.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Пазнавальнае кафэ «Сімволіка Рэспублікі Беларусь»

Удасканаліць веды студэнтаў аб галоўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, перадаць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян дапамагло мерапрыемства, якое адбылося ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, па ініцыятыве студэнцкага савета  інтэрната.

Пазнавальнае кафэ «Сімволіка Рэспублікі Беларусь» Пазнавальнае кафэ «Сімволіка Рэспублікі Беларусь»

2015-05-15

Форум для лідараў студэнцкага савета

Батальён «Панфілаўцы» (лідары студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 18), у склад якога ўвайшлі госці з Украіны, прыняў актыўны ўдзел у форуме «Я кажу “Так”!». Конкурс патрыятычнай песні, тэматычныя гульні, фестываль студэнцкага гумару, сцежка выжывання заставілі каманду аб'яднацца  і мэтанакіравана рухацца да перамогі. 

Форум для лідараў студэнцкага савета Форум для лідараў студэнцкага савета

2015-05-13

Выстава да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «Нам шляхі гэтыя нельга забыць»

Вайна – гора народнае…

Прайшло 70 год з таго часу, калі вайна забрала кожнага трэцяга жыхара нашай краіны, але не змагла заставіць маўкліва схіліць галаву перад ворагам. Памяці дзеянняў у гады вайны была прысвечана выстава, якая адбылася ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18.

Выстава да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «Нам шляхі гэтыя нельга забыць»

2015-05-11

Дыскусія «Чалавек і прырода. Трагедыя ці гармонія»

Кожны год мы ўспамінаем цёплую, сонечную і такую трагічную вясну 1986 года.

26 красавіка – гэты дзень назаўсёды змяніў экалогію Беларусі. З мэтай разумення студэнтамі наступстваў катастрофы была праведзена дыскусія, якая пасадзейнічала змяненню адносін чалавека да прыроды. 

Дыскусія «Чалавек і прырода. Трагедыя ці гармонія» Дыскусія «Чалавек і прырода. Трагедыя ці гармонія»

2015-04-25

Гульня «Выконвай правілы пажарнай і электрабяспекі»

Членамі студсавета інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, была арганізавана і праведзена гульня «Выконвай правілы пажарнай і электрабяспекі».

Мэтай гульні было замацаванне ведаў пажарнай бяспекі і карыстанне электрапрыборамі.

Студэнты прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў бяспечнай жыццядзейнасці.

Гульня «Выконвай правілы пажарнай і электрабяспекі» Гульня «Выконвай правілы пажарнай і электрабяспекі»

2015-04-24