.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Дыспут «Прававая культура моладзі. Культура міжнацыянальных адносін»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшоў дыспут «Прававая культура моладзі. Культура міжнацыянальных адносін».

На мерапрыемстве студэнты інтэрната абмеркавалі асноўныя элементы прававой культуры ў краіне, праблемы, якія стаяць перад моладдзю ў прававой сферы, пазнаёміліся з  правамі і гарантыямі для моладзі ў нашай краіне і параўналі  з іншымі краінамі.

Пасля дыспуту аб міжнацыянальных адносінах студэнты з розных краін паказалі свае таленты, а  гледачы прадэгуставалі стравы нацыянальнай кухні Беларусі, Украіны, Туркменістана, Кітая.

Дыспут «Прававая культура моладзі. Культура міжнацыянальных адносін» Дыспут «Прававая культура моладзі. Культура міжнацыянальных адносін» Дыспут «Прававая культура моладзі. Культура міжнацыянальных адносін» Дыспут «Прававая культура моладзі. Культура міжнацыянальных адносін»

2016-02-19

Віншавальная паштоўка «Любоўю адораныя сэрцы»

Інтэрнат па вул. Убарэвіча,18, ― гэта дом, у якім жыве каханне, і менавіта тут прайшла акцыя для закаханых.

Cтудэнты абменьваліся віншаваннямі, прызнаннямі, падарункамі і проста светлымі і радаснымі эмоцыямі.

У гэты дзень ніхто не страціў магчымасці сказаць самыя далікатныя і цёплыя словы сваім блізкім і любімым людзям.

Віншавальная паштоўка «Любоўю адораныя сэрцы» Віншавальная паштоўка «Любоўю адораныя сэрцы» Віншавальная паштоўка «Любоўю адораныя сэрцы»

2016-02-15

Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў г.Мінску.

Мэтай наведвання з'явілася выхаванне грамадзянска-патрыятычнага пачуцця ў студэнтаў, гонару за подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Студэнтам быў прадстаўлены шырокі спектр экспанатаў, якія ўсім свае выглядам выклікалі здзіўленне, смутак і гонар.

Наша пакаленне абавязана захаваць памяць аб усіх, хто аддаў жыццё за сённяшнюю свабоду.

Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

2015-12-15

Пасяджэнне студэнцкага савета

Студэнцкі савет ― орган кіравання, які ўвасабляе ў жыццё ўдалыя ідэі, тым самым, паляпшаючы жыццё студэнтаў ва ўніверсітэце. 

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло пасяджэнне, на якім былі падведзены вынікі працы студэнцкага савета за першы семестр 2015/2016 навучальнага года. 

Граматамі за перамогу ў конкурсе «Лепшы блок» былі ўзнагароджаны жыхары блокаў у намінацыі «Лепшы блок паверха ў першым паўгоддзі»: 110-ы блок (стараста блока Гуцко Марыя), 209-ы блок (стараста блока Байлукова Вольга), 311-ы блок (стараста блока Яўташук Анастасія), 411-ы блок (стараста блока Трафімчык Анастасія), 505-ы блок (стараста блока Хайдараў Хайдар). 

Студэнцкі савет сам задае мэты, ставіць задачы, знаходзіць шляхі іх вырашэння і дасягае жаданых вынікаў!

Пасяджэнне студэнцкага савета Пасяджэнне студэнцкага савета

2015-12-15

Тэматычная гадзіна «Правы чалавека і мы»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, актывісты студэнцкага савета правялі мерапрыемства да Дня правоў чалавека. 

На мерапрыемстве студэнтамі разгледжаны асноўныя палажэнни, замацаваныя ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, праведзена дыскусія па асноўных правах і свабодах грамадзян, прадэманстраваны кароткаметражныя відэаролікі, прагледзеўшы якія, слухачы вызначалі, да якой галіны права адносіцца паказанае на экране. Для замацавання ведаў аб асноўных палажэннях Дэкларацыі правоў чалавека слухачамі была разгадана крыжаванка.

 

Тэматычная гадзіна «Правы чалавека і мы» Тэматычная гадзіна «Правы чалавека і мы» Тэматычная гадзіна «Правы чалавека і мы»

2015-12-14