.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Ніхто не забыты - нішто не забыта

5 лістапада праводзілася экскурсія для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18.

Экскурсаводам была кіраўнік клуба «вяртанне да вытокаў»  Радомская Таццяна Рыгораўна. Студэнты пабывалі каля помніка першаму герою Беларусі Уладзіміру Карвату ў в. Арабаўшчына, які адвёў няспраўны самалёт ад вёскі і тым самым выратаваў жыцці людзей. Наведалі месца гібелі лётчыка і ўсклалі кветкі. Далей маршрут пралягаў да мемарыяла на месцы былога канцлагера часоў Вялікай Айчыннай вайны «Калдычэва». 

Вельмі цікава прайшла экскурсія ў музеі-сядзібе Завоссе, дзе нарадзіўся і вырас Адам Міцкевіч.

Ніхто не забыты - нішто не забыта Ніхто не забыты - нішто не забыта Ніхто не забыты - нішто не забыта Ніхто не забыты - нішто не забыта Ніхто не забыты - нішто не забыта Ніхто не забыты - нішто не забыта

2015-11-10

Традыцыі і культура Японіі

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, наведалі выставу «Традыцыі і культура Японіі».

Арганізацыя і правядзенне такіх выстаў мае вялікую значнасць у культурным жыцці і нашых студэнтаў. Экспазіцыя выставы ўключала ў сябе мноства цікавых экспанатаў: традыцыйныя японскія касцюмы; карціны, якія адлюстроўваюць усю прыгажосць прыроды гэтай загадкавай краіны, маскі і інш.

Студэнты былі ўражаныя ўбачаным, даведаліся шмат новага пра культуру і побыт жыхароў Краіны ўзыходзячага сонца.

Традыцыі і культура Японіі Традыцыі і культура Японіі Традыцыі і культура Японіі

2015-11-05

«Даведайся, з кім жывеш!»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло штогадовае мерапрыемства «Даведайся, з кім жывеш!». Нашы студэнты паказалі свае ўменні і майстэрства, раскрылі свае таленты.

Танцы, песні, вершы, сцэнкі, конкурсы і многае іншае можна было бачыць на мерапрыемстве. Талант ― другое «Я» кожнага студэнта.

Госцем дадзенага мерапрыемства была начальнік аддзела выхаваўчай работы Булыга Іна Сяргееўна.

«Даведайся, з кім жывеш!» «Даведайся, з кім жывеш!» «Даведайся, з кім жывеш!» «Даведайся, з кім жывеш!» «Даведайся, з кім жывеш!»

2015-11-02

Страйкбол для студэнтаў

Студэнтамі, якія жывуць  у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, была арганізавана ваенна-спартыўная гульня «Страйкбол» для з’яднання калектыва, фізічнага развіцця і ўмення працаваць у камандзе.

Страйкбол для студэнтаў

2015-10-28

Алкаголь ці здароўе

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства «Алкаголь ці здароўе».

У час правядзення мерапрыемства студэнтамі былі прачытаны вершы, паказаны відэафільмы, прагучалі выказванні знакамітых людзей аб шкоднай звычцы, па тэме задаваліся пытанні ўдзельнікам.

Студэнты праявілі свае творчыя і тэатральныя здольнасці і  з гумарам выканалі сцэнку з кінафільма «Іронія лёсу, ці З лёгкай парай».

Не ўзнікае сумненняў, што кожны для сябе зрабіў выснову, што здаровы лад жыцця – гэта аснова развіцця асобы паспяховага студэнта!

Алкаголь ці здароўе Алкаголь ці здароўе

2015-10-23