.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Я кажу жыццю «ТАК!»

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, сустрэліся з педагогам-псіхолагам В.М. Бабылёвай. Студэнты, якія прыйшлі на размову, даведаліся пра тое, як захаваць у сабе чалавечыя якасці характару.  Вольга Мікалаеўна яшчэ раз даказала, што жыццё трэба шанаваць і ставіцца да сябе з павагай і любоўю.

Сустрэча была цікавай і пазнавальнай.

Я кажу жыццю «ТАК!» Я кажу жыццю «ТАК!» Я кажу жыццю «ТАК!» Я кажу жыццю «ТАК!» Я кажу жыццю «ТАК!»

2017-09-15

Забаўляльная праграма для першакурснікаў

1 верасня ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, была праведзена забаўляльная праграма. Актывам студсавета з мэтай згуртавання першакурскнікаў былі падрыхтаваны гульні на знаёмства і камандаўтварэнне.

Мерапрыемства прайшло ў ветлівай і цёплай абстаноўцы, а таксама ўсім прысутным дало пазітыўны настрой на ўвесь дзень.

Забаўляльная праграма для першакурснікаў Забаўляльная праграма для першакурснікаў Забаўляльная праграма для першакурснікаў

2017-09-04

Кампанія па засяленні ў інтэрнат

29 жніўня стартавала кампанія па засяленні студэнтаў у інтэрнат на 2017/2018 навучальны год. Дзякуючы суладнай працы студсавета і адміністрацыі інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, засяленне ідзе хуткімі тэмпамі. На працягу трох дзён студэнты заключаюць дагаворы найму жылога памяшкання, праходзяць інструктаж па правілах пажарнай бяспекі і вывучаюць правілы ўнутранага распарадку інтэрната.

Кампанія па засяленні ў інтэрнат Кампанія па засяленні ў інтэрнат Кампанія па засяленні ў інтэрнат Кампанія па засяленні ў інтэрнат Кампанія па засяленні ў інтэрнат

2017-08-30

Інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшла акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня без тытуню. Мэта праведзенай акцыі – інфармаванне студэнтаў аб наступствах, звязаных з ужываннем тытуню і ўздзеяннем тытунёвага дыму на арганізм чалавека. Праведзеная акцыя дазволіла студэнтам, якія кураць, задумацца пра шкоду тытунекурэння і яго сумныя наступствы і адмовіцца ад курэння ў гэты дзень.

Інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню» Інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню» Інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню» Інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню»

2017-06-02

Сустрэча «Лета без праблем»

Студэнты інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, сустрэліся з супрацоўнікамі ГАУС і ГРАНС. Галоўнай тэмай сустрэчы сталі правілы паводзін у летні перыяд.

 Спецыялісты расказалі навучэнцам аб правілах паводзін пры пажары ў кватэры, на дачы, у лесе. Падрабязна разгледзелі тэму прычын пажараў і ўздзеяння небяспечных фактараў на чалавека.

У летні перыяд немалаважна, каб студэнты ведалі правілы паводзін на азёрах, рэках: як паводзіць сябе ў вадзе, як павінен быць апрануты чалавек, каб абараніць сябе ад сонечнага ўдару. Многія простыя правілы былі вельмі карысныя.

Сустрэча «Лета без праблем» Сустрэча «Лета без праблем»

2017-05-31