.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Акцыя «Ведаць, каб жыць»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, актывісты студэнцкага савета правялі акцыю «Ведаць, каб жыць», прымеркаваную да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Мэта акцыі ― паглыбленне ведаў студэнтаў аб узнікненні і прыродзе віруса ВІЧ, прапаганда ведаў сярод моладзі аб магчымых шляхах распаўсюджвання ВІЧ і прафілактыцы СНІДу.

Акцыя «Ведаць, каб жыць» Акцыя «Ведаць, каб жыць»

2015-12-08

Гутарка-дыспут «Каханне рамантычнае, хвароба ― не»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства «Каханне рамантычнае, хвароба ― не», на якім сектар здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната праінфармаваў удзельнікаў дыспуту аб тым, як абараніць сябе ад віруса імунадэфіцыту, бо гэта важны этап у барацьбе з інфекцыяй.

Кожны студэнт павінен разумець, што СНІД ― гэта праблема не асобных груп, а ўсяго чалавецтва ў цэлым.

Гутарка-дыспут «Каханне рамантычнае, хвароба ― не» Гутарка-дыспут «Каханне рамантычнае, хвароба ― не»

2015-12-08

Шлюб і сям'я ў сучасным свеце

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства, мэтай якога было фарміраванне ўяўлення пра сям'ю, пра людзей, якія любяць адзін аднаго і клапоцяцца адзін пра аднаго.

У працэсе зносін студэнты дзяліліся думкамі аб тым, якой бы яны хацелі бачыць сваю сям'ю.

На працягу ўсяго мерапрыемства была прыемная, цёплая абстаноўка, якая падтрымлівалася конкурсамі, песнямі, вершамі.

Шлюб і сям'я ў сучасным свеце Шлюб і сям'я ў сучасным свеце Шлюб і сям'я ў сучасным свеце

2015-11-26

Дыспут «Курыць або жыць»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства «Курыць або жыць», на якім разглядалася адна з галоўных праблем у нашай краіне - курэнне. У працэсе мерапрыемства ішла размова аб нікацінавай залежнасці і яе наступствах. 

Дыспут «Курыць або жыць» Дыспут «Курыць або жыць» Дыспут «Курыць або жыць»

2015-11-23

Акцыя «Хочаш жыць ― кідай курыць!»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, была праведзена акцыя «Хочаш жыць ― кідай курыць!», накіраваная супраць курэння ў маладзёжным асяроддзі. Мэта дадзенай акцыі ― прыцягнуць увагу студэнтаў да праблемы курэння.

Акцыя «Хочаш жыць ― кідай курыць!» Акцыя «Хочаш жыць ― кідай курыць!»

2015-11-20