.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

«Востраў беларуска-туркменскай дружбы»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, актывам студэнцкага савета праведзена мерапрыемства «Востраў беларуска-туркменскай дружбы».

У апошнія гады на новы ўзровень выйшла супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Туркменістанам. У нашым універсітэце таксама навучаюцца студэнты з Туркменістана. Вельмі важным з’яўляецца тое, што беларусы з радасцю прымаюць у свой круг зносін моладзь з іншых краін, разам з гэтым прымаюць культуру краіны.

Студэнты з дзвюх краін параўналі культуру і традыцыі Беларусі і Туркменістана, а таксама правялі віктарыну, каб праверыць прысутных, як добра яны ведаюць краіну, з якой яны родам, а завяршылася наша мерапрыемства выкананнем цудоўнай песні на беларускай мове ад Дар’і Доўнар.

«Востраў беларуска-туркменскай дружбы» «Востраў беларуска-туркменскай дружбы» «Востраў беларуска-туркменскай дружбы»

2018-12-14

Відэалекторый «СНІД. Час задумацца»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, сектар здаровага ладу жыцця студэнцкага савета правеў відэалекторый «СНІД. Час задумацца», прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам.

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам стаў штогадовай падзеяй у большасці краін свету і адзначаецца 1 снежня з 1988 года. У гэты дзень людзі ўсяго свету аб’ядноўваюцца ў імкненні павысіць дасведчанасць аб ВІЧ-інфекцыі і падтрымаць у знак салідарнасці мільёны людзей, якія жывуць з ВІЧ.

На сённяшні дзень такое захворванне, як СНІД, вядома ў кожным кутку зямнога шара. Яго справядліва называюць буйнамаштабнай эпідэміяй, чумой 20-га і 21-га стагоддзяў, якая рэальна пагражае чалавецтву. Штогод 1 снежня ўвесь свет адзначае дзень барацьбы са СНІДам. Гэта не проста чарговая дата ў календары, а дзень смутку па мільёнах памерлых ад гэтай хваробы.

У ходзе мерапрыемства студэнт 1 курса інжынернага факультэта Кірыл Ізбіцкі азнаёміў усіх прысутных з самымі галоўнымі фактамі і міфамі «чумы 20-га і 21-га стагоддзяў» і статыстыкай выяўленых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.

Таксама студэнтам быў прадэманстраваны сацыяльны ролік пра СНІД.

Відэалекторый «СНІД. Час задумацца» Відэалекторый «СНІД. Час задумацца» Відэалекторый «СНІД. Час задумацца»

2018-12-05

«Я бачу Беларусь такой ...»

20 лістапада ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Году малой радзімы.

Усе мы ведаем, што малая радзіма мае асаблівае значэнне ў лёсе кожнага чалавека. Як гаворыцца ў вядомай усім беларускай прымаўцы, «У сваім краі, як у раі».

Іван Мележ пісаў: «Родная зямля грэе і аберагае». Радзіма - аснова ўсяго нашага жыцця, яна адыгрывае асаблівую ролю ў жыцці кожнага чалавека.

На мерапрыемстве, прысвечаным Году малой радзімы, студэнты нашага інтэрната рознымі спосабамі прадэманстравалі любоў да сваёй краіны, роднай мовы, любоў да традыцый сваёй радзімы. Цікавай часткай мерапрыемства было тое, што кожнаму студэнту была дадзена магчымасць прымацаваць стыкер з назвай сваёй малой радзімы на карту Беларусі. Было бачна, што ў нашым інтэрнаце пражываюць студэнты з розных абласцей. І самае важнае тое, што ўсіх іх аб’ядноўвае сяброўства і любоў да сваіх родных мясцін, куды яны з нецярпеннем рады вяртацца зноў і зноў ...

«Я бачу Беларусь такой ...» «Я бачу Беларусь такой ...» «Я бачу Беларусь такой ...» «Я бачу Беларусь такой ...» «Я бачу Беларусь такой ...» «Я бачу Беларусь такой ...» «Я бачу Беларусь такой ...»

2018-11-21

Мерапрыемства, прысвечанае Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі «МЫ ПАМЯТАЕМ…»

Штогод у нашай краіне 7 лістапада адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі — свята, якое па-ранейшаму застаецца дзяржаўным і ўсенародным. Напярэдадні, 6 лістапада, у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Актывам студэнцкага савета былі прадэманстраваны відэаролікі з фактамі і перыядамі рэвалюцыі, а таксама студэнты даведаліся, што Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя зрабіла ХХ стагоддзе эпахальным. Яна паклала пачатак працэсу пераходу да сацыялізму, паказала чалавецтву шлях да сацыяльнай і нацыянальнай роўнасці, раскрыла стваральныя сілы працоўнага класа, сялянства і працоўнай інтэлігенцыі, дазволіла савецкаму народу ў самыя кароткія гістарычныя тэрміны выйсці на перадавыя рубяжы ў галіне адукацыі, навукі і культуры, прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, вывела чалавецтва ў космас.

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 гады назаўжды застанецца ў гісторыі адной з найважнейшых падзей ХХ стагоддзя.

Мерапрыемства, прысвечанае Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі «МЫ ПАМЯТАЕМ…»

2018-11-09

Cустрэча з прадстаўніком ЗАТ «Альфа-банк» «Бяспека асабістых фінансаў»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, адбылася сустрэча студэнтаў з прадстаўніком ЗАТ «Альфа-банк».

Прадстаўнік ЗАТ «Альфа-банк» распавёў студэнтам пра папулярныя схемы крадзяжу грошай зламыснікамі, пра тое, што найбольш часта ахвярамі асабістых фінансаў становяцца пажылыя людзі і карыстальнікі Інтэрнэту. Таксама студэнты даведаліся, што сайты сацыяльных сетак падрабляюць ў 25 разоў часцей, чым іншыя сайты.

Калі здарылася так, што вы ўжо сталі аб’ектам махляроў, то перш за ўсё неабходна патэлефанаваць у банк і заблакіраваць вашу карту, а пасля напісаць заяву ў міліцыю!

Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі сувенірныя падарункі ад ЗАТ «Альфа-банк».

Cустрэча з прадстаўніком ЗАТ «Альфа-банк» «Бяспека асабістых фінансаў» Cустрэча з прадстаўніком ЗАТ «Альфа-банк» «Бяспека асабістых фінансаў»

2018-11-02