэнтаў пра неабходнасць удзелу ў выбарах і важнасці грамадзянскага волевыяўлення.

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў з'яўляюцца важнай палітычнай падзеяй нашай краіны. Таму ўдзел у дадзеным мерапрыемстве з'яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна.

Інфармацыйная гадзіна «Галасуем разам за будучыню нашай краіны»

2018-02-12

Выніковы сход студэнцкага савета

27 снежня адбыўся выніковы навагодні сход студсавета інтэрната па вул.Убарэвіча, 18. У душэўнай і дружнай атмасферы былі падведзены вынікі работы студэнцкага савета за першы семестр 2017/2018 навучальнага года. У канцы сходу ўсе члены студсавета былі заахвочаны салодкімі падарункамі.

Выніковы сход студэнцкага савета Выніковы сход студэнцкага савета Выніковы сход студэнцкага савета

2018-01-03

Навагодняя праграма «Дыска-завіруха»

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, адзначылі надыходзячае свята навагодняй праграмай «Дыска-завіруха». «Падзарадзіцца» чароўным настроем перад Новым годам студэнтам дапамог актыў інтэрната.

У памяці ўдзельнікаў мерапрыемства гэты цудоўны навагодні вечар застанецца надоўга, бо на ім былі лірычныя прыгожыя песні, вясёлыя гульні, запальныя танцы.

Душэўныя словы-віншаванні з надыходзячым Новым годам і паспяховай здачай сесіі прыйшліся па душы кожнаму студэнту.

Навагодняя праграма «Дыска-завіруха» Навагодняя праграма «Дыска-завіруха» Навагодняя праграма «Дыска-завіруха» Навагодняя праграма «Дыска-завіруха» Навагодняя праграма «Дыска-завіруха» Навагодняя праграма «Дыска-завіруха»

2017-12-26

«Экалогія. Чалавек і прырода»

Студэнцкім актывам інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, было праведзена мерапрыемства «Экалогія. Чалавек і прырода».

Прысутным студэнтам расказалі аб экалагічнай сітуацыі ў Беларусі і ў свеце ў цэлым, аб утылізацыі смецця, пра тое, што кожны з нас можа зрабіць на карысць навакольнага свету.

Вечар атрымаўся цікавым і патрэбным. Досыць важным у падобных мерапрыемствах з'яўляецца тое, што моладзь далучаецца да абмеркавання такой значнай для ўсёй планеты тэмы, як ахова навакольнага асяроддзя.

«Экалогія. Чалавек і прырода» «Экалогія. Чалавек і прырода» «Экалогія. Чалавек і прырода» «Экалогія. Чалавек і прырода»

2017-12-22