.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Спаборніцтвы па футболу паміж туркменскімі камандамі

На спартыўнай пляцоўцы Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі спаборніцтвы па футболу паміж студэнтаў з Туркменістана, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18.

Спартыўны азарт ахапіў удзельніказ спабрніцтваў, і як вынік – гульня скончылася аднолькавым лікам.

Спаборніцтвы па футболу паміж туркменскімі камандамі Спаборніцтвы па футболу паміж туркменскімі камандамі

2014-10-24

Гэта слова святое – Мама

14 кастрычніка ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшоў інтэлектуальна-творчы вечар “Гэта слова святое – Мама”. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне павагі і любові да маці.

У час яго правядзення панавала атмасфера дабра і цеплыні. Вершы, песні, відэаролікі пра нашых матуль запалілі ў сэрцах студэнтаў іскру, якая, спадзяёмся, не згасне ніколі.

Гэта слова святое – Мама Гэта слова святое – Мама Гэта слова святое – Мама Гэта слова святое – Мама

2014-10-17

Здароўе – наша сіла

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшла віктарына «Здароўе – наша сіла». Мерапрыемства было накіравана на выхаванне культуры здаровага ладу жыцця. У час віктарыны адбылася гутарка «Наша здароўе ў нашых руках», прагляд дакументальнага відэафільма «Спайс у Беларусі», гульні. Мерапрыемства прайшло энергічна. Пераможцы гульні і віктарыны атрымалі прызы.

Здароўе – наша сіла Здароўе – наша сіла Здароўе – наша сіла

2014-10-14

Вечар-сустрэча «Мая будучая прафесія на рынку працы»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшоў музычна-лірычны вечар «Мая будучая прафесія на рынку працы». Танцы, песні і гумарыстычныя замалёўкі стварылі атмасферу свята, радасці і весялосці.
Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі кандыдат філалагічных навук А.М. Фянчук і малады настаўнік А.В. Цэбрук.

Вечар-сустрэча «Мая будучая прафесія на рынку працы» Вечар-сустрэча «Мая будучая прафесія на рынку працы» Вечар-сустрэча «Мая будучая прафесія на рынку працы»

2014-10-06

Гадзіна зносін «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшла гадзіна зносін «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». Мерапрыемства праводзілася на беларускай мове і было накіравана на ўмацаванне пачуцця патрыятызму, гонару за сваю краіну. Студэнты наведалі краязнаўчы куток «Спадчына», пазнаёміліся з літаратурай пра Беларусь, даведаліся пра традыцыі і звычаі нашай краіны.

Гадзіна зносін «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» Гадзіна зносін «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» Гадзіна зносін «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

2014-10-03