.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Круглы стол «Вехі агульнага лёсу»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, было падрыхтавана мерапрыемства да Дня яднання Расіі і Беларусі, на якім расказалі пра духоўнае значэнне свята з мэтай фарміравання ў студэнтаў грамадзянскасці і патрыятызму.

Асаблівы настрой выклікалі песні і конкурс, а ўрачысты тон вядучых надаў вечару важнасць і значнасць гэтага дня ў гісторыі сучаснай Беларусі.

Круглы стол «Вехі агульнага лёсу»

2016-04-07

Пазнавальнае кафэ «Вывучаем культуру, гісторыю, зберагаем спадчыну»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства, прысвечанае культуры Беларусі.

Госцем вечара была кіраўнік клуба «Вяртанне да вытокаў» Т.Р. Радомская, якая расказала пра абрады, традыцыі, гісторыю краіны, беларускі нацыянальны касцюм.

Пазнавальнае кафэ «Вывучаем культуру, гісторыю, зберагаем спадчыну» Пазнавальнае кафэ «Вывучаем культуру, гісторыю, зберагаем спадчыну» Пазнавальнае кафэ «Вывучаем культуру, гісторыю, зберагаем спадчыну»

2016-04-07

Выбары намесніка старшыні студэнцкага савета

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшло пасяджэнне студэнцкага савета, адным з пытанняў якога былі выбары намесніка старшыні студэнцкага савета. Былі прапанаваны тры кандыдатуры: Аліфяровіч Вераніка, Церашкова Паліна і Наварыч Антон.

Па выніках закрытага галасавання большасцю галасоў намеснікам старшыні студэнцкага савета інтэрнатабыў выбраны студэнт 1-га курса інжынернага факультэта Наварыч Антон.

Выбары намесніка старшыні студэнцкага савета Выбары намесніка старшыні студэнцкага савета Выбары намесніка старшыні студэнцкага савета

2016-04-05

Вусны часопіс «Як смачна і рацыянальна харчавацца?»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім саветам арганізавана мерапрыемства на тэму правільна арганізаванага рацыянальнага харчавання ― адной з найважнейшых умоў здаровага ладу жыцця. Вядучыя расказалі аб прадуктах, якія прыносяць карысць арганізму, і тым самым зацікавілі студэнтаў правільна харчавацца.

У ходзе мерапрыемства студэнты прынялі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах.

Вусны часопіс «Як смачна і рацыянальна харчавацца?» Вусны часопіс «Як смачна і рацыянальна харчавацца?»

2016-03-28

Тэматычны вечар «Мне не ўсё роўна, якой будзе мая краіна»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім саветам было праведзена мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вядучыя падрабязна расказалі прысутным пра важнасць гэтага дня ў гісторыі нашай страны. Таксама студэнты дэманстравалі свае веды аб асноўных правах і свабодах, замацаваных у Асноўным Законе краіны. Мерапрыемства было насычана станоўчымі эмоцыямі і карыснай прававой інфармацыяй, пададзенай у даступнай форме.

Тэматычны вечар «Мне не ўсё роўна, якой будзе мая краіна» Тэматычны вечар «Мне не ўсё роўна, якой будзе мая краіна»

2016-03-18