.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Роля моладзі ў сучасным грамадстве

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшоў дыспут пад назвай «Роля моладзі ў сучасным грамадстве».

На мерапрыемстве студэнты абмеркавалі праблемы на шляху сучаснай моладзі: правы і абавязкі моладзі, паразважалі пра каштоўнасці сучаснай моладзі, даведаліся пра сучасныя субкультуры, аб значнасці ўдзелу моладзі ў грамадскіх арганізацыях.

Роля моладзі ў сучасным грамадстве Роля моладзі ў сучасным грамадстве Роля моладзі ў сучасным грамадстве

2015-10-22

Гутарка-дыялог «Тваё здароўе ў тваіх руках»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшла сустрэча з урачом-гінеколагам Н.С. Сянкевіч на тэму «Віды кантрацэпцыі». У даступнай форме урач адказала на ўсе пытанні, якія хвалююць студэнтаў.

Такія сустрэчы як нельга лепш спрыяюць развіццю здаровай асобы.

Гутарка-дыялог «Тваё здароўе ў тваіх руках» Гутарка-дыялог «Тваё здароўе ў тваіх руках»

2015-10-15

Спаборніцтва па футболу

Маладыя людзі, якія пражываюць у інтэрнаце, прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця, праводзяць вольны час з карысцю і цікавасцю. Тым больш, што спаборніцтва фарміруюць у іх вынослівасць, смеласць, мужнасць, імкненне да перамогі.

Менавіта з мэтай фарміравання такіх якасцяў было арганізавана спаборніцтва па футболу паміж беларускімі і туркменскімі студэнтамі, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18.

 

Спаборніцтва па футболу Спаборніцтва па футболу Спаборніцтва па футболу

2015-10-15

Матуля, мілая мая!

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам было арганізавана мерапрыемства, прысвечанае Дню маці.

Дзень маці ― гэта свята, да якога ніхто з нашых студэнтаў не застанецца абыякавым. Нашы студэнты актыўна прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве, сказалі шмат цёплых слоў і пажаданняў сваім маці.

Колькі б добрых слоў мы не казалі нашым мамам, колькі б падстаў для гэтага не было прыдумана, лішнімі яны не будуць!

Матуля, мілая мая! Матуля, мілая мая! Матуля, мілая мая!

2015-10-15

За будучыню незалежнай Беларусі

11 кастрычніка 2015 адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 18 гадоў за грамадзянамі нашай краіны замацоўваецца права самастойна выбіраць чалавека, які будзе кіраваць дзяржавай.

Удзел у выбарах - гэта не проста найважнейшае канстытуцыйнае права, але і падзея, якая патрабуе ад яе  ўдзельнікаў палітычнай адказнасці за свае дзеянні.

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, таксама зрабілі свой выбар.

За будучыню незалежнай Беларусі За будучыню незалежнай Беларусі

2015-10-14