.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Вечар адпачынку «Жанчына, вясна, каханне»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, адбыўся вечар адпачынку, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. У рамках мерапрыемства быў праведзены конкурс «Міс Вясна-2016», дзе ўдзельнікі дэманстравалі сваё абаянне, артыстызм і кемлівасць.

Як пасля зімовага сну абуджаецца прырода, так і вынікам нашага мерапрыемства былі ўсмешкі, непадробная радасць, вясновы настрой.

Была падрыхтавана выстава «Для мілых дам», якая парадавала гледачоў, удзельнікаў, арганізатараў мерапрыемства і стварыла ў інтэрнаце святочны настрой.

Вечар адпачынку «Жанчына, вясна, каханне» Вечар адпачынку «Жанчына, вясна, каханне» Вечар адпачынку «Жанчына, вясна, каханне» Вечар адпачынку «Жанчына, вясна, каханне» Вечар адпачынку «Жанчына, вясна, каханне»

2016-03-14

Шчырая размова «Небяспечны шлях»

Актывам студэнцкага самакіравання інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, было арганізавана і праведзена мерапрыемства. У якасці запрошанага госця выступала Аліна Іосіфаўна Клімава, урач студэнцкага здраўпункта.

У ходзе ажыўленай гутаркі былі падняты рознапланавыя пытанні, якія маюць адносіны да здароўя і праблем наркатычнай залежнасці сучаснай моладзі.

Шчырая размова «Небяспечны шлях» Шчырая размова «Небяспечны шлях»

2016-03-04

Вусны часопіс «Жыццёвыя каштоўнасці і мастацтва жыць годна»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам арганізавана мерапрыемста, на якім вядучыя прапанавалі ўдзельнікам задумацца аб важнасці правільнага выбару жыццёвых каштоўнасцяў. Для ўдзельнікаў праведзены псіхалагічны трэнінг.

Людзі адрозніваюцца тым, якія каштоўнасці ў жыцці ставім на першае месца. На думку студэнтаў, на сёння галоўным для іх з'яўляецца сям'я, здароўе, адукацыя і верныя сябры. 

Вусны часопіс «Жыццёвыя каштоўнасці і мастацтва жыць годна» Вусны часопіс «Жыццёвыя каштоўнасці і мастацтва жыць годна» Вусны часопіс «Жыццёвыя каштоўнасці і мастацтва жыць годна»

2016-03-02

А ну-ка, хлопцы!

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны. Праведзена конкурсна-забаўляльная праграма, удзельнікі якой уразілі ўсіх сваім пачуццём гумару, талентам і крэатывам.

Вечар прайшоў у сяброўскай і вясёлай атмасферы. Студэнты атрымалі зарад бадзёрасці і шмат добрага настрою.

А ну-ка, хлопцы! А ну-ка, хлопцы! А ну-ка, хлопцы!

2016-02-25

Адкрыты мікрафон «Здаровы студэнт - паспяховы прафесіянал»

Пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, падрыхтаванае студэнцкім саветам, у час якога абмяркоўваліся праблемы прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Задаваліся пытанні прысутным у зале, быў прадэманстраваны відэаролік, прагучалі вершы і песні.

Вячаслаў Няпомняшчаў, кіраўнік сектара ЗЛЖ, у час зімовых канікул з сябрамі наведаў Карпаты і распавёў усім пра тое, наколькі цікавы актыўны турызм.

У завяршэнні праграмы студэнты правялі танцавальны баттл.

Адкрыты мікрафон «Здаровы студэнт - паспяховы прафесіянал» Адкрыты мікрафон «Здаровы студэнт - паспяховы прафесіянал»

2016-02-24