.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Круглы стол «Эка- і агратурызм: перспектывы развіцця»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства, прысвечанае агра- і экатурызму, — напрамкам, якія становяцца ўсё больш папулярнымі і запатрабаванымі у Беларусі.

Маляўнічыя пейзажы, спрыяльная экалогія і непаўторны вясковы каларыт вабяць гасцей, у тым ліку і студэнтаў, у аграсядзібы краіны.

Круглы стол «Эка- і агратурызм: перспектывы развіцця»

2016-05-24

Мітынг-рэквіем «Запалі свечку»

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Міжнароднаму дню памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу.

Мэта мерапрыемства ― падтрымаць тых, каго закранула гэтае захворванне, ушанаваць памяць тых, хто памёр ад яго або яго наступстваў, выказаць салідарнасць людзям, якія жывуць з ВІЧ, прадэманстраваць згуртаванасць людзей у барацьбе з эпідэміяй ва ўсім свеце.

Мітынг-рэквіем «Запалі свечку»

2016-05-20

Акцыя «За чыстае навакольнае асяроддзе»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, праходзіць акцыя па збору выкарыстаных батарэек.

Вядома, што адна пальчыкавая батарэйка, выкінутая на сметнік, забруджвае цяжкімі металамі зямлю вакол сябе, а ў лясной зоне – гэта тэрыторыя пражывання двух дрэў, двух кратоў, аднаго вожыка і некалькіх тысяч дажджавых чарвякоў.

Студэнты нашага інтэрната – за чыстае навакольнае асяроддзе!

Акцыя «За чыстае навакольнае асяроддзе» Акцыя «За чыстае навакольнае асяроддзе»

2016-05-12

Тэматычная інфармацыйная гадзіна «Талерантнасць - дарога да міру»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна «Талерантнасць ― дарога да міру». Талерантнасць неабходная ў адносінах да асаблівасцяў розных народаў, нацый і рэлігій. Яна з'яўляецца прыкметай ўпэўненасці ў сабе і ўсведамлення непахіснасці сваіх пазіцый. Праява талерантнасці  не азначае цярпімасці да сацыяльнай несправядлівасці, адмовы ад сваіх перакананняў або саступкі чужым перакананням, а таксама навязвання сваіх перакананняў іншым людзям.

Тэматычная інфармацыйная гадзіна «Талерантнасць - дарога да міру» Тэматычная інфармацыйная гадзіна «Талерантнасць - дарога да міру»

2016-04-28

Тэматычны вечар «Боль Чарнобыля»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы. У ходзе мерапрыемства вядучыя распавялі пра Чарнобыльскую АЭС, аб прычынах аварыі і яе наступствах. 

Для захавання жыцця на зямлі важна, каб кожны чалавек усвядоміў, што ён з'яўляецца не ўладаром прыроды, а яе часткай.

Тэматычны вечар «Боль Чарнобыля» Тэматычны вечар «Боль Чарнобыля»

2016-04-28