.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Ток-шоу «Студэнт, сёння свята ў цябе!»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня студэнта. У праграму мерапрыемства былі ўключаны разнастайныя конкурсы, прысвечаныя тэме студэнцкага жыцця, музычныя нумары, гумарыстычныя сцэнкі і многае іншае.

Дзень студэнта з'яўляецца сімвалічным аб'яднаннем ўсіх студэнтаў. Дружба, адзінства, узаемадапамога панавала на працягу ўсяго мерапрыемства.

Ток-шоу «Студэнт, сёння свята ў цябе!» Ток-шоу «Студэнт, сёння свята ў цябе!» Ток-шоу «Студэнт, сёння свята ў цябе!»

2015-11-20

Лекцыя-дыялог «Што значыць правільна харчавацца?»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкі актыў арганізаваў мерапрыемства, на якім студэнты пазнаёміліся з рознымі відамі харчавання.

Здароўе - самая вялікая каштоўнасць, і кожны студэнт ведае, што найважнейшымі фактарамі захавання здароўя з'яўляюцца правільнае арганізаванае харчаванне і здаровы лад жыцця.

Яркімі момантамі на мерапрыемстве былі конкурсы, у якіх прынялі ўдзел беларускія і туркменскія студэнты.

Лекцыя-дыялог «Што значыць правільна харчавацца?» Лекцыя-дыялог «Што значыць правільна харчавацца?» Лекцыя-дыялог «Што значыць правільна харчавацца?» Лекцыя-дыялог «Што значыць правільна харчавацца?»

2015-11-17

«Мы разам, мы побач»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, функцыянуе куток беларускай культуры «Спадчына», створана культурна-эстэтычная асяроддзе для ўсебаковага развіцця студэнтаў розных нацыянальнасцяў: беларусаў, туркменаў, кітайцаў, украінцаў. У інтэрнаце пануе ўтульная абстаноўка, у якой кожны студэнт адчувае сябе як дома. Ні для каго не сакрэт, што нашы студэнты - гэта вялікая, дружная сям'я!

«Мы разам, мы побач» «Мы разам, мы побач» «Мы разам, мы побач» «Мы разам, мы побач»

2015-11-17

Гутарка-дыспут «Алгарытмы бяспекі»

«Будучыня без правапарушэнняў»  — пад такім дэвізам прайшла гутарка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, на якую быў запрошаны супрацоўнік Следчага камітэта Паляшчук Павел. У час мерапрыемства студэнты актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу, абмяркоўвалі сітуацыі, звязаныя з прафілактыкай правапарушэнняў.

Гутарка-дыспут «Алгарытмы бяспекі» Гутарка-дыспут «Алгарытмы бяспекі»

2015-11-13

Экалагічная акцыя «Абаронім прыроду»

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, удзельнічалі ў акцыі эколага- краязнаўчага аб'яднання «Неруш», прысвечанай аднаўленню і добраўпарадкаванню крыніцы каля в. Рагозніца. Вынік працы - 62 метры рэчышча ручая, які бярэ пачатак ад крыніцы, было ачышчана.

Экалагічная акцыя «Абаронім прыроду» Экалагічная акцыя «Абаронім прыроду» Экалагічная акцыя «Абаронім прыроду» Экалагічная акцыя «Абаронім прыроду»

2015-11-13